Вучыся працаваць (калонка рэдактара)

Паршына Ганна

Інстытут Журналістыкі БДУ

Летняя практыка — рэч вясёлая, калі праходзіш яе ў цікавым месцы. Пасля 1 курса я пайшла ў раённую газету. Было спакойна, і не пакідала пачуццё першай сапраўднай працы. Цікава было праводзіць бліц-апытанні. Прыязджаеш да людзей, спіс якіх табе далі ў рэдакцыі, яны глядзяць на цябе, як на сапраўднага журналіста. Потым яшчэ і вішні прапануюць (імі потым  ласуееца ўся рэдакцыя).

Другая практыка была больш цікавая, бо прайшла ў прэс-цэнтры фестываля «Славянскі базар». Хадзіць па Віцебску з акрэдытацыяй было крыху няёмка: людзі глядзяць на цябе так, быццам ты сам зорка. Чаго каштуе свабодны праход на канцэрты… Сядзіш у першым радзе, перад табой тыя людзі, якіх ты бачыў раней толькі па тэлевізары … Уражанняў назбіралася шмат !

Аднак не абышлося і без эксцэсаў. Адным з заданняў практыкі было інтэрв’ю з удзельнікам фестывалю. Я, як чалавек, які не шукае лёгкіх шляхоў, абрала для сябе Ягора Крыда. Знайшла яго менэджэра. Дамовіліся аб сустрэчы на ​​рэпетыцыі перад канцэртам-закрыццём фестывалю. Раніца, лівень, невялікі натоўп фанатак каля службовага ўваходу. І тут брутальны ахоўнік строга кажа мне: “Без спецыяльнага пропуску не пускаем”. У паніцы тэлефаную менэджару, тлумачу сваю праблему. Ён просіць пачакаць. Чакаю. Гадзіну, дзве… Ахоўнікі просяць усіх выдаліцца, а прадмет майго інтэрв’ю праязджае міма мяне на беласнежнай “Аudi ”… Чакала я чатыры гадзіны, а матэрыял так і не выйшаў, хоць я і дасылала пытанні да менэджэра.

Жадаю вам усім незабыўнай практыкі і выдатных матэрыялаў! Каб вы не стаялі доўга ў дрэннае надвор’е, каб потым зрабіць матэрыял. Добры матэрыял!

Паршына Ганна, галоўны рэдактар, 3 курс

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by