За «баявыя» заслугі

Ірына Івашка

Інстытут журналістыкі БДУ

Нягледзячы на суботні дзень, на трэцім паверсе Інстытута журналістыкі было шматлюдна. 20 лютага адбылася сустрэча стараст факультэтаў БДУ са старшынёй Савета стараст БДУ – Ксеніяй Валністай.

Сход быў прымеркаваны да свята – Дня старасты і пачаўся з віншавання прысутных з  прафесійным святам. Галоўная стараста нагадала пра мерапрыемствы, што праводзіліся ў 2015 годзе (сярод іх – арганізацыя Дня святога Валянціна, Міжнароднага жаночага дня, Дня маці) і падзялілася з планамі на бягучы год. “Не забывайце, што любая ваша ідэя можа ажыццявіцца, таму што вы старасты і вам пашанцавала”, − адзначыла Ксенія. Затым перайшлі да самай доўгачаканай часткі сустрэчы – пачалося ўзнагароджанне стараст, якія паказалі сябе з лепшага богу ў жыцці арганізацыі. VIP-узнагароды (так пажартавалі іх атрымальнікі) ўручылі Глебу Грыбоўскаму (механіка-матэматычны факультэт), Айшэн Назарлі (юрыдычны каледж) і Анастасія Вашкевіч (ІБМТ). Узнагародамі нельга было абысці і галоўны орган арганізацыі – Прэзідыум Савета стараст − людзей, без якіх немагчыма ўявіць жыццё на любым факультэце.  З кожнага факультэта падзякі атрымалі пяць чалавек. Кожны прысутны ведаў, што гэта адбылося нездарма.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by