Адтуліна. Эссе

Зьміцер Копаць

Друкаваныя СМІ

Раптам ты знаходзіш у канапе адтуліну, якой ніколі там не было. Ня трэба пераймацца – новая гэта канапа ці старая. Вартае ўвагі толькі тое, што ў канапе ўжо ёсць свая мяккая адтуліна… Якая ўжо амаль і твая. Спачатку яна здаецца табе незвычайнай і трошкі пужлівай. Але ноч ад ночы табе становіцца ў той адтуліне усё больш цяплей. Ты уладкоўваешся там цалкам, як маленькае пухнатае кацяня ў  швэдры. Ты марыш зноўку вяртацца да яе кожны вечар і на колькі гадзін  схавацца пад салодкай заслонай… Ад яе тлумее розум, табе ня так холадна і няма ніякага сэнсу дрыжэць. Ты нават імкнешся да яе пасля цяплыні іншага цела. Там ты можаш уяўляць сябе вялізарным, лютым мядзведзем які брыдзе па лесе і нікога на страшыцца. Гаспадар. З’яўляецца зграя валкоў і ты ўвесь у пераможнай крыві – забіваеш ворагаў. Альбо ў цябе – вялікая шапка аролавых пер’яў, на грудзі выбітны амулет, у руцэ тамагаўк, а за спінаю лук. Ты – ваяр. А зараз ужо проста дзіця. Вонку на вуліцы паўсюль сумёты, завіруха… А ты ў бярлозе і ніхто не ведае, дзе ты схаваўся. Ты зноў адчуваеш, што знаходзішся там, дзе толькі сніў сны і свет яшчэ для цябе быў ані злым, ані добрым. Адтуліна зацягвае тваю сутнасць. Ты можаш жыць як жыў, але  важная твая частка будзе недзе там паступова знікаць. Ты зняволены. Выйсьця  няма.

Вельмі рэдка, калі хопіць смеласьці – нехта можа вырвацца і вобразы адтуліны лянотна пачнуць менець. Адтуліна зацягваецца. Але аднойчы, калі  ўжо забудзешся на хваробу –  стомлены прыйдзешь дахаты, ляжыш адпачываць і закрадзецца пад сэрца той знаёмы шэранькі шарык…Як  салодка – пужлівая таямніца электрычнай разеткі ці круглік газавай пліткі з дзяцінства… Адтуліна вусьцішна ды самотна пакліча зноў да сябе з нетраў праклёнай канапы.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by