Усе мы розныя

Кацярына Ярашэвіч

Абітурыентка

Чалавек — істота цікавая. Кожны нібы маленькі сусвет, кожны з сваёй непаўторнай гісторыей і жыццёвым шляхам. Усе мы розныя, але менавіта ў гэтым і заключаецца хараство: маленькія ростам, з курчавымі косамі, канапатыя, з гарбінкай на носе, з шрамамі на каленях , якія атрымалі, калі першы раз спрабавалі катацца на роверы, працягваць магу доўгі час, а ці трэба?

Усе людзі яшчэ прыгажэй, калі не саромяцца сваіх пачуццяў: яны могуць плакаць і смяяцца ва ўвесь голас, танцаваць пад дажджом, не думаючы аб тым, што могуць паказацца дзіўнымі для астатніх. Мне падабаюцца людзі, якія не баяцца ісці насустрач да сваёй мары, робяць тую справу, да якой ляжыць душа.

Ведаеце, я вельмі люблю людзей, якія iграюць на музычных інструментах ці спяваюць на вуліцах горада не саромячыся. Па іх тварах можна здагадацца, што яны ўкладаюць сваю душу ў справу i ад гэтага маюць асалоду. Гуляючы па Мінску, я часта сустракаю музыкаў. Люблю спыняцца, слухаць, калі ведаю словы — падпяваць.

Я зразумела: кожнаму чалавеку важна займацца справай, якая яму падабаецца! У кожнага на гэтай Зямлі ёсць свой талент. Але яго трэба знайсці, бо ён схаваны ўнутры, як бясцэнны скарб. Адзін чалавек прыгожа спявае, другі — сачыняе вершы, трэці — гатуе торцікі.

Артысты збіраюць вакол сябе многа народу, які з задавальненнем назірае за тым, што адбываецца. Але некаторыя людзі, закатаваныя нелюбімай працай, праблемамі, проста праходзяць міма, не заўважаючы, які цуд навокал. А мне б так хацелася, каб усе людзі былі шчаслівымi. Для гэтага так мала трэба: любімая справа і чалавек побач, які заўсёды падтрымае.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by