Не праспі, альбо Як мы здымалі промавідэа да Дня роднай мовы

Дзень роднай мовы

Аргкамітэт

Калі ў разгар сесіі мы прыдумлялі вобраз-сімвал-знак, з дапамогай, якога будзем прасоўваць слоганы сёлетняга свята “Мова. Тое, што вабіць” і “Мова. Тое, што побач”, то татальны недасып зрабіў сваю справу – і самай прывабнай і прыцягальнай штукай у свеце нам здалася звычайная падушка. Так выпадкова з’явіўся і неафіцыйны слоган Дня роднай мовы: “Не праспі!”

Стала відавочна, што канцэпцыя промавідэа мусіць датычыць “пасцельных” сцэн. Таму ў журфакаўскай фотастудыі з’явіўся імправізаваны ложак.

1

Праўда, потым высветлілася, што зручней здымаць, калі людзі ляжаць галовамі на падушцы, а нагамі на голай падлозе. А мастацтва ж – перадусім! Здымалі мы на фотаапарат, выкарыстоўваючы камеру як дарагую падстаўку пад лямпу.

Нашы продкі верылі, што добра атрымаецца тая справа, якой прынесены ахвяраванні ці ахвяры. Мы не старажытныя людзі і верым, што справа добра атрымаецца, калі яе добра рабіць. Але выпадкова прынеслі ў ахвяру гадзіны чатыры адносна вольнага часу (у час сесіі!) і рэквізітную ўпакоўку чыпсаў (калі шчыра, то ежы мы маглі б прынесці ў ахвяру і болей, але проста не было).

Здымацца для промавідэа – гэта суровае выпрабаванне.

Вы будзеце адчуваць сябе безабароннай перад тымі, хто хоча запосціць фота ў інстраграм і твітар:

3

Вас накрыюць шалікам Аксаны Пятроўны і падкладуць у ложак баксёрскія пальчаткі…

2

Альбо накрыюць шалікам Аксаны Пятроўны і прымусяць бясплатна рэкламаваць чыпсы:

8

 

Прымусяць абдымацца з плюшавым мішкам:

4

Побач з вамі могуць пакласці кнігу на незразумелай мове.

5

Выкладчыкі могуць скарыстацца апошняй надзеяй перадаць веды, напрыклад, кантактным спосабам.

6

Падушка, на якую па сцэнарыі (ну, калі б у нас быў сцэнарый) трэба было з размаху прызямліцца тварам і якую пасля гэтага трэба было шчасліва абняць, навобмацак – проста каменная. Арцём, даруй, што забылі  папярэдзіць…

12

 

Вам трэба ўсяго толькі разбудзіць чалавека ў кадры, а вас замучаюць парадамі:

10

11

Расчараваў нас толькі Яраслаў, які ўсё ідэальна зрабіў з першай спробы і першага дубля. Няма ў нас на яго кампрамату, няма…

7

У выніку ў нас атрымалася:

Афіцыйнае відэа:

Відэа з няўдалымі фрагментамі:

Відэа: Юлія Ішмуратава, Алеся Кузьмінова.

Мантаж: Юлія Ішмуратава, Аксана Бязлепкіна, Алеся Кузьмінова.

У промавідэа здымаліся: Гражына Гузік, Чжан Хайань, Ян Фань, Юлія Ішмуратава і кот Грышка, Станіслаў Чарнушэвіч, Яраслаў Пісарэнка, Вікторыя Кавальчук, Мікіта Іваноў, Арцём Клунін, Данііл Гаркавы, Кацярына Малей.

Здымачная група: Юлія Ішмуратава, Вікторыя Віцюгова, Аксана Бязлепкіна, Алеся Кузьмінова, Аляксандра Піліпёнак,  Елізавета Хмель.

Фота: Алеся Кузьмінова.

P.S. У час працы ніводзін коцік не пацярпеў.

19

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by