Як я пачаў размаўляць па-беларуску

Настачка Жухарава

Iнстытут журналiстыкi БДУ

Выпускнік Інстытута журналістыкі Станіслаў Чарнушэвіч, студэнтка 2 курса Хрысціна Дарапей, журналіст Павел Бераснеў, студэнт 2 курса Мікіта Семяненка і маладая сям’я: Янка Рабянкоў і Ганна Шыбут, распавялі пра складанасці пры гутарцы на роднай мове, пра тое, што для іх мова, як і чаму яны наогул  пачалі размаўляць па-беларуску.

dzen-rodnaj-movi11

Станіслаў: “Мова – гэта сродак зносін паміж людзьмі. Так склалася, што я нарадзіўся ў Беларусі, таму лічу, што павінен размаўляць па-беларуску. Навучаўся ў беларускамоўнай школе. Цікава, а ці магчыма ў сучаснай Беларуі размаўляць на беларускай мове і адчуваць сабе ўпэўненым, каб не думалі, што ты БНФ-ец? Хочацца адчуць смак роднай мовы, вось чаму я люблю беларускую мову. Гэта дапамагае адчуць сабе сапраўдным беларусам!

Хрысціна:  “Напрыканцы снежня 2010 года вырашыла размаўляць на беларускай мове. Здзейсніла гэта на справе ўлетку 2011 г. Пачыла весці твітар. Хочаш гутарць на беларускай мове – пачынай весці твітар ці ЖЖ. Удзельнічала ў мерапрыемстах  “Галерэі Ў”, Саюзе пісьменнікаў. Сябры падтрымлівалі і стымулявалі дзейнічаць і ісці наперад.. Калі я звяртаюся да чалавека на беларускай мове, а ён не падтрымлівае моўнага этыкету, адказвае, не на той мове, на якой я да яго звяртаюся, думаю: “А чаму я так не магу?” Таксама змагаюся за незалежнасць, не хачу, каб нацыя знікла.

Павел: “Цікавасць да мовы пачылася яшчэ са школы. Захаплялі Гедыміны, Вітаўты, гісторыя. На практыку пайшоў у газету “Звязда”. Але так здарылася, што там не застаўся. Калі ты працуеш у беларускаймоўнай газеце, ты павінен (у ідэале) размаўляць па-беларуску, таму дзіўна, калі ў Міністэрства тэлефануе журналіст з “Звязды” і звяртаецца на расейскай мове. Гэта не нармалёва. Аднойчы нават журналісту адмовілі у гутарцы. Каб не трапіць у такую сітуацыю, журналісту, які працуе ў беларускамоўнай газеце лепей размаўляць на беларускай мове. Я размаўляў па-беларуску на праце. Зараз працую ў сур’ёзным бізнес-выданні, таму на праце выкарыстоўваю расейскую мову, дома, з жонкай,  на вуліцы, з сябрамі размаўляю па-беларуску. Часам выкарыстоўваю і родную мову, яшчэ не было такога выпадку, каб хтосьці прасіў перайсці на рускую мову, бо не разумеў ці яшчэ што-небудзь, многія выбачаюцца за тое, што не размаўляюць па-беларуску.

dzen-rodnaj-movi12

А што распавядзе наша маладая сямейная пара?

Ганна: “З маленства чула родную мову ад бабулькі. У 11 класе неўзабаве вырашыла паступаць на журфак. Трэба было здаваць ЦТ, абрала беларускую мову. Каб атрымаць добрыя вынікі, пачала гутарыць з сябрамі па-беларуску, пачала хадзіць да рэпетытара. У яе і пазнаёмілася з Янкам. Лічу, што сапраўдныя сябры застануцца з табой нават, калі будзеш казаць па-ангельску.

Янка: ”Зрэшты ў сям’і ўсе цікавіліся беларускай мовай. У школе вучыўся ў беларускамоўным класе. Ва ўніверсітэце размаўляў, але людзі касіліся.

Ганна: ”Вяселле гралі па-беларуску, тамада таксама быў беларускамоўны, былі абрады, гурт “Рэха” запрасілі. Усім спадабалася вяселле, госці былі задаволеныя, нават рускамоўныя.

Станіслаў: “Мова слаба распаўсюджана, ратуе толькі інтэрнэт. Гэта натуральна размаўляць на беларускай мове, калі ты беларус. Але не трэба паліць масты і ставіць вялікія задачы. У нас унікальнае становішча, таму што мы маем дзве дзяржаўныя мовы. Нам пашанцавала, як канадцам ды швейцарцам. Але натуральна будзе, калі людзі ў Беларусі не будуць цурацца мовы. Не трэба рушыць камунікацыю, але дакладна ў наступны раз чалавек будзе ведаць, што лядоўня – гэта “холодильник”.

Хрысціна:  “У прынцыпе ўсё нармальна, калі кажаш па-беларуску, але часам людзі здзіўляюць. У краме не адразу разумеюць, што такое туфлі на абцасах, трэба тры разы паўтарыць ці паказаць. Зусім нядаўна набывала вокладку. Пытаю: “У вас ёсць празрыстая вокладка для залікоўкі?”. На мяне глядзіць з непаразуменнем жанчына і пытае: “Што, якая?”. Я кажу: “Празрыстая, каб святло праходзіла, вокладка”. Гэта жах.

А ці можна сварыцца на беларускай мове?

Павел: “Сварымся па-беларуску, ужо нават не думаю, на якой мове сварыцца, раней і па-расейскі маглі, але зараз толькі па-беларуску.

Як можна пашыраць мову?

Мікіта: “Мову можна пашыраць праз масавасць: праз беларускамоўныя канцэрты, праз шыльды, рэкламу, праязныя білеты ў мятро, назвы крамаў.

Паслухаўшы меркаванні нашых выступоўцаў, хачу сказаць, што беларуская мова для беларусаў – гэта экзотыка. Чаму з самага дзяцінства яе не ўжываюць бацькі, у дзяцячых садках чаму не гутараць на роднай мове, у школе ды ўніверсітэце? У людзей няма стымулу, каб яны размаўлялі па-беларуску, але тыя два ці тры асодка людзей, якія імкнуцца да светлага ідэалу, натхняюць, і я веру, што той, хто сапраўды жадае ведаць мову, будзе яе ведаць і будзе захоўваць і перадаваць дзецям.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by