Ружовая сукенка не толькі для бландзінак

Настачка Жухарава

Iнстытут журналiстыкi БДУ

Каб вызначыць, што пасуе, проста паглядзі ў люстэрка. Ага, і што з гэтага? Ружовая спадніца зноў усё сапсуе. Што рабіць? Ёсць значна просты варыянт зразумець, што лепш апрануць, праўда, трэба ведаць аўтор ты ці індор. Вызначыць гэтае вартае пытанне дапаможа Аксана Пятроўна Бязлепкіна і Марыя Мароз. На добрых і яскравых прыкладах яны прадэманструюць, каму і што лепш апранаць.

Па фотаздымках Джоні Дэпа добра бачна, што ён аўтдор. Гэта значыць, яму пасуе нефармальнае адзенне. Калі Джоні апранае пінжак, кашулю і нагавіцы класічнага стылю, ён абавязкова расшпіляе гузікі, ці дэкарыруе кашулю шалікам, гэта падкрэслівае, што ён унікум.

Джонни Депп

З вядомых людзей прыклад індора – гэта Джон Траволта. Складана знайсці фота, дзе ён не ў форме. Яму яна вельмі пасуе. Гэта можа быць форма марскога афіцера ці міліцыянта, сур’ёзнага бізнесмена ці лётчыка. Утульна індоры сябе адчуваюь менавіта ў класічнай форме.

Джон Траволта

Розніца паміж індорамі і аўтдорамі вялікая, але радыкальных людзей не так шмат. У асноўным усе знаходзяцца дзесьці пасярод двух гэтых тыпаў. Такім людзям пашанцавала: што захацеў, тое надзеў!

Паспрабуем вызначыць, хто вы

Вам пасуе і падабаецца этніка, кэжуал, нефармальны стыль? Тады, мабыць, аднесем вас да аўтдора. А калі вы яшчэ добра адчуваеце сябе ў кашулі ў клетачку (каўбойскі стыль), яна вам пасуе, вы дакладна аўтдор.

Набывая ў чарговы раз новую рэч, не рабіце памылак, каб потым пра вас не казалі: “Больш няма было чаго апрануць”.

Як бландзінке можна павысіць кантраснасць?

На прыкладзе Эвяліны Хромчанка бачна, што кантраснасць яна павысіла акулярамі.

Часам пра некаторых з нас можна сказаць: “Вырві вока, а не адзенне”. І тады не зразумела, у чалавека не ўсё добра з густам ці ён просто вар’ят, што апрануў зялёныя нагавіцы, чырвоную цішотку, ружовы шалік, памаранчавыя пальчаткі, жоўтыя шкарпэткі і боты ў кропку. Але ў большасці выпадкаў ён проста няправільна павысіў кантраснасць.

Заўсёды па знешнасці меркаваць пра людзей нельга, але не сакрэт, што адзенне можа выконваць нейкія функцыі. Таму змены ў стылі могуць змяніць і жыццё. Так склалася, што бландзінкі асэнсоўваюцца ў нас з чымсьці пяшчотным, белым і пухнатым, аб іх хочацца клапаціцца, чаго не скажаш пра брунэтак. Ёсць меркаванне, што яны стэрвозныя і нават недасягальныя. Вось так!

Збіраецеся на вечарыну да нелюбімай сяброўцы? Падарыце тое, што яна не адзене ніколі. Напрыклад, калі ў яе высокая кантраснасць, сукенку пасцельных колераў.

Халодныя ці цёплыя?

Каб вызначыць, якога колеру адзенне лепш набываць, трэба правесці эксперымент. Апраніце штосьці ружовае і штосьці аранжавае. Што лепей да твару? Калі пасуе ружовае, купляйце рэчы халоднага колеру, калі памаранчавае – цёплага. Памятайце, што нават у Монікі Белуччы ёсць няўдалыя сукенкі.

Кожны апранаецца так, як яму зручна, як падабаеецца. У Японіі, напрыклад, любяць пераапранацца ў лялек, у Еўропе апранаюцца надта стылёва, там больш класных рэчаў. Часам знаходзяцца сталыя людзі, якія ўздымаюць настрой, гледзіш на іх стыль, усміхаешся і атрымліваеш асалоду. Усё ж такі будзем апранацца з густам і па надвор’ю, каб схавацца ад благіх поглядаў і марозу.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by