У Мінску стартуе XIV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея

Вiкторыя Новiк

Iнстытут журналiстыкi

З 4 па 7 студзеня ў Мінску зноў пройдзе Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усе супрацьстаяннi пройдуць у «Чыжоўка-Арэне» на малой і вялікі арэнах.

За першае месца будуць змагацца 8 каманд. Групу А складуць Беларусь, Швейцарыя, ААЭ, Кітай. Групу В — Расія, Швецыя, Чэхія, зборная Балкан. Традыцыйна Беларусь на турніры прадставіць каманда Кіраўніка дзяржавы.

На папярэднім этапе каманды будуць змагацца ўнутры сваёй групы. Затым удзельнікі, якія занялі другія месцы, будуць спаборнічаць за 3-яе месца, а пераможцы сустрэнуцца ў фінальным паядынку.

Цырымонія адкрыцця турніру адбудзецца ўжо 4 студзеня ў 17:30 на вялікай арэне. У гэты ж дзень пройдуць матчы КНР – Швейцарыя (малая арэна); Расiя — зборная Балкан (вялікая арэна); Беларусь — ААЭ (вялікая арэна); Швецыя — Чэхія (малая арэна). Час пачатку гульняў: 12:30; 13:00; 19:00; 19:30 адпаведна.

5 студзеня адбудуцца наступныя сустрэчы: Швейцарыя — ААЭ (малая арэна); Чэхія — зборная Балкан (вялікая арэна); Беларусь — КНР (вялікая арэна); Швецыя — Расія (малая арэна). Час пачатку гульняў: 12:30; 14:00; 19:00; 19:30 адпаведна.

6 студзеня пройдзе сутычка паміж такімі камандамі, як Швецыя — зборная Балкан (малая арэна); КНР — ААЭ (вялікая арэна); Беларусь — Швейцарыя (вялікая арэна); Расія — Чэхія (малая арэна). Час пачатку гульняў: 12:30; 13:00; 19:00; 19:30 адпаведна.

Матч за 3-яе месца, фінал і цырымонія закрыцця турніру можна будзе ўбачыць ужо 7 студзеня на вялікай арэне ў 13:00; 17:00 адпаведна.

Нагадаем, што першы Калядны міжнародны турнір аматараў хакея быў праведзены ў Мiнску ў 2005 годзе. Дарэчы, у гэтым жа годзе каманда Прэзідэнта Беларусі стала пераможцам спаборніцтваў. І гэта быў далёка не апошні поспех нашай каманды. Рэспубліка Беларусь атрымлівала перамогу на турніры яшчэ дзевяць разоў у 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016 і 2017 гг. Будзем спадзявацца, што 2018 год прынясе яшчэ адно першае месца ў скарбонку нашай краіны.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by