«Юнацтва» за тры рублі

Анастасія Мелехава

Інстытут журналістыкі БДУ

Душа ці скарыначка аб адукацыі, маладосць ці статутнасць, агонь у вачах ці завучаны тэкст, бюджеэтнасць або «гуляй душа»? Калі вы выбралі першыя варыянты і вам усё роўна, якія дэкарацыі будуць на сцэне, сардэчна запрашаем у «Тэатр юнацкай творчасці» або ТЮТ!

ТЮТ – непрафесійны тэатр для дзяцей і моладзі – пачащ сваю паўвекавую гісторыю (у гэтым годзе тэатру спаўняееца 50 гадоў!) у 1966 годзе. Тады вядомы беларускі акцёр і рэжысёр Валерый Пятровіч Мароз па прыкладзе Санкт-Пецярбурга сабраў аматарскі тэатральны калектыў у Мінску. А размясціўся тэатр у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі па вуліцы Кірава, 16, перад будынкам ТЮГа, дзе на малой і вялікай сцэнах і праходзяць усе пастаноўкі.

PExbcyS0PaQ

Валерый Пятровіч Мароз

За 50 гадоў калектыў, які пачынаўся з адной групы ў дзесяць чалавек, вырас да сотні ўдзельнікаў. Падзяляецца ён на тры катэгорыі: дзіцячая, вучэбная (з 5 да 13 гадоў) і рэпертуарная (з 13 гадоў), якія складаюцца з дзевяці груп па 10-15 чалавек. ТЮТ не толькі дае магчымасць выступаць на сцэне, але і навучае акцёрскаму майстэрству, сцэнічнай мове і руху, пластыцы, вакалу. Гэта сапраўды малады тэатральны калектыў: самаму малодшаму ўдзельніку ўсяго пяць гадоў, самаму старэйшаму – 27. Але ўзрост не мае значэння, галоўнае — жаданне вучыцца і працаваць.

5NiozCueNcU

UJEv02gNi64

«Нашы спектаклі адрозніваюцца душой, – кажуць у адзін голас акцёры. -Можа быць у нас не такая ідэальная тэхніка, блытаная і невыразная гаворка, рухі і пластыка цела недастаткова вывастраныя, як у акцёраў драматычных тэатраў, але мы звяртаемся да душы гледача.

Калі вы прыходзіце на спектакль, то адчуваеце, што акцёрам падабаецца тое, што яны робяць, з любоўю і на голым энтузіязме, бо працуем цалкам бясплатна. Хтосьці ўжо 14 гадоў, а хтосьці толькі пару тыдняў. Тут можна сустрэць філолагаў, эканамістаў, бухгалтараў, маркетолагаў, ўкладчыкаў пліткі – усё рознабаковыя асобы, што дапамагае ў падрыхтоўцы да спектакля. Хтосьці трапіў сюды па штогадовым набору, некаторыя вырашылі застацца пасля прагляду спектакля, кагосьці прывёў лёс.

tx6_RFYGMSs

Кожны са спектакляў мае сваю разыначку: у «Залатой багіні» больш зносінаў з гледачамі, няма гэтай чацвёртай сцяны, мяжы паміж сцэнай і залай. Ды і па форме гэта хутчэй вясёлы капуснік. Рэпетыцыя доўжыцца тры-чатыры гадзіны, падрыхтоўка прэм’еры займае паўгода (за год тэатр рыхтуе да дзвюх прэм’ер, як многія прафесійныя), спектаклі паказваем раз у месяц».

Цяпер тэатр узначальвае Наталля Яўгенаўна Рачкоўская:

«Я прыйшла ў тэатр у 1972 годзе ў якасці вучаніцы, затым скончыла акцёрскі факультэт, працавала ў Тэатры юнага гледача, з 1983 стала кіраўніком і рэжысёрам-пастаноўшчыкам ТЮТа. Адна з маіх задач — захаваць тую атмасферу, якая панавала пры Валерыі Пятровічу. Атмасферу дружалюбнасці, любові, узаемнай дапамогі і захопленасці. Нашы вучні з’яўляюцца нашымі настаўнікамі і вядуць дзіцячыя групы. Асноўная трупа на сцэне ўжо дзесяць гадоў, а за час маёй працы змянілася ўжо чатыры пакаленні акцёраў.

eEVb7AIa-qw

Наталля Яўгенаўна Рачкоўская

Наша мэта – творчасць, задача – стварыць спрыяльную для яе атмасферу. Я пішу сцэнарыі на аснове той літаратуры, якая мне падабаецца: Е. Шварц, О. Генры, А. Шыпенка, А. Чэхаў. У нашым тэатры ёсць маладосць, чысціня, шчырасць, тое, што з часам праходзіць і тое, чаго не хапае ў дарослым прафесійным тэатры. Пакуль мы не можам знайсці слоў, каб сябе прарэкламаваць, але ТЮТ для мяне – юнацтва».

Fg2zejAz7W4

У рэпертуары калектыва ўжо каля дваццаці спектакляў. Але тэатр не спыняецца на дасягнутым і працягвае творчыя эксперыменты, напрыклад, ставіць «Укрощение строптивой» У. Шэкспіра на мове арыгіналу. Таксама ажыццяўляе сумесныя праекты, такія, як мюзікл «Дождж – то сказка» з маладзёжнай тэатральнай групай з Берліна (спектакль паказваецца ў Германіі) або опера Д. Шастаковіча «Три щелка» з музычным тэатрам «Казка» і сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Г. Аляксандрава.

Тэатр прымае актыўны ўдзел у розных міжнародных фестывалях і конкурсах. Нядаўна асноўная трупа вярнулася з Санкт-Пецярбурга, дзе праходзіў чацвёрты фестываль маладзёжных тэатраў «Арт-мобиль». Усяго ў скарбонцы каля пятнацаці фестываляў. Падрабязней пра тэатр, рэпертуар і акцёраў можна даведацца на сайце або ў групах сацыяльных сетак «ЎКантакце» і Facebook.

R5_yjjCeB10

Тэатральны сезон калектыў завяршыў пастаноўкай «Голас вялікага горада» па навелы О. Генры, якая складаецца з шасці частак. Сцэна стала своеасаблівым пешаходным пераходам на фоне вышынных будынкаў Нью-Ёрка. Газеты на сценах, дэкарацыі, якія змяняюцца на вачах, песня Placebo – Post Blue акунаюць гледача ў рытм вялікага горада, прымушаюць пачуць яго голас. Дзякуючы даслоўнаму пераказу навэл (з апісаннямі аўтара і маналогамі або дыялогамі герояў), пастаноўка ператвараецца ў своеасаблівую аўдыёкнігу, якую слухаеш халодным восеньскім вечарам, а ўяўленне малюе цёплыя дэкарацыі. А агонь у вачах акцёраў, палкасць, з якой яны гуляюць, іх юнацкі максімалізм прыварожваць да дзеяння з першай секунды і да апошняга слова на сцэне.

z3_R4M3EG0I

Зарэгістравацца на спектакль можна на сайце тэатра. Кошт – 3 бел. рублі (30.000).

У канцы верасня адбудзецца прэм’ера «Пасажыра без багажу», дзе акцёры абяцаюць паказаць тое, чаго няма ні ў адным беларускім тэатры — інтрыга!

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ