Рэцэнзія на спектакль Аляксандра Марчанкі “Гульня без правілаў і з невядомай мэтай”

Святлана Чыжык

Інстытут журналістыкі БДУ

Кніжныя чэрві, альбо Маральны піт-стоп

Маналог. Споведзь. Зноў маналог. Здаецца, зараз узарвецца зала ад такой колькасці душы. Але не, сядзяць гледачы ціхенька, відавочна, імкнуцца разважаць, думаць, пранікаць глыбока ў старонкі кніг, якія ператварылі сцэну ў бібліятэку пад назвай “Квэст №20”. Цікава, праўда? Нават самыя вялікія ненавіснікі чытання заахвоцяцца гэтай бібліятэкай і пажадаюць сыграць. Толькі не ў “Фанты з карткамі”, а трэба будзе знайсці менавіта ў гэтых кнігах адказы на пытанні, які вас хвалююць. На шчасце, у нас ужо ёсць добраахвотнікі ў асобах Яе (Людмілы Сідаркевіч) і Яго (Максіма Брагінца). Што ж, час пачынаць, паважанае спадарства!..

wq6AkEeGxcM

Адчуванне, быццам кожны прадмет, элемент, якія ствараюць карціну спектакля, на сцэне жыве сваім самастойным жыццём: калыска, доўгія тканіны, якія варушацца пры кожным кроку і… чалавек-спявак (Дзмітрый Лук’янчык). Ён нібыта вядучы гэтага шоу пад назвай “Сустрэнься са сваім альтэр эга”. Усё адначасова вольнае і адначасова зняволенае. Героі мітусяцца, шукаюць патрэбныя кнігі і знаходзяць думку-споведзь. Маналогі, што трапляюць на вусны герояў тычацца розных тэм: жыццё, свабода, побыт, выбар. Яны нагадваюць выбухі стрэлаў, якія ушчэнт разбіваюць слабы і непадрыхтаваны да такой атакі розум гледача. Ты імкнешся пранікнуцца думкай, але насустрач ляціць думка іншая, прывабная і небяспечная.

v5lcfFnqSfs

REbpfhm1jUU

За шматлікімі пытаннямі, якія бесперапынна сыплюцца ў зал, не адчуваецца акцёраў, губляюцца не толькі іх вочы сярод старонак кніг, але і асабістае адчуванне ролі. На змену сапраўднаму “я” прыходзіць асоба “кнігакопа”, які не адчувае, а толькі шукае, шукае, шукае. Маналогі Аляксея Андрэева настолькі дакладныя і паўнавартасныя, што ўзнікае жаданне разабраць гэты спектакль на цытаты, бо яго думкі цікавыя проста таму, што праўдзівыя.

Аўтара цікавіць асоба чалавека ў кантэксце краіны, ў якой ён жыве і пры якіх умовах. Цікава тое, што ў спектаклі філасафічныя моманты, мары, уяўленні вельмі яскрава чаргуюцца з пабытовай рэчаіснасцю. Напрыклад, “спальная ідэалогія” ляжыць супраць сноў, “адзінага, што належыць чалавеку”.

WQ4mxUrcdnM

І тое, што адбываецца на сцэне, не мае нічога агульнага з гульнёй. Гэта рэчаіснасць, якую мы баімся прыняць і таму хаваемся, як Дзмітрый Лук’янчык, на сцэне за тканінай. Мы ствараем сабе межы рэальнай дазволенасці, але ў думках ужо робім тое, чаго жадаем. І ў выніку атрымоўваем “штраф ў 3 базавыя велічыні за паркоўку ў неправільным месцы”, чытаем “па газонах не хадзіць”, чуем “па эскалатары не скакаць”.

І ўсё цяжэй адказаць на пытанне навошта так? Але вы спрабуйце, адчыняйце цяжкія дзверы, каб у хуткім часе не зрабіцца прусаком, якому добра жыць у цемры пад лядоўняй і атрымоўваць асалоду ад пакітнутай ежы…

Фотаздымки з афицыяльнай старонки РТБД у Фэйсбуку.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ