Шлях ў гістарычнае мінулае

Синкевич Екатерина

Факультет журналистики

У Манькавічах адбылася сустрэча браслаўскіх краязнаўцаў з вядомым усім жыхаром Пастаўшчыны Ігарам Пракаповічам.

Ўжо некалькі дзен лагер “Браслаўская шляхта” наведваецца ў розныя куткі Беларусі. Прайшоўшы па мясцінам Пастаўскага края і ўбачыўшы шмат цікавых каштоўнасцей, нашы госці вырашылі не спыняцца на гэтым і наведаць радзіму Ўладзіміра Дубоўкі – веску Манькавічы. Ігар Міхайлавіч Пракаповіч правеў экскурсію па будынкам гэтага мястэчка для дапытлівых хлопцаў і дзяўчат.

Спачатку мы падняліся на высокі ўзгорак і разгледзелі капліцу, якая была пабудавана у другой палове XIX стагоддзя. Раней побач знаходзіліся нямецкія пахаванні першай сусветнай вайны. Зараз яны ледзь вызначаюцца пад покрывам моху і лісця.

Потым мы пераправіліся праз раку Мядзелку, каб паглядзець на млын, а менавіта на яго рэшткі – некалькі металічных бэлек і дзве турбіны з прыладамі. Гэты стан – вынік розных гістарычных падзей, аб якіх мы даведаліся з расказа Ігара Міхайлавіча.

Каля месца, дзе праходзіў шлях Баторыя-Напалеона, можна ўбачыць прыгожую гісторыка-культурную каштоўнасць – Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэты будынак складзены з камення без цвікоу. Якіх толькі падзей не бачылі вочы вясковых жыхароў на працягу змянення часоў і улады! Аб гэтым мы паслухалі у час экскурсіі.

Мы атрымалі асалоду не толькі ад цікавых пабудоў, але і ад маляўнічага лесу. Траплялі каля месца, дзе знаходзілася школа, у якой вучыўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка. Сваімі ўражаннямі падзяліўся настаўнік гісторыі і важаты лагеру Кроп Вячаслаў Віктаравіч: “Вельмі цікавае месца. Напэўна, ня знойдзеш такіх зараз. Лагер збіраўся па першаю чаргу для тых, хто цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам. Хтосьці і за кампанію пайшоў. Знаёмства з Ігарам Міхайлавічам – гэта тое, што я хацеў даўна. Вельмі цікавая гісторыя, новыя гістарычныя імёны папоўнілі мае веды.”.

Ў канцы экскурсіі госці атрымалі памятны падарунак – кніжачку пра Пастаўскі край. Дзеці хоць і былі вельмі стомлены дарогай, але, будзем спадзявацца, засталіся шчаслівымі.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by