Пункцірамі праз усю душу

Юлія Маціеўская

Факультэт журналістыкі

Кажуць, лячыць душу трэба адчуваннямі. Чалавек жыве, пакуль пацуцці напаўняюць яго. І цяжка паспрачацца з гэтым. Але з такой скорасцю, з якой мы імкнемся жыць, часу на пачуцці не застаецца. Зараз трэба толькі знайсці хвіліну, каб спыніцца, падлячыць сваю душу адчуваннямі.

У ціхі летні вечар, пад кастрычніцкі лівень і ў зімовыя маразы “аптэчкай” для душы можа стаць паэзія Алеся Разанава, а калі дакладней, зборнік яго пункціраў “Такая і гэтакі: талакуе з маланкай дождж”. Заўсёды здзіўляла, як у некалькіх словах можна адлюстраваць цэлы свет, як тры ці чатыры радкі тлумачаць тое, пра што думаецца гадзінамі.

Наватарства Разанава робіць яго імя пазнавальным сярод іншых імён беларускіх пісьменнікаў. І ў гэтым заслуга яго прастаты і складанасці адначасова. Мабыць, у гэтым і сакрэт знакамітага беларускага паэта. Яго глыбокае асэнсаванне рэчаіснасці, яго погляд на сучаснае і чалавечае, яго позірк на звычайныя рэчы пад незвычайным, часцей, вострым вуглом робіць такую паэзію актуальнай для любога чытача. Недзе прыдзецца задумацца, перачытаць, адчуць, каб зразумець аўтара, а нешта, увогуле, так і застанецца незразумелым, касмічным. Такая загадкавасць – “туз” у руках, бо нішто так не прыцягвае ўвагу чалавека, як тое, што цяжка спасцігаецца, ці ўвогуле не паддаецца тлумачэнням. За гэта асобная ўдзячнасць Разанаву.

Яшчэ адзін фактар, які падараваў зборніку своеасаблівую атмасфернасць і адначасовую стылёвасць – гэта ілюстрацыі маладой мастачкі Кацярыны Дасько.

Фармат зборніка і, канешне, яго знешні выгляд зрабілі сваю справу. І цяпер, калі з’явіліся тыя самыя некалікі хвілін для адпачынку, можна спрабаваць “начынку”. У залежнасці ад таго, з якім настроем пачаць знаёмства со зборнікам, можна проста атрымаць асалоду, ці толькі эстэтычнае задавальненне ад чытання прыгожай кнігі, або знайсці свой новы сэнс і больш ніколі яго не страчваць,

Бо сэнсу страта –

То, пэўна, страта ўсяго.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2019 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов и абитуриентов факультета журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by