“Бетоннае” каханне

Ганна Варонка

Институт журналистики БГУ

Так шмат напісалі пра каханне за гісторыю чалавецтва, але ўсё роўна дакладна ніхто так і не ведае, што гэта такое. 28 верасня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі сваё меркаванне прапанаваў Яўген Карняг – аўтар ідэі і рэжысёр п’есы, ці візуальнай паэзіі, як сцвярджае праграмка, “Бетон”.

Яўген Карняг – малады тэатральны рэжысёр, але кожная яго пастаноўка – “Не танцы”, “Спектакль № 7”, “Латэнтныя мужчыны” – насычана эксперыментамі і незвычайнасцю выканання. Ён не карыстаецца класічнымі драматычнымі тэкстамі, а сам стварае працы з дапамогай акцёраў. Сцэна для Яўгена як аркуш паперы для пісьменніка, ці палатно для мастака – метад свайго асабістага выказвання на сучасныя праблемы рэчаіснасці.

Пастаноўку “Бетон” Яўгена Карняга, як і ўсе астатнія яго творы,  цяжка назваць трывіяльнай, ці хоць колькі-небудзь прадказальнай. Калі гаварыць шчыра, многія палічаць (асабліва непадрыхтавны глядач), што, ўсё, што адбываецца на падмостках – бязглуздзіца самая сапраўдная. Але то будзе першы погляд. П’есу цяжка зразумець адразу. Я сутыкнулася з тым, што “Бетон” пачаў раскрывацца для мяне ўжо пасля прагляду. Гэта не пастаноўка першага ўражання, уся прыгажосць раскрываецца чамусьці потым, калі пачынаеш успамінаць яе і думаць над вечным невырашальным пытаннем: “Дык што ж гэта такое каханне?”

Твор пастроены на старажытным грэчаскім міфе пра Арфея і Эўрэдыку. Герой, ужо сучасны — але людзі так і не змяніліся за столькі тысяч гадоў, як і не змянілася гэта загадкавае пачуццё, якое спасылае Афрадыта – страчвае сваю каханую. Арфей ідзе ў самы ад, аднак, Эўрэдыка не вяртаецца на Зямлю. І тады Арфею прыходзіцца жыць далей, ужо без яе. А вакол тысячы і тысячы людзей, якія шукаюць каханне ці адмовіліся ад яго назаўсёды, ці хочуць збегчы ад яго як мага далей. Усе гэтыя людзі хутка сустракаюцца, і так жа хутка развітваюцца. Нібы і няма для іх таго асаблівага чалавека, як у легендзе пра андрагінаў у платонаўскім “Піры”, і кожны новы “каханы” ці “каханая” – толькі копія тых, хто быў перад гэтым, копіі копій.  Арфей усё стаіць і глядзіць уверх. Тры жанчыны побач спрабуюць перавесці яго ўвагу на сябе: адна, у блакітнай сукенцы, скідае абудак на вялікім абцасе і ідзе басанож, яна палохаецца сваіх саперніц;  далей рухаецца жанчына ў ружовым, якая дэманстратыўна падцягвае сукенку перад самым Арфеем, каб яна здавалася карацей, але гэта зусім не кранае яго. Трэцяя постаць з’яўляецца з бакалам віна. Маланка яд яе ўбрання незашпіленая, і яна заўзята просіць галоўнага героя ёй дапамагчы, але і гэта не прымушае Арфея адвесці погляд. Дзеі літаральна насычаны дзіўнымі эпізодамі і сімваламі, якія можна зразумець вельмі па-рознаму. Кожны чалавек будзе бачыць у творы Яўгена Карняга тое, што ў яго баліць і што менавіта ён перажыў.

Тэхнічнае аснашчэнне ўражвае – месца дзеяння пастаянна пераходзіць з падмосткаў на дэкарацы і наадварот. За ўвесь час пастаноўкі на сцэне сказалі, мабыць, толькі некалькі слоў. Гаварыла толькі постаць Эўрэдыкі ў аду. Астатнія героі раскрываліся толькі праз ігру. Тут дапамагала музыка Мікіты Залатара – камазітара твора. Кранальныя мелодыі завострывалі эмоцыі, як стрэлы і пускалі іх у сэрцы гледачоў. Гукі ксеракса як паказальнік, што няма ў каханні людзей вернасці адзінаму чалавеку, гудкоў кінутай трубкі тэлефона – як пранізлівы гімн загінуламу пачуццю – не толькі музыка, але і тое, што мы чуем амаль кожны дзень мае тут свой трагізм.

Пагоня, вечная пагоня за каханнем, каб не адчуваць адзіноту; пошук паратунку ў чалавеку побач, і ў другім, і ў трэцім… А вакол мільёны такіх жа пакінутых і незразуметых. Адзінота як адзіная гарантаваная рэч на Зямлі, такая ж халодня і бяздушная, як бетон.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ