Плошча Перамогi

Владислав Обухов

Институт журналистики

На скрыжаваннi праспекту ды вулiцы,
Дзе ў цэнтры чырвонае полымя ўецца,
Дзе з бронзы вянкi, што жывыя, красуюцца –
Ёсць плошча, iмём перамогi завецца.

Стаiць абелiск, што адзiнае дрэва:
Маланкай вайны тое дрэва апалена.
У полымi моцным яно не згарэла,
I быццам ад стомы i болю павалена.

Iзноў тое дрэва ў грунт умацавалi,
Каб нам нагадала аб тых, хто загiнуў.
У яго гарыльефах iх дух закавалi,
Каб жыў побач з намi, каб нас не пакiнуў.

Стаiць абелiск той, як вечная памяць:
Icкрыцца на версе бляскучая зорка.
Ня можа той помнiк бяздумным аставiць-
Застыла ў кнiзе гарэлай старонка.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ