ТЮГ запрашае беларускамоўных валантэраў

Вероника Пустовит

На час восеньскіх школьных вакацый (28 лістапада – 2 снежня) Мінскі “Тэатр юнага гледача” запрашае да сябе валантэраў. Задача якіх – дапамагаць глядзець за дзеткамі, якія будуць прыходзіць на імпрэзы.

Хто можа стаць валантэрам?

Студэнты, якія добра валодаюць беларускай мовай і маюць 3-4 вольныя дні падчас школьных восеньскіх вакацый.

Дзе?

У “Доме літаратараў” на Фрунзэ 5, дзе зараз часова месціцца ТЮГ.

Што трэба рабіць?

Дапамагаць жанчынам, якія сочаць за дзеткамі падчас спектаклю. То бок размаўляць з дзеткамі, тлумачыць ім незнаёмыя беларускія словы, супакойваць, расказваць, дзе што знаходзіцца (туалет, заля). Таксама гутарыць з настаўніцамі.

Навошта мне на гэта згаджацца?

— магчымасць вольна паразмаўляць па-беларуску
— ды яшчэ і з дзеткамі
— бясплатна паглядзець ТЮГаўскія спектаклі;
— знайсці новых знаёмых;
— проста зрабіць добрую справу;
— калі ўсё будзе добра, то пазней можна будзе павалантэрыць на міжнародных тэатральных фестывалях.

Як далучыцца?

Дасылайце ліст на пошту загадчыцы літаратурна-мастацкай частцы ТЮГа vejagaft@gmail.com з такім паведамленнем:


Вітаю, паважаная спадарыня Жанна Анатольеўна! Жадаю дапамагчы падчас восеньскіх вакацый з дзеткамі. Вашае імя і прозвішча, нумар тэлефона.
З павагай,
Вашае імя і прозвішча.
—-

Калі жадаеце, то можна напісаць, чаму вы згадзіліся, навошта вам гэта трэба. Калі з’явяцца дадатковыя пытанні, пішыце ў асабістаўку http://vk.com/nica_pustovit.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by