Практыка, якая акрыляе. Са Шчамялёвым і Чарняўскай

Зьміцер Копаць

Друкаваныя СМІ

Тут усе пішуць пра свае першыя практыкі і ў асноўным на прыкладзе гащет. Але ж сапраўдная першая практыка, як падаецца –  рэальнае баявое хрышчэнне і адбываецца гэта заўсёды нечакана і не заўсёды ў рэдакцыі.

Мая першая практыка мела месца ў 14 гадоў адным цудоўным восеньскім днём… Але дагэтуль патрэбна прадгісторыя. Журналістам я вырашыў быць зусім маленькім, мо гадоў у шэсьць. З вялікага: дзякуючы маёй маці, бо спачатку я марыў быць пісьменнікам… Але мая мудрая маці расказала, што з хлебу пісьменніка сёньня пражыць цяжка і патрэбна нейкая прафесія. Напрыклад, калі табе падабаецца пісаць  — можна стаць журналістам. З таго часу я цвёрда вырашыў стаць журналістам, а пакуль крэмзаў розныя маленькія расказы і вершы.

Бліжэй да майго падлеткавага ўзросту я раптоўна ўсвядоміў, што для іспытаў на журфак патрэбная тая самая практыка. Жыў я ў Серабранцы і чамусьці менавіта  там адкрылася персанальная галерэя славутага беларускага мастака Леаніда Шчамялёва… Я адразу зачараваўся яго карцінамі, пачуццём колераў ад якіх ідзе неверагодная жыцьцядайная энергія. Таму абавязкова вырашыў зрабіць са Шчамялёвым інтэрв’ю. Але тое ж  заслужаны дзеяч мастацтваў… А я – звычайны серабранскі школьнік. Ну хадзіў я на гурток па журналістыцы, але ж тут сапраўднае інтэрв’ю!  Таму вырашана было сур’ёзна падрыхтавацца і мо з тыдзень я ледзь не з лупай вывучаў насычаны падзеямі  шлях мастака. Толькі потым з бялюткімі рукамі і шклянымі ад хвалявання вачыма – нарэшце наважыўся  патэлефанаваць… Леанід Змітравіч мяне ціха выслухаў і прызначыў сустрэчу ў сваёй майстэрне. Не, не шоў і не бег я на тое інтэрв’ю – ляцеў, як вар’ят і быў блізкі да хуткасьці сьвету… І ведаеце – лётаць на ёй вялікае шчасце! Мы размаўлялі са Шчамялёвым некалькіх гадзін. Ужо зараз на апошнім курсе журфака я ўспамінаю гэта інтэрв’ю, хоць было іх потым даволі шмат. Успамінаю, як добра і ўважліва — паставіўся да мяне Леанід Змітравіч. Разумею, што пытанні, якія я яму падрыхтаваў – задавалі яму напэўна разоў за сто, але ён падрабязна адказваў на кожнае, ніводным словам не даў паставіць мяне ў нейкае нязручнае становішча… Бо што я там у 14 гадоў мог асабліва разумець у нацыянальным і сусветным мастацтве? Прайшло шмат гадоў і я вельмі ганаруся тым інтэрв’ю і што мне пашчасціла зрабіць яго з такім ганаровым мастаком.  З ім было натхнёна і цёпла. І на ўсё жыццё я захаваў для сябе цеплыню той размовы.

Юлія Чарняўская. Фотаздымак з lady.tut.by

Ужо потым, але таксама шчэ зялёным школьнікам —  патрапіў неяк на кнігу “Беларус. Штрыхі к аўтапартрэту”. Напісала яе адна з самых знакамітых сёння пішучых людзей у Беларусі – Юлія Чарняўская. Кніга яе тады так спадабалася, што вырашыў напісаць рэцэнзію. Знайшоў неяк кантакт Чарняўскай і даслаў ёй свой маленькі на аркуш  тэкст. Юлія Чарняўская хутка адказала мне: маўляў, даслала праўкі, але параіла ёй патэлефанаваць. Я спачатку адкрыў файл і жахнуўся – амаль усё было падкрэслена чырвоным. Патэлефанаваў і Юлія пачала мне расказваць, што трэба перапісаць… Цяжка зразумець, але пад канец размовы я быў неверагодна шчаслівы і натхнёны, як арол перад палётам. Чарняўская разам з тым, што расказвала мне як выправіць тэкст – рабіла гэта так па-мастэйрску і з такой дабрынёй, што пад канец размовы цалкам запэўніла, што з мяне вырасьце добры журналіст… Тады я зразумеў, як можна  падкрэсліць чалавеку чырвоным ўвесь тэкст, але натхніць так, каб ты яшчэ больш прагнуў пісаць і верыў у свае сілы. Да сёньняшняга дня я за той каштоўны падарунак спадарыні Юліі ўдзячны, а маленькая рэцэнзія на яе кнігу займае асабістае пачэснае месца ў тэчцы з публікацыямі.

Потым была яшчэ адна мая першая  практыка з цудоўнай рэдактаркай Эміліяй Луканскай, якая доўжылася некалькі гадоў… Увесь час, што працаваў у дзіцячым часопісе “Арэлі”. Але тое ўжо зусім іншая гісторыя.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by