Гісторыя адной практыкі: пасябраваць з marketing, WLC і кіно

Настасся Цэрковіч

Інстытут журналістыкі БДУ

Marketing.by

Афіцыйна я павінна была праходзіць практыку ў перыяд з 29 чэрвеня па 25 ліпеня ў спецыялізаваным інтэрнэт-партале marketing.by. Аднак мая практыка не была ўціснута ў гэтыя часовыя рамкі. Пасля ўсталявання сувязіі з кіраўнікоў практыкі ад арганізацыі Луд Вікторыі Аляксееўны, я літаральна адразу пачала сваю практычную дзейнасць. Гэта значыць, што і  мае матэрыялы быдуць ранейшага перыяду – пачынаючы з траўня 2015 года.

Калі я выбірала месца практыкі, перад мной былі дзве галоўныя меты: 1. Я усё ж такі вучуся ў  Інстытуце Журналістыкі, таму хоць на першай практыцы трэба было паспрабаваць сябе ў ролі журналіста; 2. Нягледзячы на тое, што я правучылася целы курс па спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя”, сваю будучую дзейнасці я слаба ўяўляла, таму практыка павінна была дапамагчы даведацца аб будучай прафесійнай дзейнасці, а канкрэтна — аб дзейнасці спецыяліста па сувязі з грамадскасццю. Трэба было знайсці нешта такое, што б дапамагло рэалізаваць і першую і другую мету. І выбар выпаў на marketing.by.Думаю, неабходна невялічкая інфармацыйная ўстаўка аб партале marketing.by, якая і растлумачыць мой выбар.

Marketing.by- гэта прафесійны рэсурс, у фокусе якога знаходзяцца сучасныя прылады бізнес-камунікацый і прасоўвання, актуальныя для рынку Рэспублікі Беларусь.

Сярод звыклых дамінантаў у выглядзе навін, кейсаў, аналітычных справаздач і анонсаў значных падзей галіны, вялікая ўвага надаецца думкам прафесіяналаў у выглядзе інтэрв’ю, апытанняў, аўтарскіх калонак, а таксама новым форматам інтэрнэт-кантэнту: інфаграфіцы, відэа-, аўдыяпадкастам, лайфакам і іншаму.

Рэсурс існуе з 2007 года. За гэты час ён з’яднаў найболей актыўных прадстаўнікоў рэкламна-камунікацыйнага рынку Рэспублікі Беларусь. Па дадзеных Google Analytics, marketing.by кожны месяц наведвае каля 40 000 унікальных карыстальнікаў. Штодня на сайт заходзяць да 3000 чалавек.

Як я ўжо казала, практыка ў мяне пачалася яшчэ ў траўні. Кіраўнік практыкі прапанавала мне пачаць раней, спасылаючыся на цікавыя праэкты, якія ладзіў у гэты момант marketing.by. Я была не супраць.

Як я змагла сумяшчаць вучобу і практыку? Дык вельмі проста. Мая праца праходзіла на дыстанцыйным узроўню. Дамова аб заданнях ажыццяўлялася праз тэляфон ці электронную пошту. Таму мне не трэба было сядзець “на офісе” і пляваць у столь, калі заданняў для мяне не было.

Я спрабавала атрымаць як мага больш разнастайную працу. Ды і кіраўнік практыкі была зацікаўлена ў тым, каб пазнаёміць мяне з усёй спецыфікай сваёй дзейнасці.

Першым маім заданнем было правядзенне маніторынгу і складанне справаздачы па прэзентацыі Huawei P8 у рамках выставы TIBO-2015. Я не прысутнічала на самой прэзентацыі і ніколі да гэтуль не рабіла маніторынгі. Гэта было для мяне новым відам дзейнасці. Я рабіла скрыншоты публікацый у СМІ, складала дакумент са спасылкамі на публікацыі. І ўсё гэта перасылала Вікторыі(кіраўнік практыкі). Здавалася, што праца вельмі лёгкая, але ў мяне яна займала вельм шмат часу. І нават тут я не пазбегла невялікіх памылак. Але гэта было толькі пробнае заданне. Мяне, так сказаць, правяралі на вашывасць.

Гэта быў не адзіны мой маніторынг. Далей я рабіла маніторынг па адкрыццю аўтасалона Mitsubishi motors. Тут было прасцей. Справа ў тым, што я сама прысутнічала на прэс-канферэнцыі, прысведчанай адкрыццю. Там я працавала так званым адміністратарам. Я сустракала журналістаў, правярала іх па спісах, уручала падарункі, дапамагала ў арыентацыі па аўтасалону. Я ведала, якія выданні павінны былі апублікаваць матэрыялы, таму ў гэты раз маніторынг і справаздача былі зроблены значна хутчэй. Плюс да ўсяго гэтага ад мяне патрабавалася зрабіць справаздачу не толькі ў дакуменце “Word”, але і падрыхтаваць мультымедыйную прэзентацыю для заказчыка.

Другі бок маёй дзейнасці ў marketing.by – журналісцкая дзейнасць. Мной было напісана два артыкула, пра якія я жадаю распавесці больш падрабязна.

Першы артыкул, які я падрыхтавала для marketing.by – “ Беларусьнафта і Група NEF адкрывае “Новую Беларусь” у сваім сацыяльным праекце”.

У гэты перыяда сваёй практыкі я даведалася аб розных баках дзейнасці журналіста. Па-першае, гэта акрэдытацыя. Было дастаткова цікава і хвалявальна тэлефанаваць і казаць такім сур’ёзным голасам аб тым, што ты прадстаўнік marketing.by на прэс-канферэнцыі Belarus N. Па-другое, гэта фуршэт для журналістаў. Пасля яго я зразумела адну рэч: калі вы жадаеце залагодзіць журналіста — пастаўце на хораша прыбраны стол некалькі незвычайных бутэрбродаў, кавы ды гарбаты- і добры артыкул на 1/2  у вас у кішені. Па-трэцяе, гэта падаруначкі для журналістаў. Невялікі нататнік, пячэнька і ручка – і жарсны прыхільнік канцылярыі ў вас на гапліку, а такіх сярод журналістаў нямала.

Ну а калі сур’ёзна, праца па канференцыі Belarus N была адной з самых прадуктыўных. Гэта не толькі прафесійны вопыт журналіста, але і спецыяліста па  PR. Я не толькі паглыбілася ў турыстычнае, эканамічнае і сацыяльнае жыццё краіны, я паглядзела, як ладзяцца крупныя канферэнцыі. Гэтая канферэнцыя з’яўляецца для мяне яскравым прыкладам пабудовы граматнай камунікацыі з журналістамі і партнёрамі. Гэта каласальны вопыт. І менавіта ён мне дапамог у будучай працы са спонсарамі, пры падрыхтоўке невялікай летняй імпрэзы.

Наступная праца ў якасці журналіста была звязана з адкрыццём рэстарана Papa John’s. Тут у мяне склаліся дваякія пачуцці. На прэзентацыі рэстарана спярша мяне ўвогуле не ўспрымалі як журналіста. Але потым яны крыху рэабілітаваліся ў маіх вачах —  для журналістаў і гасцей праводзілі конкурсы, дзе была магчымасці выйграць сертыфікаты ў рэстаран на 200.000. Я змагла  атрымаць яго (пры чым не вельмі і напружвалася). Але калі пачалася “афіцыйная частка” усяго гэтага мерапрыемства, я паспрабавала паказаць сябе з годнасцю, паказаць, што я не проста дзяўчына 19 годоў, што я прадстаўляю інтарэсы marketing.by. Мне здаецца, яна нават і не былі прыгатаваны для сур’ёзных размоў з журналістамі. Мае пытанні крыху іх збянтэжылі. І нават пасля выхаду артыкула, прадстаўнікі Papa John’s выказалі сваю незадаволенасць адносна некалькіх радкоў, якія апавядалі пра іх рэкламную камунікацыю. На жаль у гэты момант мае паводзіны былі не зусім прафесійныя. У артыкуле я не напісала аўтара слоў, які казаў пра камунікацыі са спажыўцамі.  У выніку marketing.by быў змушаны адрэдагаваць артыкул, прыбраўшы абзац.

Пры параўненні дзвюх прэс-канфэрэнцый, я змагла адзначыць для сябе некалькі важкіх правіл, якіх трэба трымацца, каб забяспечыць добрыя адносіны не толькі з журналістамі, але і з аўдыторыяй, на якую вы арыентуецеся.

Калі кранацца больш тэхнічнай дзейнасці на marketing.by, магу адзначыць, што гэты бок працы мне спадабаўся неменш, чым тое ж самае напісанне артыкулаў. Тэхнічная частка складалася з пошукаў кантактаў СМІ і блогерай, камунікацыя з імі і іх прадстаўнікамі. Займаючыся падобным, я не толькі знайшла патрэбную інфармацыю для партала, але і палезныя сувязі для сябе.

Артпікнік White Lake Colours

Практыка на marketing.by скончылася, але сваю дзейнасць я спыняць не жадала. Таму і прыйшло вырашэнне зрабіць што-небудзь самастойна. Так і пачаўся стварацца Арт-пікнік WLC.

White Lake Colours – гэта нявялікі Open air, які ладзіўся на беразе возера Белае (Брэсцкая вобл., г. Белаазёрск).  Наша каманда з 10 чалавек (людзі ад 17 па 20 гадоў) рыхтавала ўсё сама: пачынаючы з планавання, заканчваючы правядзеннем. Мы самастойна дамаўляліся з уладамі города, каб атрымаць дазвол на правядзенне, з органамі бяспекі, самастойна шукалі апаратуру. З нас атрымаліся нядрэнныя дызайнеры і дэкаратары. Шукалі партнёраў, праводзілі рэкламную камунікацыю. Распрацоўвалі праграму арт-пікніка.

Што ўваходзіла ў мае абавязкі? Перш за ўсё — пошук спонсараў. У маленькім горадзе гэта было складана, але атрымалася знайсці людзей, якіх мы змаглі зацікавіць у тым, што мы робім. Дэкарацыі пляцовак таксама стала часткай маёй дзейнасцю. Распрацоўка галоўнага сімвала мерапрыемства – папяровы журавель , упрыгожванне месца правядзенне і інш. Прадумванне агульнай праграмы мерапремства і праграмы на кожнай пляцоўцы асобна. Я каардынавала дзве валікія часткі арт-пікніку: 1. Зону “Чытальні”, 2. Квэст ”Выратаванне ад спякоты”

Праграма зоны “Чытальні” складалася з некалькіх частак. На пляцоўцы знаходзілася выстава перыёдыкі “Што прынёс паштальён Печкін?”, дзе былі пададзены апошнія выпускі розных газет і часопісаў. Працавала пляцоўка настольных гульняў, на якой дзеці разам са сваімі бацькамі гулялі ў Літаратурную гульню “Краіна чароўных казак”. За дзіцячым столікам дзеці малявалі сваіх любых казачных герояў. На чароўным крэсалку “За Чытанне”  чыталіся любыя вершы. Яшчэ адно часткай праграмы “Чытальні” стала Літаратурная варажба. Чытачы маглі пазнаць адказы на любыя пытанні. Для гэтага было дастаткова апусціць руку ў скрыначку “Пазнай адказ” і выцягнуць  адтуль скрутак з цытатамі з любых дзіцячых казак.

Квэст “Выратаванне ад спякоты” выглядаў наступным чынам. Тры каманды спрабавалі знайсці адказ на пытанне: як выратавацца ад спякоты? Для гэтага яны атрымалі маршрутныя лісты з заданнямі. Каб прайсці квэст, кожная камандзе трэба было атрымаць літары на розных станцыях і скласці з гэтых літар фразу. Тут каманды і танчылі, адгадвалі рэбусы, паказвалі вусеняў, шукалі загадкавую даму ў капелюшы і даму з сабакам.

WLC – гэта першы падобны вопыт. Я адчула на сабе, што значыць быць арганізатарам такога маштабнага мерапрыемства. У будучыне планую, каб гэты  Open air стаў традыцыйным, штогадовым, больш грандыёзным.

Кіналета 2015 

Мая летняя дзейнасць працягвалася і пасля арт-пікніка. Гэтым працягам стала арганізацыя прагляда мастацкага кіно на свежым паветры. На арганізацыю не спатрэбілася шмат часу. Трэба было толькі дамовіцца з уладамі горада, зайсці апаратуру ды зрабіць некалькі інфармацыйных пастоў на сеціве. Калі падводзіць вынікі па мерапрыемству, магу з упэўненасцю сказаць, што яны перавысілі ўсе разлікі. Людзі з вялікім задавальненнем прыходзілі на прагляд. Пасля першай такой імпрэзы, наведвальнікі пачалі прасіць, каб прагляд паўтарыўся. Што мы і зрабілі. (Відэа з апошняга прагляду на дыску)

Калі падводзіць вынік усё маёй дзейнасці за весь летні перыяд, я магу з упэўненасцю сказаць, што працы было многа, яна была вельмі разнастайная, неверагодна цікавая і палезная. У маёй практыцы прысутнічала і журналісцкая дзейнасць, і дзейнасць спецыяліста па камунікацыям. Я паспрабавала сябе і ў івэнце, знайшла дастаткова патрэбных кантактаў і сувязяў.

 

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by