Топ-5 нечаканых фактаў з журналісцкага права

Ганна Варонка

журналістыкі

Варта памятаць, што мы жывём у свеце, дзе свабода адной асобы заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. Але дзе знаходзіцца мяжа паміж прафесіўнай цікайнасцю і парушэннем закона для журналіста? Топ-5 нечаканых фактаў з журналісцкага права, які павінен ведаць кожы прадстаўнік СМІ.

  1. Акрамя таго, што журналіст мае права на распаўсюджванне інфармацыі аб надзвычайных сітуацыях, экалагічнай, гідраметэаралагічнай абстаноўцы, аб стане злачыннасці і гэтак і гэтак далей, прадстаўнік сродкаў масавай інфармацыі можа бесперашкодна выбраць тэмай для свайго матэрыяла памер залатога запаса краіны, а таксама стан здароўя асоб, якія заўмаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады рэспублікі.
  2. Калі вы вырашылі напісаць матэрыял аб прадпрыемстве, памятайце: вы маеце права спытаць у супрацоўнікаў арганізацыі аб суме падаткаў, якія выплочваюцца, аб паказчыках вытворчага траўматызму і прафесійных захворваннях працаўнікоў, аб запазычанасцях наймальнікамі рабочай сілы заработнай платы і нават аб парушэннях арганізацыяй заканадаўства. Дадзеная інфармацыя не з’яўляецца камерцыйнай тайнай.
  3. Трэба памятаць, што непрыемныя словы, якія сказаны ў ваш адрас не заўсёды з’яўляюцца абразамі і не могуць злужыць падставай для паходу ў суд. Напрыклад, калі вас назвалі “каровай”, “дурнем”, “скацінай”, — гэта, канечне, крыўдна, але не каральна. Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях і Крымінальны кодэкс РБ лічыць абразамі толькі непрыстойныя (нецэнзурныя) выразы, напраўленыя ў адрас асобы. Але важна адзначыць, што нецэнзурны выраз павінен быць персаніфікаваны, гэта значыць змяшчаць займеннікі (ты, вы) ці імя, каму ён адрасаваны. У процілеглым выпадку гэтыя непрыстойныя словы могуць быць успрыняты толькі як адлюстраванне эмоцый, што таксама з’яўляецца правапарушэннем – хуліганствам.
  4. Калі для матэрыяла вы вырашылі ўзяць фотаздымак героя без яго дазволу з Facebook, вы парушыце аўтарскае права. Фотовыявы, змешчаныя ў гэтай сацыяльнай сетцы могуць бесперашкодна распаўсюджвацца на яе прасторах, але не за яе межамі.
  5. Ідэя не ахоўваецца законам. Калі вы прыдумалі геніяльны сюжэт для рамана і неспадзявана расказалі яго лепшаму сябру, не здзіўляйцеся, што праз некаторы час вы ўбачыце ў кнігарні ўжо напісаны па вашай ідэі твор і не зможаце прад’явіць аўтару ніводнага абвінавачвання.

Фота — http://mirkultura.ru

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by