Рэцэнзія на спектакль Венедыкта Расстрыжэнкава «Містэр Розыгрыш»

Святлана Чыжык

Інстытут журналістыкі БДУ

«ЖARTы на рампе, альбо Гульня ў дарослых»

У Тэатры беларускай драматургіі знікла святло. «Нечый жарт», — адразу падумала я, узгадаўшы, што сёння 1 красавіка. Насамрэч — не, да такой наўмыснай шкоды справа яшчэ не дайшла. Але сам факт таго, што святло знікла ў месцы, дзе заўсёды можна назіраць натуральную гульню вобразаў, дзе кожная рэч увасабляе твар гуллівага мастацтва, прымушае ўсё ж такі паверыць у моц Дня смеху (Дня дурня). З нагоды святкавання наведвальнікаў тэатра частавалі гарбаткай, а маладыя мастачкі малявалі шаржы для гледачоў. Але галоўны падарунак усё ж такі быў наперадзе…

Маладая замужняя Света (Алена Баярава) выпадкова засталася адна ў доме сваёй сяброўкі. Ну што ж, з кім не бывае: але што рабіць, калі ў хаце раптоўна з’явіліся бандыты? Жанчына спужалася, ды толькі настойліва просіць, каб не нашкодзілі ёй. Але Аляксей (Ігар Сігаў), адзін з бандытаў, не такі грубы, як яго сябра Дземчык (Сяргей Шымко), дапытваецца пра гаспадароў гэтай кватэры, цікавіцца жанчынай, абдымае, ласкава просіць падзяліць з ім гэтую канапу і… выпіць за «баб-с і за дам-с».

cBlvbE1uUtA

Мая свядомасць ужо малюе тое, што можа адбыцца ў хуткім часе, мабыць, ужо перачытала газету «Криминальное обозрение», аднак вобразы бандытаў разбураюцца, калі ў хаце з’яўляецца гаспадыня кватэры, жонка Аляксея Марына (Ганна Палупанава) і муж Святланы Віктар (Максім Паніматчанка). Жарт, насамрэч, атрымаўся, і нікога не цікавіць, што перажыла Света ў гэты час. Што, калі яна не разумее жартаў?! Трэба заліць яе страх… гарэлкай.

Элемент дзіцячасці мае момант, калі Аляксей, як на кані, возіць Свету па сцэне. Памятаю, мы так у дзяцінстве рабілі, а тут дарослы чалавек… І раптам вядомая ўсім песня Ленінграда “На лабутенах” (канешне, цэнзурная версія) усё ж такі робіць сваю справу, даючы зразумець пра аксюмаранічнасць, парадаксальнасць жыцця галоўнага героя Аляксея.

На хвіліну мне здавалася, што акторы выходзяць з вобразаў, і мы бачым сапраўдных людзей. І так было пасля кожнага розыгрыша: яны як быццам здзекваліся з сябе саміх, смяяліся над намі, гледачамі, якія паверылі іх жартам. Гэта падобна на забаўленне з асаблівым густам, нават калі яно страшнае і жахлівае.

Вось цікава, а што б вы рабілі, калі б убачылі ў чужой хаце труп? Ведама — беглі. Але калі гэта ваш сябар, вы ж яго не пакінеце? Вось Лёша і просіць, каб знаёмая яго сябра Антона, Вольга (Людміла Сідаркевіч), дапамагла яму схаваць труп Дзімы. Лёша ўгаворвае яе, робіць намаганні, але не як сябра, знаёмы, а як мужчына. Уявіце, што можа адчуваць жанчына ў такім выпадку? А вось і яе атрымалася разыграць. Яшчэ адно цудоўнае выкананне жарту «нумар тры». І з песняй «Ад вінта» з мультсерыяла «Смешарики» Аляксей вязе Вольгу па сцэне.

3FHIKqaRqAI

…Ведаеце, мне падаецца, што жарты — гэта шыкоўны спосаб раскрыць іншага чалавека, убачыць сапраўднага яго.

Света, якая лічыць сябе сяброўкай Марыны, падчас наступстваў Алёшы, кажа недобрыя пра яе рэчы; Вольга дазваляе Лёшы цалаваць сябе, абдымаць  — гэта як?

Жонка Аляксея ўжо не можа трываць. Ёй надакучыла, што муж жыве аднымі розыгрышамі, не мае ніякай сур’ёзнасці. Яна не давярае яму. «Кароль без розыгрышаў жыць не можа», — адказвае ёй Лёша. Сапраўды, вельмі самаўпэўнена. Але, як кажуць, з кім павядзешся… У якасці помсці героі прыдумляюць гульню «Русская рулетка». Канешне, гэта нельга параўнаць з жартамі Аляксея.

У выніку ён адмаўляецца ад стрэла, а Вольга памірае. Віця імчыцца спыніць аўтамабіль, каб адвезці Вольга ў бальніцу, але трапляе пад колы аўтамабіля… Паглядзеўшы на колькасць страчаных жыццяў, Лёша асэнсўвае тое, што адбылося, і ўпершыню верыць. Але і тут падман: ніхто не паміраў. У выніку — жарт над «каралём жартаў».

Канешне, кожнаму хочацца адчуваць сябе на вышыні нейкай справы. А жарт гэта справа даволі няпростая, і неабходна валодаць нейкай эрудыцыяй, каб жартаваць па-сапраўднаму смешна, а не жахліва. У спектаклі жарты былі «лялечныя», ніхто, дзякуй Богу, не памёр, але, калі адысці ад сцэны і ўявіць ў сапраўдным жыцці чалавечую смерць, прычынай якой сталі нечыя жартачкі… Таму неабходна сачыць за кожным сваім словам і дзеяннем, каб не стаць «галоўным экспанатам на выставе Смерці»…

Фотаздымкі з сайта РТБД.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ