Вечная тэма

Анна Воронко

Институт журналистики БГУ

Існуюць у мастацтве тэмы, якія ніколі не губляюць сваёй актуальнасці. Мабыць, узаемаадносіны бацькоў і дзяцей з’яўляюцца адной з тых праблем, якія ніколі не старэюць і  не страчваюць сваёй папулярнасці. Прыкладам гэтай вечнай тэмы можа стаць адна з пазнейшых камерных п’ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга – “Пелікан”.Трагічная і разам з тым неверагодна кранальнай гісторыія, якая змяшчае у сабе і вечныя грахі людзей – сквапнасць, ганарлівасць, эгаізм – і перадае тое пачуццё безвыходнасці ад павуціння хлусні, якое з кожнай сцэнай усё больш і больш апутвае жыцці герояў.  Псіхалагічная драма “Пелікан”, якая была напісана ў 1907 годзе і ўвайшла ў цыкл пад назвай “Камерныя п’есы”, ідзе  ў Рэспублканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску з 22 верасня. Гэта першая пастаноўка п’есы ў Беларусі і першы раз яна ставiцца на беларускай мове.  Рэжысёрам п’есы стаў Аляксандр Гарцуеў, ён жа мастацкі кіраўнік вышэйзгаданага тэатра. Найбольш знакаміты пасля пастанойкі “Не мой”, якая перамагла ў пяці намінацыях на Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў 2011 годзе.

З першых хвілін пастаноўкі “Пелікана” стала зразумела, што п’еса гэта неадназначная. Спектакль пачаўся з працяжнага і жудаснага крыку служанкі, якую бліскуча выканала заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева. На сцэне стварылася нагнятальная атмасфера. Адразу увагаў завалодала дэкарацыя белай птушкі, якая дала назву твору. А прыглушаны свет і незвычайная журботная музыка гэтаму паспрыялі. На дэкарацыі ў вобразе пелікана з’явілася галоўная гераіня п’есы – Эліза, маці сямейства. Яна, упэўненая ў сваёй непаграшальнасці, атаясамляе сябе з экзатычнай птушкай, якая, згодна з легендай, у крытычных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю. На самой справе, Эліза ўвесь час падманвае сваю сям’ю, эканоміць на дзецях, здраджвае мужу.  Нездарма, калі яна выходзіць з-пад белых крылаў пелікана, то паўстае перад гледачамі ў чорным адзенні.Характарную і запамінальную ролю маці з вялікім талентам выканала заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч.

vechnaja-tema

Цікавым героем з’яўляецца Аксель (Максім Брагінец), зяць Элізы і муж Герды (Ганна Семяняка). Ён валодае каханнем абедзвух жанчын, але насамрэч яго цікавіць толькі спадчына загінуўшага мужа Элізы, у смерці якога ён іграе не апошнюю ролю. Не атрымаўшы свайго, ён хутка знікае. Нават касцюм Акселя паказвае яго сапраўдны характар: адзенне ўпрыгожана рознакаляровым пер’ем, а сам ён нагадвае папугая. Цікавая задумка мастака па касцюмам Валянціны Няборскай. Сын Фрэдэрык (Арцём Курэнь) і дачка Герда, з маленства няшчасныя, прывыкшыя да дрэннай ежы і холаду ў хаце, яшчэ больш пакутуюць, калі знаходзяць ліст бацькі-нябожчыка, у якім высвятляецца сапраўдны твар іх маці. Яны паўтараюць зноў і зноў :” Бедная маці, яна такая злая…” Элізе, якая, відаць, адчувае сваю віну, здаецца, што па хаце ходзіць прывід. Калі гайдаецца крэсла-качалка, ёй падаецца, што гэта дае аб сабе ведаць памёршы муж. У п’се ідзе гульня на павышэнне. Пачуццё безвыходнасці і суму, якое зарадзілася ў пачатку гісторыі, накапліваецца і даходзіць да апагея ў канцы п’есы. Фрэдэрык падпальвае дом і тым самым знаходзіць, як яму здаецца,  адзінае правільнае рашэнне. Героі сустракаюць полымя як збаўленне, як даўгачаканае цяпло. Дэкарацыя птушкі змяняецца выявай агню. Дзеці разумеюць, што сапраўдным “пеліканам” была зусім не маці, а бацька, які заўсёды аб іх клапаціўся.

vechnaja-tema-2

Старая п’еса Стрынберга загучала па-іншаму, адкрылася ў новай якасці, дзякуючы свежаму погляду рэжысёра і перакладу на беларускую мову. А, галоўнае, пастаноўку, нягледзячы на амаль дзве гадзіны, нясумна глядзець, таму як гульня акцёраў і злабадзённасць тэмы не заставяць абыякавым ніводнаго гледача.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ