Гісторыя адной практыкі: «Занатоўкі НЕДАжурналіста»

Чыжык Святлана

Инстытут журналістыкі БДУ

Хутчэй у прафесію

Перад студэнтам-журналістам адкрыта шмат шляхоў. Журналіст – гэта чалавек, які і тэкст напіша і не пабаіцца ўзяць у рукі камеру. Яшчэ абітурыенткай я выбрала свой шлях сярод шматлікіх спецыяльнасцей – друкаваныя СМІ. І месцам маёй першай практыкі стаў літаратурны часопіс “Маладосць” РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” з перыядычнасцю адзін раз у месяц. Менавіта тут знаходзяць свае пачэснае месца творы зорак нашага факультэта – Пятра Васючэнкі, Арцема Кавалеўскага, Аксаны Бязлепкінай і іншых. І вось пачалася мая практыка…

devushka-zadumalas

Крок першы. “Шукай у героі “фішку” (С. Д. Дзянісава)

29.06. Панядзелак. Першы дзень практыкі. На вуліцы спякота. Экзамен па рускай літаратуры скончыўся. Час ісці ў рэдакцыю. Спачатку я пазнаёмілася з Ірынай Чарняўскай (рэдактарам аддзела паэзіі) і Кацярынай Захарэвіч (радактарам спецыяльных праектаў). Потым я сустрэлася з галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзмітрыеўнай Дзянісавай. Яна уважліва прагледзела мае накіраванне, пазнаемілася з індывідуальным заданнем. І з гэтага часу кіраўніком маей практыкі стала Святлана Дзянісава. “Ну вось, у мяне тры Святланы: я —практыкантка, Святлана Дзмітрыеўна Дзянісава – кіраўнік практыкі ад рэдакцыі і Святлана Вячаславаўна Харытонава – кіраунік практыкі ад ВНУ”— падумалая я і ўсміхнулася.

Першае заданне мне даручыла намеснік галоўнага рэдактара Тамара Мiнютка. Трэба было знайсці маладога выбітнога навукоўцу і зрабіць з ім інтэрв’ю для рубрыкі “Акадэмія навук”. “Чалавек павінен быць “з разынкай”. Шукай у героі “фішку”.Вось тады гэта будзе інтэрв’ю для “Маладосці”,— параіла Святлана Дзмітрыеўна. Для прыкладу рэдактар прапанавала мне матэрыялы людзей, якія ствараюць гэты часопіс…

Менавіта тут я сутыкнулася з першымі праблемамі. Дзе ж яго шукаць? Пачала перабіраць усіх сваіх знаемых, але безвынікова. І тут Святлана Дзмітрыеўна дасылае мне матэрыял “Звязды”, у якім распавядаецца пра вяртанне нашых навукоўцаў з Антарктыды. Малады навуковец Павел Шаблыка – аб’ект майго пошуку і працы. Каб знайсці яго, я пісала на пошту Акадэміі навук, але адказу не было, таму вырашыла пайсці туды сама да Першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка. Адразу кажу, што гэта не мой сваяк! Усю сваю гісторыю: тое, што я практыкантка, і шукаю навукоўца, я расказвала тры разы. І вось, нумар тэлефона навукоўца ў мяне ў руках! Час дамовіцца аб інтэрв’ю…

Крок другі. Выбраць напрамак і ўпэўнена рухацца ў ім

01.07. Серада. 8.55 раніцы. Я спяшаюся ў рэдакцыю на планерку часопіса «Бярозка». Вырашыла, што будзе лепш пазнаеміцца з абодвума часопісамі, бо ўсе ж такі амаль 3 гады яны былі разам.

У кабінеце бачу прыемнага і добрага мужчыну, намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Бярозка” Генадзя Аўласенку. На сцяне знаходжу партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа. На планёрцы абмяркоўваліся пытанні ўвядзення рэлігійных старонак у часопіс, а таксама рэдактар прынесла кнігу “Никогда не забудем. Внуки о войне”, складальнікамі якой з’яўляюцца Кацярына Захарэвіч, Генадзь Аўласенка і Святлана Дзянісава. Святлана Дзмітрыеўна павіншавала Кацю з дэбютам.  А таксама калегі абмяркоўвалі пытанні выхаду нумароў “Бярозкі”, якую назву даць рубрыцы, як аформіць, разважалі над назвай і тэматыкай конкурсу для піянераў Генадзь Пятровіч прапанаваў у кожным нумары часопіса змяшчаць главы якой-небудь аповесці, каб дзеці змаглі самі сабраць кнігу. Гэта ідэя спадабалася ўсім. Шчыра кажучы, планёрка была вельмі цеплай, паміж стваральнікамі часопіса не адчувалася вялікай дыстанцыі, яны мне нагадалі сяброў, якія даўно не бачыліся і зараз успаміналі моманты з іх сумеснага жыцця.

Крок трэці. Са стварэннем матэрыяла ствараць сябе

“Давайце ў 15.00, у пятніцу, каля хімічнага факультэта БДУ” – прапанаваў Павел. Што тычыцца інтэрв’ю, то я ніколі не баялася працаваць з людзьмі, мне вельмі падабаецца гэта, бо кожны чалавек унікальны, у кожным з нас ёсць нешта асаблівае. Але ў гэты раз усе было наадварот. Інтэрв’ю выдалася складаным, бо герой быў не вельмі гаманкі. Я імкнулася яго крыху разгаварыць, вывесці на якія-небудзь філасофскія пытанні, каб адчуць яго, за нешта зачапіцца, але ўсе роўна мае пытанні былі больш за яго адказы. Я лічу, што гэта інтэрв’ю ў мяне, на жаль, не атрымалася.

Крок чацверты. “Усе роўна патрэбен вопыт!” (А. Кавалеўскі)

Чацвер. 12.00. Я ўжо ў рэдакцыі. Святлана Дзмітрыеўна распавядае мне пра структуру рэдакцыі. Я даведалася, што ў рэдакцыі чатыры аддзела — прозы, паэзіі, крытыкі і публіцыстыкі. Кожны аддзел ўзначальвае чалавек, рэдактар. Таксама я даведалася, як распрацоўваюць нумар газеты, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца журналісты, пазнаёмілася з абавязкамі кожнага супрацоўніка, а таксама пацікавілася працай карэктара. Святлана Дзмітрыеўна зрабіла акцэнт на тым, што галоўны рэдактар павінен знаёміцца з кожным нумарам газеты альбо часопіса, павінен ведаць, што друкавалася, пра што гаварылася на старонках выдання.

У 12.30 пачалася планёрка часопіса «Маладосць». На планёрцы я ўпершыню пазнаёмілася з самым дзіўным і неардынарным выкладчыкам журфаку — Арцёмам Кавалеўскім. У планёрцы прымалі ўдзел 5 чалавек, у тым ліку і я. На планёрцы вырашалася пытанне, партрэт якога вядомага фантаста змясціць на вокладку новага нумара часопіса. «Яна Баршчэўскага!» — Прапанаваў Арцём. І калектыў падтрымаў. Пазней Святлана Дзмітрыеўна расказала, што 12 ліпеня ў Радашковічах пройдзе мерапрыемства, прысвечанае хрышчэнню Янкі Купалы, і рэдакцыю папрасілі выступіць. “Хто паедзе?” — запыталася Святлана Дзянісава. “Хай наша практыкантка паедзе. Ёй усе роўна патрэбен вопыт”.На гэтым вырашылі, што на мерапрыемства паеду я і Тамара Мінютка (намеснік галоўнага рэдактара)…

7f68508e929

Крок пяты. Пажадана ўмець рабіць не адну працу

Шмат “упершыню” было зроблена ў Радашковічах. Па-першае,гэта сама камандзіроўка, па-другое, я ўпершыню была  ў касцёле, па-трэцяе, я адначасова была і журналістам і фатографам. І гэта было цудоўна. Але момантамі хацелася патанцаваць, пагуляць у гульні, паспяваць, як гэта рабілі астатнія, але праца есць праца. Мне давялося пазнаеміцца з мясцовымі жыхарамі, а яшчэ я наведала мясцовыя могілкі.

Вось так я крочыла да сваёй прафесіі, да сваёй дзейнасці. За працай, за вечнымі пошукамі скончылася мая першая практыка. Канешне, узнікалі цяжкасці, без іх нельга. Што дала мне практыка? Я працавала ў добрым калектыве і заўсёды магла разлічваць на дапамогу і падтрымку. У мяне быў добры куратар, які на кароткі час стаў настаўнікам. Я змагла паспрабаваць сябе ў розных жанрах, пісаць на розныя тэмы. Я ў поўнай  меры выкарыстала атрыманыя ва ўніверсітэце веды.

Практыка ў “Маладосці” дала  добры штуршок для далейшай працы. Я атрымала неблагі вопыт, які спатрэбіцца мне ў будучай прафесійнай дзейнасці.

Спадзяюся, што атрыманыя веды і вопыт дапамогуць мне праходзіць наступныя практыкі, таму я вельмі ўдзячная калектыву рэдакцыі за магчымасць прайсці практыку ў іх.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by