Беларуская мова і футбол

Павел Аксіновіч

абітурыент Інстытута журналістыкі БДУ

Не так даўно заўзятары футбольных клубах “Дынама Мінск”, “БАТЭ”, “Гомеля” ды іншых, пачалі імкнуцца выкарыстоўваць беларускую мову: з’явіліся крычалкі і падтрымка, банэры… Фан-суполкі вядуцца на роднай мове. Цікавае меркаванне ў саміх заўзятараў.

Дзяніс Жалезка, заўзятар футбольнага клуба “Гомель”.

x_35bddeb9

Беларускую мову выкарыстоўваю толькі ў Сеціве. На жаль, у мяне не атрымоўваецца размаўляць з блізкімі ці калегамі на роднай мове. Але ж вельмі хацелася б. Мова павінна выкарыстоўвацца ў футболе больш, чым ёсьць зараз. Напрыклад у Гомелі на стадыёне дыктар ўжывае мову. Наконт заўзятараў не ведаю, аднак тэматычныя суполкі «Гомеля» у тым жа “Вкантакце” выкарыстоўваюць беларускую. Суполка фанатаў «Гомеля» — “GWF” — на беларускай мове, былі ідэі і асноўную суполку заўзятараў «Гомеля» таксама весці па-беларуску, але чамусьці працягваюць на рускай.

Яраслаў Клімашэўскі, заўзятар футбольнага клуба “Слонім”.

dF3AfyS-Ojc

Калі гуляе наша зборная, то мне вельмі прыемна чуць беларускамоўныя крычалкі. Гэта адмасфера: “Верым! Можам! Пераможам!”. Прыемна чуць таксама і на гульне мясцовага клуба “Слонім”, за які я заўзею, гэтую ж самую падтрымку. Я вельмі паважаю заўзятараў мінскага і жодзінаскага “Тарпеда” за падтрынку роднай мовы, а таксама дыктара стадыёна “Гарадскі” у Гомелі. Лічу, што беларуская мова будзе развівацца ў добрым накірунку і праз пару гадоў у кожнага клуба Беларусі будзе шмат крычалак на роднай мове.

Антон Ціхамолаў, сябра фан-клубу “B12”.

x_e2e7a89e

Што датычыць трыбунаў, то фан-клуб зборнай Беларусі вельмі прыязна ставіцца да мовы, 80 працэнтаў крычалак і песен, якія мы выкарыстоўваем — беларускамоўныя, усе банеры друкуюцца па-беларуску. Адносна беларускага фан-клубу “Ліверпуля”, то ў нашай краіне, можна сказаць, што ён даволі вялікі і уплывовы. Да нас прыязджаюць фанаты з усяго СНД. Пра нас нават рабілі рэпартаж. Беларускамоўныя людзі таксама ў нас ёсць.

У будучынюя гляджу вельмі аптымістычна. Цяпер фанаты амаль кожнага беларускага ФК маюць беларускамоўныя чаты, банеры і сімволіку, гэта робіцца модным. Пяць гадоў таму такога не было. Заўзятары прапагандуюць нацыянальныя каштоўнасці. Кіраўнікам клубам бачна гэта, і яны спрыяюць таму, каб павялічваць прысутнасць мовы на стадыёнах. Напрыклад, беларускамоўныя дыктары, каментатары, рэклама.

Апошнім часам многія фан-суполкі у інтэрнеце перайшлі на мову. З’явііся інфармацыйныя беларускамоўныя парталы, прысвечаныя футболу і спорту. Я сам з’яўляюся кіраўніком праэкта, прысвечанаму Англійскай прым’ер лізе.

Беларусіфікацыя футболу пайшла з сацыяльных сетак. Адзін з такіх праэктаў “Еўрапейскі футбол“- цалкам беларускамоўная старонка пра еўрапейскі і беларускі футбол: навіны, з’явы, матчы – усё самае цікавае і на роднай мове. Нядаўна суполцы споўніўся год. На ёй працуе бескарыстна 5 рэдактароў. А падпісана звыш за 1500 чалавек, але ў праэкта ў будучыні ёсць магчымасць стаць сродкам масавай інфармацыі ў будучыні. Таксама існуе добры сайт match.by, дзе карыстальнікі могуць праглядваць тэкставыя трансляцыі матчаў беларускіх ліг на роднай мове. Наконт тэлебачання, тэлеканал “Беларусь 2” вядзе некаторыя трансляцыі з беларускамоўнымі каментарамі. Можна нагадаць матчы Кубка канфедэрацый, якія каментаваў Павел Баранаў. Таксама можка убачыць “Дзённікі Лігі Чэмпіёнаў і Чэмпіянату Света”, якія выходзяць па-беларуску.

І лічыць, што мовы на на стадыёне зусім няма — нельга. Усё залежыць толькі ад нас саміх.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by