Сустрэча з ім – незабыўны паток інфармацыі

Виктория Дешкович

Институт журналистики

Калі мы гаворым пра маладыя таленты, міжволі ўзнікае думка: што будзе з імі далей? Некалі, яшчэ выпускніцай, мне пашчасціла пазнаёміцца з адным цікавым чалавекам. Цікавасць гэтага чалавека была ў тым, што ён усё сваё жыццё прысвяціў журналістыцы. Зараз ён піша кнігі. Адна з іх («Плышэўскія»), трапіўшы ўмаерукі, і наштурхнула мяне на сустрэчу з гэтым выдатным чалавекам.

Аляксандр Зіноўеў – журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў Алтаі. Па заканчэнні Маскоўскага Энергетычнага інстытута выкладаў у Уральскім Політэхнічным інстытуце. Скончыўшы аспірантуру пры Інстытуце ядзернай энергетыкі НАН Беларусі, падаўся ў журналістыку. Працаваў у газеце «Знамя юности», на беларускім тэлебачанні, у розных выдавецтвах. Аўтар некалькіх кніг.

Кніга А.У.Зіноўева напісана пра род святароў, карані якога бяруць пачатак менавіта на маёй малой радзіме. Яна ўяўляе сабой няпростую спробу на падставе выяўленых скрупулёзна і з любоўю сабраных дакументальных сведчанняў прасачыць лёс святарскага роду Плышэўскіх. Яна дае ўнікальную магчымасць як чытачам, так і будучым даследчыкам – прасачыць генезіс Святасці. Дзяцінства, юнацтва, вучоба і духоўнае станаўленне незалежна ад часу, у якім жылі і дзейнічалі розныя прадстаўнікі роду Плышэўскіх, даюць адну карціну – дбайнага выканання свайго святарскага доўгу, вернасці Маці-Царкве.

Асаблівасць кнігі Зіноўева заключаецца ў тым, што матэрыялы, сабраныя ў архівах Пецярбурга і Мінска, дазваляюць праз гісторыю аднаго святарскага роду аднавіць і канкрэтызаваць гісторыю Праваслаўя на беларускай зямлі ў канцы ХVIII– пачатку ХХ стагоддзя.

Аляксандр Уладзіміравіч Зіноўеў

– Добры дзень, паважаны Аляксандр Уладзіміравіч. Мы прыехалі да Вас на сустрэчу, каб пазнаёміцца з Вамі, чалавекам, які так многа зрабіў карыснага для людзей. Вы ўзнавілі невядомыя раней матэрыялы. Хацелася б даведацца, што натхніла Вас на напісанне кнігі аб свяшчэннаслужыцелях Плышэўскіх?

– Праца над кнігай пачалася па просьбе майго сябра Віктара Мікалаевіча Плышэўскага, які нарадзіўся і пражываў усё жыццё на Урале, у Екацерынбургу, але які добра ведаў, што ўсе карані яго старажытнага роду на беларускай зямлі, у вёсцы Гарадзячыцы. Дзед яго, протаіерэй Уладзімір Плышэўскі не адно дзесяцігоддзе быў Духаўніком Мінскай Духоўнай семінарыі, а ў 1913 годзе быў назначаны духаўніком усіх клірыкаў горада Мінска. Другім дзедам майго сябра быў свяшчэннік Шацкай царквы Міхаіл Плышэўскі, родны брат протаіерэя Уладзіміра Плышэўскага.

– Колькі часу Вы затрацілі на напісанне кнігі?

– Больш за 6 гадоў.

– Якія інфармацыйныя крыніцы выкарыстоўваліся ў рабоце?

– Праца з архіўнымі дакументамі заўсёды цікавая: кожны новы дзень можа прынесці што-небудзь нечаканае або, наадварот, даўно чакаемае і прыемнае.

А калі тэма новая і няма публікацый, якія арыентуюць даследчыка, тады праца ў архіве гарантуе адкрыццё новага. Прыгэтым не ведаеш, калігэтаадбудзецца – сёння, заўтраабопраз год. Дзіўна было даведацца, што ў мала каму вядомым сяле Гарадзяцічы, на рацэ Арэсе, былым паводле падання некалі горадам, з даўніх часоў пастаянна служылі ў двух парафіяльных цэрквах. З ХVIII стагоддзя, а магчыма і раней, святарамі і дзячками ў абодвух храмах былі Плышэўскія. У царкве Святога Мікалая прычт складаўся з нашчадкаў святароў Васіля Плышэўскага, а ў царкве Ражства Прысвятой Багародзіцы служыл ісвятарамі Ян Плышэўскі, затымяго сын Панцеляймон, унук Васіль, праўнук Самсон. На пачатку гэта была праца для сябра, але з часам я зразумеў, штояна для ўсяго народа.

– На якія сродкі была выдадзена кніга?

– На сродкі Віктара Плышэўскага.

– Якое пачуццё было па завяршэнні напісання кнігі?

– Ведаеце, напісаць – адно, іншае, каб кніга пабачыла свет. Калі праца ў архівах была завершана і матэрыялы былі скампанаваны, ведаў, што гэта толькі пачатак. Абабіў шмат парогаў і ўсё ж-такі мінуў фінішную прамую. Трымаючы гатовую кнігу ў руках, адчуваў задавальненне.

– У кнізе часта ўпамінаецца мая маленькая радзіма Гарадзячыцы, а ці не было жадання паглядзець ўжывую на тое, пра што пісалі ў кнізе, прайсціся па сцежках, па якіх хадзілі такія знакамітыя людзі?

– Жаданне было – часу не заўсёды. Але дзякуючы нашай сустрэчы, я зноў пражыў гэту цікавую гісторыю і жаданне, мабыць, пяройдзе ў дзеянне. Запрашайце – і я прыеду да вас на сустрэчу.

– Дзякуй за адказы, усяго найлепшага!

Затаіўшы дыханне, я назірала за Аляксандрам Уладзіміравічам, як, зрабіўшы невялікую паўзу, якую можна лічыць за цалкам дастатковы адпачынак, ён ўскідвае галаву і глядзіць уверх, нібы ўзгадняе свае словы з кімсьці з нябёс.

Творчае жыццё А.У. Зіноўева можна параўнаць з узыходжаннем на нейкую вяршыню. Сапраўды, «альпінізм» для Зіноўева – гэта не проста дасягненне творчых мэтаў, але і справа ўсяго жыцця. Ён узышоў на сваю вяршыню яшчэ ў студэнцкія гады. Увайшоў і застаўся на ўсё жыццё своеасаблівай меркай мужчынскага гонару і доблесці, надзейнасці і дабрыні.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ