Беларуская мова – сэрца народа
Я заўсёды каля цябе, беларус! Мілагучная, вольная, цудоўная, прывабная, самая родная да сэрца твайго… Чуеш водар свежага хлеба? Гэта маё багацце. Бачыш бясконцыя палі? Гэта мая прыгажосць. Бо толькі з маёй дапамогай ты ведаеш назвы ўсяго такого, што цябе акружае.
Я — беларуская мова. Я маю нават вобраз, які ты можаш уявіць, калі вельмі захочаш. Заплюшчы вочы. Зараз перад табою стаіць прыгожая дзяўчынка-беларуска з букетам палявых кветах, якая шчыра ўсміхаецца ранішняму сонейку і якая напявае вельмі знаёмую беларускую песенку, ад гучання якой бягуць мурашкі па ўсім целе.
Мой вобраз – гэта люстэрка беларускага народа. Шануй мяне, ведай мяне, не згубі сярод іншых замежных моў. Памятай: я буду гучаць ў тваёй душы, калі ты сапраўды гэта захочаш.
Я — ратунак народа, які акружае цябе. Што б ні здарылась я ніколі не пакіну сваю краіну, не знікну пакуль існуе гэты свет. Я буду ісці да канца і ніколі не здамся. Абацяю цябе, беларус, абяцаю…