Тыдзень на роднай

Драздовіч Дар'я

Інстытут журналістыкі БДУ

21 лютага, як мы ўсе ведаем, адзначаецца свята роднай мовы. Савет стараст і студэнцкі саюз журфака БДУ у гэтым годзе зноў парадавалі классным святкаваннем. Майстэр-клас па дэкору, хуткія размовы, танцы, спевы, дранікі… Колькі ж усяго было! Але давайце па парадку.

Час – рэч непадкіроўная. Так атрымалася, што два свята лютага (Дзень роднай мовы і Дзень усіх закаханых) выпадаюць на выходныя дні. Але арганізатараў гэта не збянтэжыла. «Сябры! Паспейце адкрыць свае пачуцці перад людзьмі роднага факультэта. Вас яшчэ чакаюць нашы паштоўкі ;)» – 15 лютага ўсе жадаючыя маглі даслаць беларускамоўную паштоўку ананімна ці сасваім подпісам. Здаецца, палучыць менавіта такое прызнанне — адзін з лепшых падарункаў на Дзень закаханых.

А 19 лютага арганізатары падрыхтавалі нешта вельмі незвычайнае. Яны пераклалі на нашу родную мову і самі агучылі некалькі серый «Friends». Вельмі ўтульна было ў тую пятніцу ў 19:00 усім, хто прыйшоў на гэтае вельмі арыгінальнае мерапрыемства.

А 24 лютага на журфаку ўвесь дзень быў сапраўды святочны настрой. Разам з “LEONI wood decor” усе жадаючыя змаглі паспрабаваць сябе ў якасці дэкаратараў і зрабіць прыгожыя размаляваныя драўляныя домікі.

Пагаварыць па-беларуску і адначасова адчуць сябе героем галівудскага фільма? Лёгка! «Хуткія размовы» — мерапрыемства, засвоенае на прынцыпе папулярных на Захадзе хуткіх спатканняў. Усе жадаючыя маглі пераадолець свой моўны бар’ер з дапамогай арганізатараў, якія падрыхтавалі цэлы спіс цікавых тэм.

Калі нехта даўно хацеў даведацца пра сямейныя сакрэты В.І. Іўчанкава, С.В. Зелянко, Д.А. Нікановіча, ім была дадзена такая магчымасць. На мерапрыемтсве «Лад жыцця» прыгучала шмат цікавых гісторый пра сямейнае (і не толькі) шчасце выкладчыкаў. Цудоўна дапоўніла цікавую абстаноўку В. М. Самусевіч, якая прынесла чатырохлапых членаў сваёй сям’і. Гэта прыгожы чорны кот і вясёлы сабака пароды той-тэр’ер.

На мерапрыемстве-гульне «Капялюш», якое адбылося пазней, каманда Ю. М. Лук’янюк змагалась з камандай Г. В. Курэйчык. Аднак каманда Ганны Віктараўны аказалася больш актыўная і перамагла.

Традыцыйна свята завяршылася вясёлай беларускай вечарынай з дранікамі, танцамі, спевамі і музыкамі-гасцямі — гуртом «Мутнаевока».

Спадзяемся, у наступным годзе Дзень роднай мовы будзе не меньш насычаны рознымі цікавасцямі ад цудоўных аргарнізатараў.

 

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by