«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні

Буката Мария

абитуриентка Института журналистики БГУ

Кранальная п’еса сучаснага драматурга Марыі Лада ў Палескім драматычным тэатры не толькі прыцягнула да сябе ўвагу гледача, але і адразу стала адной з найбольш абмяркоўваемых пастановак.

Похожее изображение

Людзі і звяры … Дабро і зло … Жыццё і смерць … Па свам жанры спектакль «Вельмі простая гісторыя» адносяць і да сацыяльнай драмы, і да лірычнай камедыі. Аўтар дае кожнаму гледачу права вырашаць, што свята, а што грэшна. Дзякуючы чаму гэты нягучны расповед і ў той жа час — гучны гімн мудрасці, кахання, жыцця ўспрымаецца амаль як біблейская прыпавесць, дзе мараль — у самаахвяраванні  і адкупленні.

Похожее изображение

Кожнаму з нас патрэбна мара. Яна можа быць вялікай, можа не, але яна павінна быць. Мара, як падзарадка для жыцця, яна сілкуе чалавека, укладвае у жыццё сэнс і дорыць велізарнае натхненне. Дзеля мары чалавек можа не спаць начамі, не есці суткамі. Здаецца, яму падуладна ўсё.

Завязка сюжэту, сапраўды, простая, лепей сказаць жыццёвая: юнак і дзяўчына з двух вясковых сем’яў, якія варагуюць паміж сабой, моцна кахаюць адзін аднаго. Аднак, каб Даша і Аляксей (так па сцэнарыю клічуць галоўных герояў п’есы — заўв. аўтара) не паўтарылі лёс Рамэа і Джульеты, адбываюцца неверагодныя падзеі, у якіх дзейнічаюць не толькі людзі, але і жывёлы, і тагасветныя сілы. Больш сумленнасці  і адданасці праяўляюць як раз браты нашы меншыя. У выніку ўсе прыходзяць да згоды, але пасля таго, як чалавек сам чыніць над сабой суд, звядучы тым самым, здавалася б, бязвыхадныя абставіны да агульнага – жыццевай перамогі.

Летуценная і дапытлівая свіння, бесклапотная карова, навучаны жыццём конь, адданы пёс. Жывотныя ў спектаклі пераўтвараюцца ў анёлаў. Яны фактычна ўвасабляюць добрых, даверлівых і высакародных людзей, гатовых ахвяраваць сваім жыццём дзеля іншых, адраджаюць парасткі веры, парасткі кахання ў сэрцы кожнага.

Нельга не адзначыць працу Алены Андрэевай (сентыментальная свінка), Вольгі Шэндар (мудры стары конь) і, вядома, Андрэя Дзмітрычэнка (трагікамічны сусед). Асабліва ўдалай была фінальная сцэна, выкананая А.Дзмітрычэнка ў дуэце з Сяргеем Воўкавым (суровы гаспадар). Пінская пастаноўка атрымалася асаблівай, душэўнай і, нягледзячы на ​​драматычныя перыпетыі, аптымістычнай. Калі артысты выйшлі на паклон, гледачы выціралі слёзы.

Картинки по запросу очень простая история полесский фото

Што яшчэ асаблівага было на сцэне, дык гэта дэкарацыі, якія не толькі падкрэслівалі, што дзеянне адбываецца ў сельскай абстаноўцы, але разам з тым сімвалізавалі павуцінне, у якім заблыталіся персанажы. Менавіта за гэтую частку спектакля адказваў вядомы беларускі мастак-сцэнограф Пётр Анашчанка. Ён працягнуў супрацоўніцтва з Палескім драмтэатрам пасля ўдзелу ў пастаноўцы «Пінская шляхта» – самага тытулаванага спектакля ў горадзе.

Ёсць і яшчэ адзін немалаважны момант. Рэжысёрам «Гісторыі …» выступіў дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра А.Н.Лукашенка. Для пінчукоў не сакрэт, што ў свой час Аляксандр Мікалаевіч таксама «грашыў тэатрам». Шматгадовая адміністрацыйная праца ў сферы культуры не пагасіла рэжысёрскай цікавасці. Як прызнаецца А.Н.Лукашенка, узначаліўшы ў 2013 годзе тэатр, ён пачаў задумвацца, якую п’есу можна паставіць, каб яна была цікавай для артыстаў і не пакінула абыякавай публіку.

Сучасны тэатр працягвае размову з кожным. «Вельмі простая гісторыя» у рэпертуары тэатра знаходзіцца побач з такімі спектаклямі вострасацыяльнай накіраванасці, як «Дадому», «Сабакі» і інш.. Па сутнасці, гэтыя пастаноўкі нясуць пасланне з асуджэннем маральнай жорсткасці і заклікам да чалавечнасці. Бо кардоннай псіхалогіі эпохі спажывання можа супрацьстаяць толькі мастацтва, якое спрабуе знайсці сэнс у свеце канчатковых рэалій. Сваімі неадназначнымі пастаноўкамі Палескі драмтэатр чарговы раз дэманструе салідарнасць з гэтай высокай місіяй.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by