Бананы па-ангельску на футбольным стадыёне

Артур Борис

Радзіма футболу – Англія, таму ўсе футбольныя тэрміны-гэта англіцызмы. Асаблівае значэнне мае тое, якія аналагі былі прыдуманы славянамі пры перакладзе тэрмінаў. Некаторыя з іх адлюстроўваюць спартыўную гісторыю, другія паказваюць пераход з гутарковага жанру да публіцыстычнага, ці ўвогуле да навуковага. Таму мы прааналізуем “чысты” пераклад англійскіх тэрмінаў і разгледзім іх славянскі аналаг.

Напрыклад, выраз “to keep a clean sheet” у чыстым перакладзе азначае “стрымаць бялізну ў чысціні”, а на беларускай мове гэта будзе “зберагчы чысты ліст”. Маецца на ўвазе сітуацыя, калі каманда не прапускае гол і гуляе “на нуль”. “Bicycle kick” (удар-веласіпед) мае аналаг “удар-нажніцы”, калі нападаючы  б’е па мячу акрабатычна праз сябе. “Winger”(крылы)  мае сэнс атакаванага  паўабаронца, які гуляе на фланзе поля, па гэтаму з аналогіяй птушыных крылоў у Англіі гэту пазіцыю называюць так. “Woodwork” (драўляная нарыхтоўка) ці “штанга” мае гістарычны сэнс, бо першыя вароты былі зроблены з дрэва. “Friendly”(сябровы) ці “таварыскі матч” таксама можна аднесці да гістарызму, бо калі футбол прыйшоў на расійскія землі, там ужо быў камунізм, гэта і акрэсліваецца ў дадзеным перакладзе. “Fox in the box”(ліс у скрынцы) мае тактычны сэнс (як і вінгер). Гэта пазіцыя нападаючага, які гуляе толькі ў штрафной суперніка. “Linesman”(чалавек на лініі) ці “бакавы суддзя”- пазіцыя арбітра на лініі поля, які выконвае ролю вызначэння становішча “па-за гульнёй”. “Diving”(нырок) ці сімуляцыя называюць момант, калі гулец спецыяльна падае на газон каб арбітр палічыў, што супернік парушыў правілы, у футболе такія злачынства караюцца жоўтай карткай. “Underdog”(пад сабакам) так называюць клубы, якія з пачадку не паказваюць сабе як фаварыт сустрэчы, аднак у выніку становяцца чэмпіёнамі. Напрыклад, такое здарылася ў 2004 годзе на Чэмпіянаце Еўропы, тады сенсацыйна зборная Грэцыі атрымала золата, а ў 2016 годзе ў АПЛ футбольны клуб “Лестер” здабыў чэмпіёнства, зрабіўшы легендарную сенсацыю калі не стагоддзя, то, напэўна, дзесяцігоддзя.

Derby” не мае свайго асабістага перакладу, гэта запазычанае слова, якое азначае прынцыповы матч паміж двума клубамі з аднаго гораду. У сучаснасці гэта выражэнне ўяўляе сабой і прынцыповыя сутыкненні ўнутры краіны (“Барселона” і “Рэал”, “Ліверпуль” і “Манчэстэр Юнайтэд”, “Баварыя” і “Барусія”, “Сэлтык” і “Рэйнджэрс”). “Hat-trick”(трук з капелюшом) азначае тры галы, забітыя аднім гульцом. Паходжанне гэтага выразу прыйшло з гульні ў гольф, калі гулец прайшоў тры лузы запар, заўзятары ў гонар гульцу пачалі кідаць капялюшы. “To boo”(бууу) выклічнік, які азначае “асвістаць”. Такім чынам заўзятары выражаюць свае дрэнныя пачуцці. “Clinical finish”(клінічны фініш) азначае “дакладны стрэл па варотам”, так англічане намякаюць на хірургічную дакладнасць, ці на такі ўзровень удару, што можна ад задавальнення “паехаць ў клініку”. “Nutmeg”(мушкатовы арэх) ці “удар паміж ног” вельмі любіць легендарны каментатар “Беларусь 5”, выпускік Факультэта Журналістыкі БДУ Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі. Сам “мэтр” перакладае гэты выраз як “удар ў 20 пэнсаў” ў гонар дробнай манеты брытанскага фунта, такі тэрмін можна ужываць калі мяч папаў у вароты пасля таго, як прайшоў паміж ног галкіперу.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2019 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов и абитуриентов факультета журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by