Соф’я Любанец: «Пакуль будзе жыць Беларусь, будзе жыць і беларуская літаратура!»

Арцуева Елизавета

Институт Журналистики БГУ

Соф’я Уладзіміраўна Любанец нарадзілася ў горадзе Мінску. Дзяцінства і юнацкія гады яе прайшлі ў весцы Карцэвічы пад Нясвіжам. Пасля заканчэння школы, Соф’я Уладзіміраўна стала студэнткай Нясвіжскага педагагічнага вучылішча, потым атрымала вышэйшую адукацыю на філалагічным факультэце БДУ. А праз некалькі гадоў вернулася на Нясвіжчыну, дзе і зараз працуе намеснікам рэдактара раённай газеты “Нясвіжскія навіны”. А яшчэ Соф’я Уладзіміраўна піша вершы. І менавіта таму я вырашыла паразмаўляць з ёю. Не як з журналістам, але як з паэтам.

в

Вершы мне пачалі падабацца ў старэйшых класах школы. Мяне вабіла нейкая гармонія. А музыка і паэзія – гэта тыя рэчы, якія заўседы існуюць па законах гармоніі. Мне хацелася зразумець, як атрымовываецца гэтая прыгажосць, знайсці прычыну,

— рассказвае Соф’я Уладзіміраўна.

І тады яна пачала шмат чытаць. Больш за ўсе ёй падабаліся вершы Есеніна і Блока. Потым, у больш сур’езным узросце – Цвятаевай ды Ахматавай.

Акрамя паэзіі Соф’ю Уладзіміраўну захапляла і проза. Чэхаў, Булгакаў,Гі дэ Мапасан, Рафаэла Джаваньолі… Адна з любімых кніг паэткі – “Вайна і мір” Талстога: “Я перачытвала яе безліч разоў!”.

Яна зачытвалася і беларускімі творцамі: Караткевічам, Багдановічам. У больш сталым узросце – Броўкай.

Нават свой першы верш яна напісала, прысвяціўшы яго героям раману:

“Гэта была кніга Жуля Верна “Дзеці капітана Гранта”. Верш так і называўся, “Грант”. Мне тады было гадоў десяць. Вось як захапіў мяне гэты раман!”

ы

Але з гэтых пешых спробаў нешта пісаць прайшоў значны час. Сення Соф’я Уладзіміраўна – сапраўдная паэтка. Яе вершы ўваходзілі ў розныя сборнікі, другаваліся на старонках газеты “Нясвіжскія навіны”.  А ў 2006 годзе на свет з’явілася кніга “Раніца першага снегу” – сборнік уласных вершаў Соф’і Любанец.

“Зараз вершы я пішу не вельмі часта, — прызнаецца жанчына. – Творчасць займае ў маім жыцці вялікае месца, можна нават сказаць, што творчасць і ёсць мая асноўная работа, бо я працую ў газеце. Але на вершы трэба нейкае азарэнне, натхненне, асобы стан душы.”

Вершы прыходзяць да Соф’і Уладзіміраўны тады, калі “накіпела”. Быццам нешта рвецца наверх, аб чым нельга прамаўчаць. Але бывае і так, што вершы прыходзіцца пісаць нават тады, калі не хочацца:

“Здараюцца выпадкі, калі нешта трэба напісаць па рабочай патрэбе, папрасілі, напрыклад, амаль што прымусілі. Я гэты вершы не люблю, таму што гэта не пра мяне, не маё. Я іх не адчуваю. Я лічу, што пісаць трэба толькі тады, калі цябе сапраўды ёсць што сказаць.”

На прыканцы нашай размовы пытаюся у Соф’і Уладзіміраўны пра будучыню беларускай літаратуры. Якой яе бачыць паэтка?
“Будучыня можа быць рознай, я не прадказальніца. Але яна ёсць! Таму што тое, што складаецца на роднай мове ніколі не параўнаецца з творамі, якія пісьменнік ці паэт піша на замежнай.Магу сказаць толькі адно: пакуль будзе жыць Беларусь, будзе жыць і беларуская літаратура”.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by