Паэтэса Наталля Лазінская: «Вершы не “пачынаешь пісаць” – яны самі пачынаюць пісацца»

Даниил Шавров

Институт журналистики БГУ

Каб быць паэтам, трэба быць рамантыкам у душы. Або глыбокім рэалістам. Пры гэтым яшчэ больш глыбокім песімістам.

Маладая паэтэса-аматар Наталля Лазінская — гэта і не рэалізм, і не песімізм. Гэта жыццё. Такое, якое яно ёсць. Ні больш — не менш. Для таго, каб гэта паняць, дастаткова праглядзець пару яе вершаў.

Hy8ZENpwDd8

-Наталля, як Вы пачалі пісаць?

-Ведаеце, ужо не памятаю.  У дзіцячым узросце прыходзілі ў галаву вершыкі. У юнацтве пачала пісаць, але прымітыўныя і «смаркаватыя». А пасля ўжо пайшло нешта больш складанае, сваякі і старэйшыя таварышчы нават сталі казаць: “О, гэта крута!”. Але я так думаю, што вершы не “пачынаешь пісаць” – яны самі пачынаюць пісацца. Найлепшыя ўзнікаюць раптам, як быццам з больш вялікай і натхнённай крыніцы.

СМЕРТЬ

Льдом замерзает на острие
Время
Зыбкое кружево вьют на стене
Тени
Нож изучает сплетения жил
Через тонкую кожу
Скоро узнаешь,
На что же ОНА
Похожа

-Як Вы выбіраеце тэмы для вершаў? Ці залежаць яны ад настрою?

-Мае вершы, акрамя раптоўных і невытлумачальных, растуць з пакут, перажыванняў, а часам з жадання лаканічна і вобразна перадаць свае думкі. Тэмы — тое, што для мяне важна, хаця, вядома, часам папесціцца «словарыфмапляценнем» таксама весела. У добрым настроі я магу напісаць ўражанне ад прыгажосці прыроды, але рэдка лічу гэта годным і карсным заняткам.

Наколькі шырокае кола чытачоў у Вашых вершаў і ад чаго гэта залежыць?

-Чым радзей я публікую свае вершы – тым вузей становіцца гэтае кола. У гэтым годзе пішу вельмі рэдка і пытанне водгуку мала мяне хвалюе, бо літаратура не з’яўляецца маім асноўным заняткам. У апошні час ён павузіўся да максімуму, хоць прагляды на старонцы ў інтэрнэце бываюць штодня.

У Вас няма свайго зборніка вершаў, ці было ў Вас калі-небудзь жаданне выдаць яго?

-Мне вельмі хочацца падзяліцца з светам сваімі думкамі, нешта змяніць да лепшага, камусьці дапамагчы нейкай падказкай. Гэта зразумелыя амбіцыі, на мой погляд. Іх можна рэалізаваць у інтэрнэце, ці можна удзельнічаць ў аўтарскіх чытаннях. Зборнік, несумненна, можа пацешыць самалюбства аўтара. Але толькі ў выпадку, калі ён будзе выпушчаны па прапанове выдавецтва, ці хаця б будзе ў любым выпадку добра прадавацца. У адваротнай сітуацыі можна стаць раздутым ад гонару паветраным шарам з абрэзанымі крыламі. Калі я вучылася ва ўніверсітэце стары прафесар ставіў нам адзнакі за іспыт, калі мы купілі зборнік яго вершаў. Кнігі несумненна прадаваліся, мы хіхікалі над вершамі — яны нас не ўражвалі. Каму патрэбна такая слава?

Улыбаюсь тебе нежно,
Но стеклянные глаза:
Вот букет фиалок свежих –
Больше нечего сказать

Положила под порогом
Лучезарные мечты
Стал безжизненным залогом
Мне глоток живой воды

Вот блестящие осколки
Рассыпаются у ног,
Вот в лесу завыли волки,
Вот наш вой луну зажег

На покрытой пеплом коже
Острым жалом кружева –
Боль прославлю и умножу,
И поверю, что жива

Истекают сладким соком
Ночи тайные цветы
Сон не осквернен пороком,
Тонем в омуте глубоком,
Дотянувшись до звезды

На якой мове Вы часцей пішаце? Чаму?

-Я пішу на рускай. Таму што вучылася на ёй гаварыць ад моманту нараджэння. На ей размаўлялі мае родныя, сябры — усе вакол. Мабыць таму што я прачытала на ёй мноства выдатных кніг. Мне лёгка выказваць на гэтай мове свае думкі. Але не гэта важна. Усе роўна меладычней за ўсё гучаць вершы, напісаныя з удзелам таленту і душы. Мелодыі могуць быць розныя, густы чытачоў таксама. Не бачу сэнсу ў выбары самай прыгожай мовы – гэта вядзе да дыскрэдытацыі іншых моў. У свеце, поўным канфліктаў і варожасці, гэта з’яўляецца злачынствам. Я лічу, што думкі перадаюцца зносінамі сэрцаў. А самая лепшая мова — любові і павагі.

1rks0fkbUv4

Які Ваш любімы паэт ці пісьменнік?

-Я люблю лірыку Уладзіміра Маякоўскага. Мне перадала яе школьная настаўніца — ніхто і ніколі не распавядаў аб сваім любімым аўтары з такім пачуццём і захапленнем. Яна змагла данесці да нас важнае і схаванае. Тое, што тоіцца паміж радкоў: сілу пачуццяў, неверагодную глыбіню вобразаў.

Не менш моцна мяне натхняюць вершы Мікалая Гумілёва — чароўныя, пачуццёвыя казкі. Лорка, Блок, Ахматава, Пастэрнак, Колас таксама пісалі цікавыя для мяне вершы. Люблю мадэрністаў – Бадлера, Верлена. З пісьменнікаў-празаікаў самыя цікавыя для мяне Оскар Уайлд, Густаў Майрынка, Уладзімір Набокаў і сучасны пісьменнік Алесандра Барікко. Любімымі яны становяцца таму, што агучваюць, ператвараюць у словы, тое, што робіцца ў тваёй душы.

Ці ёсць у Вас празаічныя творы? Калі не, было калі-небудзь жаданне напісаць?

-Я напісала некалькі кароткіх апавяданняў. Па адным з іх нават знялі кароткаметражны фільм. Многа гадоў уже хачу напісаць фантастычный раман, але ен у млявапраяўным працэсе (усміхаецца). Пакуль ўсе ж такі не дарасла. Але люблю прозу. Асабліва тую, якая падобная на вершы.

Жыццё ж малапрадказальнае, але я ўпэўнена, што ўсё лепшае (і мой лепшы верш, і паўнавартасны празаічны твор) яшчэ наперадзе.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by