«Мы ганарымся!»: студэнты Інстытута журналістыкі ўшанавалі памяць журналістаў-падпольшчыкаў

Маргарыта Гайдаржы

Інстытут журналістыкі

8 мая другакурснікі Інстытута журналістыкі разам з Таццянай Уладзіміраўнай Падаляк ўшанавалі памяць журналістаў — падпольшчыкаў. Яны ўсклалі кветкі да помніка першага рэдактара падпольнай газеты «Звязда» Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка і журналістаў, якія працавалі ў надзвычайна цяжкіх умовах.

Падчас мерыпрыемства Таццяна Уладзіміраўна расказвала студэнтам шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Асабліва запомніліся факты з жыцця журналістаў-падпольшчыкаў. Гэта і тое, што сям’я Хадасевічаў загінула ў нямецкай турме, і тое, што сам Уладзімір Амельянюк да вайны быў студэнтам усяго толькі 3 курса Камуністычнага Інстытута журналістыкі.

Пасля студэнты абмяркоўвалі, ці змаглі б яны так: свядома рабіць сваю справу і ведаць, што за гэта можна атрымаць пакаранне. Не кожны агучыў свой адказ. Але галоўнае, што мы ганарымся людзьмі, якія аддавалі сваё жыццё дзеля таго, каб данесці народу праўдзівую інфармацыю.

Фота: Ганна Варонка

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by