10 фактаў пра нашу найпрыгожую мову

Вайницкая Виктория

Институт журналистики

Як сумна разумець, што беларуская мова на сённяшні дзень ставіцца да ліку патэнцыйных ахвяр. Выкарыстанне мовы вельмі абмежаванае. Калі ў школе і ва ўніверсітэце яе выкарыстоўваюць як абавязковы прадмет, СМІ актыўна вядзе рубрыкі на роднай мове, то літаратары на ёй практычна не ствараюць свае творы. Больш за тое, усё часцей сталі казаць, што мова вымірае. Наша мова, такая прыгожая і родная.

З самага ранняга дзяцінства дзядуля казаў мне, як важна захаваць родную гісторыю, родныя традыцыі, родную мову. Сёння дзядулі няма. І я разумею, што нічога не зрабіла, чаму вучыў мяне бацька бацькі. Вядома, справа не толькі ўва мне. У кожным з нас, магчыма, у палітыцы. Бо сам прэзідэнт аддае перавагу выкарыстоўваць выключна руская мова.

Я падрыхтавала 10 фактаў пра нашу найпрыгожую мову.

  1. Беларуская мова адносіцца да усходнеславянскіх моў. Хоць і выкарыстоўваецца яна у Беларусі, мову ведаюць невялікая колькасць тых, хто жыве ва Ўкраіне, Чэхіі і Польшчы. Напрыклад, сястра маёй бабулі, карэнная палячка, але аддае перавагу размаўляць на беларускай мове, таму што гэта звязвае наш радавод.
  2. Беларуская мова мае адразу тры алфавіту — гэта кірыліца, лацінка і арабская сувязь. Старабеларуская мова пачалася фармавацца ў XIV стагоддзі. Да 1696 года была афіцыйнай мовай. Але пасля падзелу Рэчы Паспаліта выцесняна польскай мовай.
  3. У 19-м стагоддзі яна была фактычна ўзноўлена зноўку, намаганнямі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Але выкарыстоўвацца ў кнігах і літаратуры пачала толькі пасля рэвалюцыі ў 1905.
  4. Першая беларуская газета «Наша Ніва» да 1912 года друкавалася на кірыліцы і лацінцы. А сёння чытачы магу ведаць яе, як беларускамоўную газету.
  5. У сучаснай беларускай мовы існуюць дзве граматычных нормы — Афіцыйная і тарашкевіца. Тарашкевіца (арфаграфія) з’явілася ў 1918 годзе, дзякуючы намаганні палітычнага дзеяча Б. Тарашкевіча.
  6. Беларуская літаратурная мова, па падліках навукоўцаў, начытвае ад 250 000 да 500 000 слоў.
  7. Найбольш багатым у лексічным плане збору старабеларускіх тэкстаў лічацца Метрыкі ВКЛ.
  8. Пасля апошняга перапісу насельніцтва рускую мову лічаць роднай 53% насельніцтва.
  9. Адной з адметнай рысы мовы з’яўляецца ў (у нескладовае). Гэтая літара своеасаблівы сімвал мовы, нават ёй у 2003 г. быў пастаўлены помнік у Полацке.
  10. У беларускай мове адначаюцца пазіцыйнае і гістарычнае чаргаванне. Гэта ўсім знаёмыя нам дзеканне і цеканне.

Сёння беларуская мова перажывае далёка не самыя лепшыя часы. Колькасць носьбітаў на ім значна скарацілася. І я хацела б, каб мы ўсе ўспомнілі на колькі прыгожая наша мова. Калі мы ўсе хоць трохі, але пачнём размаўляць на роднай мове, то мы зможам даць далейшы ход гісторыі нашай багатай беларускай мове.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by