Пакуль існуе інтылектуальны чалавек, газета будзе жыць: інтэрв’ю з Вольгай Міхайлаўнай Самусевіч

Маргарита Гайдаржи

Институт журналистики

Калі аднойчы на калідорах журфаку вы сустрэнеце Мэрылін Манро, не спяшайцеся думаць, што раптам патрапілі ў мінулае і рыхтаваць патрэбныя словы, каб пазнаёміцца з самай прыгожай жанчынай пяцідзясятых. Лепш падыйдзіце бліжэй: хутчэй за ўсё перад вамі Вольга Міхайлаўна Самусевіч, намеснік дырэктара і выкладчык Інстытута журналістыкі БДУ, а яшчэ вельмі таленавіты і цікавы чалавек. Я ўпэўнена, што знаёмства з ёю стане не менш карысным, чым знаёмства з Мэрылін Манро.

Упершыню я сустрэла Вольгу Міхайлаўну яшчэ на ўступных экзаменах: яна зайшла да нас, абітурыентаў друкаванкі, у аўдыторыю і сказала, што паспрабуе стаць нам другой мамай. У той момант я  зразумела, што абавязкова павінна паступіць, бо вельмі захацела бліжэй пазнаёміцца з гэтай шчырай і адкрытай жанчынай. Тады я яшчэ не ведала, што праз паўтары гады буду сядзець ва ўтульным кабінеце Вольгі Міхайлаўны і з задавальненнем слухаць гісторыю яе жыцця.

Пра адукацыю і журналістыку

— Так здарылася, што адукацыя і журналістыка цесна перапляліся ў маім жыцці. З дзяцінства марыла стаць настаўніцай рускай мовы. Менавіта рускай, бо ў школе быў вельмі добры выкладчык, а гэта вельмі часта ўплывае на выбар будучай прафесіі. Бацькі адпраўлялі ў наргас (сучасны БДЭУ), бо я скончыла фізіка-матэматычны клас з залатым медалём. Але я настаяла на сваім і паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У той год як раз быў двайны набор: і на рускую, і на беларускую мовы. З беларускай, прызнаюся, спачатку было больш складана, але маім выкладчыкам стала Ганна Іванаўна Басава, і я хутка захапілася роднай мовай. З другога курса працавала настаўніцай у школе. Цяжка было сумяшчаць вучобу і працу: універсітэт скончвала ўжо з дзіцём на руках. Добра, што вучні мне моцна дапамагалі. Памятаю: бягу на экзамен, а мае дзесяцікласнікі ў гэты час і з дзіцём маім сядзяць, і есці гатуюць. Я і сёння ім вельмі ўдзячна. У той час як раз адчуваўся значны ўздым беларускай мовы, шматлікія газеты друкаваліся па-беларуску. Гэта было актуальна, таму я з захапленнем вывучала граматыку беларускага друку. Напісала дыпломную працу, якую паспяхова абараніла, і паступіла ў аспірантуру факультэта журналістыкі. Так лёс звёў мяне з гэтай прафесіяй. Я не надта змяніла накірунак сваёй дзейнасці: пасля аспірантуры трапіла на кафедру стылістыкі і літаратурнага рэдагавання і выкладала беларускую мову. Гэта вельмі важна для журналіста, бо якія тэксты СМІ без мовы? У любой прафесіі ёсць тэорыя і практыка. Канешне, я не журналіст-практык: мне больш цікава даследаваць, чым пісаць самой. Але практыка без тэорыі не можа існаваць. Тая тэорыя, якая кладзецца ў маю прафесійную дзейнасць, ўліваецца ў практыку студэнтаў. Падрыхтавана звыш пяцідзесяці тыпавых праграм, вучэбных планаў, некалькі адукацыйных стандартаў. Гэта вялікая праца, па якой пасля вучацца нашы студэнты. Атрымоўваецца так званая сумясь тэорыі, якая потым ўліваецца ў практыку. Так у мяне атрымалася абъяднаць журналістыку і адукацыю ў вельмі гарманічнае спалучэнне.

Пра студэнтаў

— Гэта сапраўднае шчасце, калі твае студэнты негача дасягаюць у жыцці. Канешне, для гэтага трэба шмат моцы і энергіі. Чалавек павінен добра ўсведамляць, чаго ён хоча ад жыцця. Не люблю людзей, якія ныюць, стогнуць, жаляцца, як ім цяжка, але пры гэтым самі нічога не робяць. Часта чую: “Я расчараваўся ў прафесіі”. А як ты мог расчаравацца, калі не паспеў нават і прапрацаваць? Я заўжды з задавальненнем падтрымліваю людзей, у якіх ёсць добрыя амбіцыі, якія да чагосьці імкнуцца. Я нават нармальна стаўлюся да людзей, якія падчас вучобы не хапаюць з неба зоры, але яны адкрытыя, шчырыя. Калі пытаеш у чалавека, чаму не прыйшоў на пару, а ён табе шчыра адказвае: “Хадзіў у кіно”. Я пазлуюся, канешне, але мне больш даспабоды такі чалавек, чым той, хто пачне выкручвацца і нешта прыдумваць. Калі чалавек прыходзіць да мяне і кажа, што ў яго нешта не атрымліваецца, я ніколі гэтага чалавека не выганю, заўжды паспрабую дапамагчы. Але ёсць і тыя, што хлусяць, падманваюць, выкручваюцца. Такіх людзей вельмі шмат. Былі такія выпадкі, калі студэнты казалі, што не былі на занятках, бо хавалі бацькоў. Канешне, я ўсё разумею і падтрымліваю. А пасля гэты бацька прыходзіць жывы. Такія людзі ніколі нічога не дасягнуць, бо гнілыя. Таксама я вельмі люблю аптымістых людзей, якія ўсміхаюцца. Я сама па жыцці з усмешкай іду і веру ў тое, што добрыя думкі прыцягваюцца. Усіх студэнтаў, канешне, немагчыма запомніць, але ёсць вельмі моцныя выпускі, якія выбіваюцца, ёсць паслабей. Але ўсё роўна сярод іх заўсёды ёсць тыя, каго ты не забудзеш ніколі. Калі чалавек асоба, то яго ўвогуле нельга забыць. Я заўжды за тое, каб людзі не гублялі сваёй індывідуальнасці, таму што калі чалавек хоча быць такім, як усе іншыя, то ён згубіцца. А часам бывае наадварот: ты ідзеш па вуліцы і пазнаеш сваёго студэнта, усміхаешся,  а ён робіць выгляд, што цябе не пазнаў. Здаецца, у гэтым нічога асаблівага няма, але я не разумею такіх момантаў. Мабыць, пакрыўдзілі такіх некалі. Але ўсё роўна лічу, што павітацца трэба. І настрой палепшыцца і ў яго, і ў выкладчыка. Гэта ж так проста.

Пра “друкаванку”

— Упэўнена ў тым, што “пячатка жыве”! Нават калі паглядзець на колькасць друкаваных выданняў у Беларусі. У нас жа іх вялікая колькасць! Ёсць і дзяржаўныя, і прыватныя, і раённыя, і рэспубліканскія. Нашмат больш, чым тэлеканалаў ці радыёстанцый. Гэта факт. Калі казаць менавіта пра спецыяльнасць “журналістыка (друкаваныя СМІ)”, то трэба адзначыць, што мы рыхтуем спецыялістаў не толькі для газет і часопісаў — мы рыхтуем універсальных журналістаў, каб яны маглі ўладкавацца ў любой сферы гуманітарнага сектару. На іншых спецыяльнасцях таксама гэтаму вучаць, але тыя, хто ўмеюць пісаць тэксты ў друкаваныя СМІ, знойдуць сябе ва ўсім. Гэта вельмі важна : пісаць. Канешне, мы стараемся зрабіць вучэбную праграму больш разнастайнай: дадаем такія дысцыпліны, як “фэшн-журналістыка”, “спартыўная журналістыка”, запрашаем журналістаў-практыкаў, каб студэнты не толькі слухалі і запісвалі, але і разумелі, як гэтым карыстацца на практыцы. Калі кажуць, што “будучае за вэб-журналістыкай”, я думаю пра тое, што газета ніколі не знікне. Як кніга, як тэатр. Мабыць, іх стане менш, мабыць, тэксты ў іх будуць больш аналітычныя, але пакуль існуе інтылектуальны чалавек, газета будзе жыць.

Пра захапленні

—Канешне, мне заўсёды падабаецца, калі мяне параўноўваюць з Мэрылін Манро, з гэтай вялікай жынчынай, якая перавярнула гісторыю, але маёй любімай актрысай яе назваць нельга. Увогуле, я прытрымліваюся прынцыпу: “Не ствары сабе куміра”. Як у кіно, так і ў музыцы. Мне цікава ўсё: і фільмы жахаў, і камедыі, і мультыкі (але пасля іх плачу). Магу сёння паслухаць джаз, а заўтра ўжо пайсці на рок-канцэрт. Таксама з сынам у машыне слухаем Каржа J Адначасова чытаю і “Гары Потара”, і Дастаеўскага, і пра вампіраў штосьці. Галоўнае — не стаяць на месцы і не ператварацца ў тых, хто заўсёды кажа, што “у наш час было лепш”: не той час, не тая пасада, не той факультэт. Лічу, што мы павінны быць у курсе спраў моладзі.

Пра сесію

— Падчас сесіі хочацца сказаць, што галоўнае — не хвалявацца. Як гэта не банальна. А яшчэ — атрымліваць тое, што заслугоўваеш. Бо калі ставяць адзнаку “авансам”, ад яе не атрымліваеш асалоду, як ад таго, што ты сапраўды сам здаў на “выдатна”. Трэба ўмець радавацца справядлівасці. Часта выкладчыкі пытаюцца ў студэнтаў, наколькі яны самі ведаюць гэты прадмет. Рэдкі чалавек сябе заніжае. Прыблізна людзі ведаюць, колькі вывучылі. І мне падаецца, што гэта добры тэст для журналістаў. Калі чалавек можа сам адкрыта празнацца, што ведае на 4 балы,  мне не шкада паставіць яму і 5, і 6. Але заўсёды правяраю, калі чалавек кажа, што ведае на 9. Няхай па жыцці кожны атрымлівае тое, што заслугоўвае. І адзнакі, і сяброў, і каханне. Таму я жадаю паспяховай працы і здаць! Тады задавальненне атрымаю менавіта я, бо больш за ўсё не люблю адлічваць студэнтаў. Кепская справа. Не ведаю, каму горш: чалавеку,  якога адлічваюць, ці мне, калі я падпісваю загад. Таму я вельмі хачу, каб сесія прайшла паспяхова, каб усе шчасліва паехалі адпачываць на канікулы.  Каб былі задаволены і яны, і я.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by