Дзень роднай мовы: Паміж каханнем і любоўю – адзін тыдзень

Дзень роднай мовы

Аргкамітэт

14 лютага 2014 года ў Інстытуце журналістыкі БДУ Дзень Святога Валянціна па-беларуску! Паміж Днём Святога Валянціна і Днём роднай мовы роўна тыдзень.

Гэта не выпадковае супадзенне, а цудоўная нагода сказаць словы кахання па-беларуску! Зрэшты, з дапамогай нашых валянцінак можна не толькі прызнавацца ў каханні, але і нагадаць пра сваё сяброўскае стаўленне любімай старасце ці зацятаму прагульшчыку. Мы абяцаем, што перадамо ўсе вашы добрыя словы! Нават калі аб’ект вашых пачуццяў з’явіцца на факультэце толькі ўвесну!

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Калі вы даўно шукаеце магчымасць сказаць любімаму выкладчыку пра сваё захапленне яго заняткамі, то нашы валянцінкі – для вас!

dzien_rodnaj_movy_valentine_day3

Такая лютая назва ў другога месяца зімы, але колькі святаў дорыць ён нам. Любата! Мілата!

dzien_rodnaj_movy_valentine_day2

Пішыце! Радуйце каханых і любімых! Атрымлівайце віншаванні! А мы, вашы Амуры і Купідоны, будзем у гэты дзень распаўсюджваць каханне і любоў па-беларуску!

* * *

Дзе: каля міні-кафэ.
Калі: на перапынках.
Што: працуе пошта Дня Святога Валянціна.

Дызайн валянцінак: Юлія Ішмуратава.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by