Пра што жартуюць беларусы?

Настачка Жухарава

Iнстытут журналicтыкi

Горача, спякотна і смешна ў зале і на імпрэзаванай сцэне клуба “Newman”. Сёння тут сабраліся сапраўдныя аматары гумару і жартаў па-беларуску. Дзіўна, што месцаў нават не хапіла ўсім жадаючым: некаторыя стаялі, але ж гэта аніяк не перашкаджала ўсміхацца і ствараць гучныя апладысменты.

Упершыню суполка “Stand up pro” і культурная пляцоўка “Арт сядзіба”ладзяць стэнд ап менавіта на беларускай мове. На працягу года гумарыстычныя шоу рабіліся толькі на расейскай мове. Менавiта таму гэтая першая спроба зрабіць на роднай мове, была вельмі ўдалай. Чакаем працягу. Безумоўна, родны гумар – самы лепшы гумар. Гледачам усё спадабалася, сапраўды, было горача, усе пляскалі ў далоні, шчыра ўсміхаліся ад жартаў.

11 комікаў распачалі першыя выступы “Stand up па-беларуску”. Вопыт гульні ў КВЗ, артыстычныя здольнасці спрыялі добраму настрою выступоўцаў, якія прыехалі з розных гарадоў Беларусі: Гомель, Менск, Барысаў, Брэст, Жодзіна і Слуцк.

Амаль у кожнага ўдзельніка гэтага гумарыстычнага шоў атрымалася жартаваць і гутарыць на мове.

Сапраўды, у нас вельмі мяккая і прыемная мова, на ёй нельга казаць чагосьці “жорсткага”. “Менавіта таму ў мятро яшчэ тры месяцы таму былі два тыпы аб’яваў: на беларускай мове: “Асцярожна, дзверы зачыняюцца, наступная станцыя “Няміга” і па-расейску: “Освободите двери, освободите двери”. Такімі словамі пачаў жартаваць Андрэй Макаёнак з Менску.

Андрэй Макаёнак

Андрэй Макаёнак

Калі табе тэлефануе дзяўчына і кажа, што вам трэба сур’ёзна паразмаўляць, не хвалюйся, не думай, што цябе хана, паглядзі спачатку, ці паліць яна. Калі так і гэта ўжо пятая цыгарэта, не ўсё так дрэнна: яна хаця б не цяжарная!

Самы малады ўдзельнік з Гомелю – Яўген Буракевіч, якому насамрэч васямнаццаць гадоў здзівіў сваёй гісторыяй, якая адбылася аднойчы ў кавярні. Яўген: “Да мяне падыйшла жанчына, яна вырашыла, што я папік, так, так, яна паспрабавала са мной пазнаёміцца, я сказаў, што мне 18,  і яна не паверыла: “Ггххх, а мне тады 14, я яшчэ так малада”.

Ён адзіны з усіх комікаў папрасіў прабачэння “за маладрэнную месцам мову”. Відавочна, што не ўсе добра размаўлялі па-беларуску. Жарты атрымліваліся, але ж адразу было бачна, дзе пераклад з расейскай мовы быў не такі ўдалы, як хацелася.

Міхась Слоўшч

Міхась Слоўшч

Міхась Слоўшч: ”Я не разумею, чаму, калі самалёт ідзе на пасадку, усе пляскаюць у далоні. Не, я разумею, яны пляскаюць пілоту за тое, што ён пасадзіў самалёт!.. Некепска для ПІЛОТА, так? Здзівіў ўсіх. Нават пілот такі: “.. я пасадзіў самалёт! Трэба лётаць часцей, гэта маё.

На сцене фіналіст мінулага году праекта “Comedy battle” на ТНТ, Раман Сідорчык параіў абавязкова зрабіць спіс  і ўзяць з сабой ў краму ПАКЕТ.

Раман Сідорчык

Раман Сідорчык

Студэнт нашага факультэта Ідрак Мiрзалізадэ, вопытны кэвэзэншчык часам трапляе ў цікавыя сітуацыі. “Неяк  размаўляў з пьяным чалавекам… не па сваёй ініцыятыве. Ён зразумеў, што я мусульманен і кажа: “Вось я вас, мусульман, паважаю толькі за Мухамеда Алі”. Ідрак: “А Мухамед Алі – гэта не самы знатны Мухамед у гісторыі іслама. А я вас, хрысціян, паважаю толькі за Валдзіса Пельша. Не самы топавы хрысціянін, але не хайло, цікавае слова, я не ведаю сэнс. Здаецца, Ідрак першы чалавек, які сказаў Магутны Аллах на беларускай мове.

Ідрак Мерзалізадэ

Ідрак Мiрзалізадэ

Адзіная дзяўчына стэндапер – Надзея Кулік жартавала на нейкія дзявочыя тэмы, з хлопчыкам расталася і гэтак далей. Не зачапіў гумар Надзі, але ўсё роўна малайчына, не згубіла жаночы твар.

Надзея Кулік

Надзея Кулік

Асалоду ад гумару на беларускай мове можна атрымаць, калі сам добра ведаеш мову, разумееш словы, сочыш за падзеямі, што адбываюцца ў краіне і свеце, калі бачыш, што “нешта не так”. Чамусьці, людзі побач саромяцца размаўляць на роднай мове. У некаторых яна асэнсоўваецца адразу з апазіцыяй, змагарамі і тэрарызмам. Чаму? Пытанне ў паветра.

Такія размоўныя гумарыстычныя сустрэчы, маналогі, у якіх комік уздымае праблему ды вырашае яе з гумарам, папулізуюць беларускую мову. Цяпер клэбна гутарыць па-беларуску, таму лічу аматараў Stand up па-беларуску будзе яшчэ больш.

Як у грымерцы сказалі арганізатары мерапрыемства: Павал Белавус, дырэктар Арт сядзібы, і Яўген Свірыдовіч, сустрэчы абавязкова працягнуцца і наступны стэнд ап адбудзецца ўжо праз месяц, напрыканцы сакавіка. Плануецца, што прымаць удзел будуць не толькь гумарысты з вопытам, якія гулялі і у КВЗ і прымалі ўдзел у стэндапах, але таксама новыя выканаўцы, новыя выступоўцы, якія дададут яшчэ больш новых смешных гісторый і замалёвак. Будзем чакаць вясну і чарговы выпуск жартаў на беларускай мове, на роднай мове.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by