Асоба — хто гэта?

Ульяна Кабелко

Институт журналистики БГУ

Чалавек — гэта асоба. Як часта мы чуем падобнае сцвярджэнне з вуснаў не толькі маладых людзей, але і кожнага, хто шануе свабоду. А вось момант, з якога вызначаецца «асоба», пачынае адлік з моманту нараджэння ці фармуецца ў працэсе выхавання? Сёння пра гэта спрачаюцца ўсе, каму не лянота — ад псіхолагаў да педагогаў.

Чалавек з’яўляецца на свет, і першы яго крык — гэта ўжо сігнал да свету пра  прыняцці новай асобы. У далейшым, на працягу многіх гадоў, будзе адбывацца толькі «шліфоўка» тых якасцяў, якія дадзены яму ад прыроды. Што атрымацца ў выніку — залежыць ад сукупнасці фактараў. Што ўплывае на фарміраванне індывідуальнасці? У першую чаргу — соцыум. Вядома, што асяродак, у якім расце дзіця, здольна даваць як негатыўны, так і пазітыўны прыклад. І на аснове гэтага ў чалавека з маленькіх гадоў фарміруецца сваё стаўленне да прыняцця або адмаўлення пэўных сітуацый і абставінаў. Вядомыя выпадкі, калі у няўдалых сем’ях вырасталі геніі і надзвычай станоўчыя індывіды.Негатыўны вопыт на фармаванні асобы адыграў станоўчую ролю: аналізуючы і прыстасоўваючыся да абставінаў, чалавек рабіў свае высновы і фармаваў характар.

Немалаважную функцыю ў выхаванні асобасных якасцяў гуляюць інтарэсы. Мастацтва, спорт, падарожжа, кнігі здольныя адкрываць абшары і ўплываць на светаадчуванне. Слабыя становяцца моцнымі; у недаверлівых — з’яўляецца рашучасць; эмацыйна скупыя — пачынаюць праяўляць спачуванне. Каго можна лічыць асобай? Чалавека, здольнага жыць у гармоніі з сабой і светам; у якога хапае мудрасці спасцігаць складаную філасофію быцця; хто не баіцца быць сабой пры любых абставінах, і не забывае, што асабістая свабода заканчваецца там, дзе пачынаецца свабода іншага асобы. Нарадзіцца асобай — дадзена кожнаму. А вось развіць і захаваць індывідуальнасць — гэта пастаянная работа па самаўдасканалення.

 

 

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by