Кітайскі погляд на Беларусь

Анна Воронко

Институт журналистики БГУ

Чым адрозніваюцца ўсе людзі на Зямлі? Колерам вачэй, скуры, валос; традыцыямі, рэлігіяй і светапоглядам? Не ведаю. Мяркую, што ўсе мы падобныя ў самых важных аспектах свайго жыцця. Трэба толькі больш заўважаць агульных рыс. Не так даўно мне пашчасціла пазнаёміцца з жыхаром далёкага ад нас Кітая. Яго завуць Бовэн, і ён атрымоўвае ступень магістра эканомікі ў Беларусі. Паказваючы з сябрамі сыну Паднябеснай, як гатуюцца сапраўдныя дранікі, я паспрабавала даведацца, як яму жывецца далёка ад сваёй радзімы.

– Бовэн, адкажы, калі ласка, чаму ты вырашыў паступіць ва ўніверсітэт менавіта ў Беларусі?

– Я заўсёды марыў вучыцца далей у Еўропе: я сустрэў шмат сяброў адтуль падчас атрымання вышэйшай адукацыі. Яны прынеслі мне шмат новых ідэй аб жыцці і розных спосабаў мыслення, я шмат чаму навучыўся ў іх. Тым не менш, навучанне за мяжой каштуе не танна. Так фінансавы стан маёй сям’і прымусіў мяне старанна выбіраць. У адзін цудоўны дзень я пачуў аб краіне з тысячай азёр. Гэта мяне зацікавіла. Я паглядзеў на карту, і высветлілася, што гэта Беларусь. Потым я пачаў шукаць інфармацыю ў інтэрнэце аб яе прыродзе, культуры і адукацыі. Пасля некаторых разважанняў, я вырашыў вучыцца ў БДУ, у новай праграме, якая забяспечвае курсы ангельскай мовы. І Вось я тут.

– Цудоўна, а як выглядае месца, адкуль ты прыехаў?

– Правінцыя Цзілінь, дзе я нарадзіўся, размяшчаецца на паўночным усходзе Кітая. Гэта прыгожае і чыстае месца з мноствам выдатных пейзажаў. Ёсць некаторыя маляўнічыя месцы на ўзроўні 5А ( самы высокі ў Кітаі), ёсць таксама спячы вулкан, які я ўсім раю наведаць.

– А як ты ставішся да таго, што доўгі час у Кітае можна было мець толькі адно дзіця?

– Сапраўды, так было на працягу апошніх некалькіх дзясяткаў гадоў. Але цяпер мы практыкуем новую палітыку і можам мець больш дзяцей. Ну а я мяркую, што мінулы закон меў свае плюсы і мінусы. З аднаго боку, гэта добра для кантролю насельніцтва, якое можа паменьшыць цяжар зямлі, глабальнага навакольнага асяроддзя. Але, часам, я адчуваю сябе адзінокім, таму што адзіны сын у сям’і.

– Якім было тваё першае ўражанне ад Беарусі?

– Першае ўражанне… дзе людзі? (смяецца) Мой рэйс прыбыў у аэрапорт у дзве гадзіны ночы, ці можна сказаць, раніцы. Зразумела, што большасць людзей ужо даўно спалі. На вуліцы можна было сустрэць толькі некалькі. Так што аўтамабіль, які я ўзяў, каб дабрацца да інтэраната, ехаў па шырокай вуліцы без коркаў.

– Яно змянілася?

– Так, яно, вядома, змянілася. У наступныя некалькі дзён я пачаў перамяшчацца па горадзе: ва ўніверсітэт і ў паліклініку для прыёму і медыцынскіх выпрабаванняў. Я пачаў бачыць розных людзей. І, дарэчы, сустрэў шмат новых дзіўных сяброў, якія заўсёды спрабуюць дапамагчы, калі ў мяне ёсць праблемы. Акрамя таго, прафесар у БДУ заўсёды клапаціцца пра нас, замежных студэнтаў. Я пачынаю любіць гэты горад і гэтую краіну ўсё больш і больш.

– Свежым і неспрактыкаваным позіркам гледзячы на Беларусь, што табе тут падабаецца, а што не вельмі?

– Мне вельмі падабаецца асяроддзе. А надвор’е тут вельмі падобнае да майго роднага, асабліва ў восеньска-зімовы перыяд, калі ападае лісце і пачынае пахнуць свежасцю ў паветры. Часам, я нават адчуваю сябе як дома. Мне таксама падабаецца стыль жыцця, наколькі я адчуваю, як замежны студэнт, ён спакойны. На самой справе, я да сіх пор не знайшоў таго, што б мне не спадабалася б. – Большасць людзей адносіцца да мяне добра. Праўда, некаторыя не гавораць па-ангельску, толькі ўсміхаюцца мне.

– Што ты чуў пра Беларусь, перш чым вырашыў тут вучыцца?

– Як я ўжо казаў, першае, аб чым я даведаўся пра гэтую краіну – выдатная прырода, лясы, азёры… Я вельмі чакаў і зараз чакаю, калі я змагу ўсё гэта пабачыць! Яшчэ я даведаўся, што ў беларусаў ёсць шмат традыцый і свят, неверагодна цікавая культура і смачная ежа. Я сапраўды хацеў бы ведаць усё пералічанае. Даследванне Беларусі будзе дзіўным і незабыўным вопытам у маім жыцці!

Усе людзі розныя і аднолькавыя. І калі адыходзяць на другі план стэрэатыпы, мова, знешні выгляд, застаецца толькі душа чалавека. Мы гатавалі дранікі – яны спадабаліся, безумойна, Бовэну – а я дэкламавала “Зорку Венеру” Багдановіча. У той момант, калі я пачала, наш замежны сябар, адкрыўшы рот, слухаў мяне,а калі  скончыла, сказаў: “ Я нічога не зразумей, але я адчуваю, як гэта заварожвае. Надзвычай прыгожа, як песня!” Не заўсёды трэба разумець, спачатку трэба захацець адчуць.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ