Цуды чытальнай залы

Івашка Ірына

Інстытут журналістыкі БДУ

19 лістапада ў Інстытуце журналістыкі з самай раніцы панавала  асаблівая атмасфера. Здавалася б, нічым не прыкметны, звычайны вучэбны дзень, але пра адметную падзею восені не давалі забыць  маленькія аб’явы і радасныя размовы кніжных аматараў: “Сёння ў медыятэцы нашага інстытута будзе праводзіцца “Ноч у бібліятэцы”.

На гадзінніку – 18:45. У холе першага паверха ўжо паціху пачынае збірацца моладзь.  Ідзеш далей. З розных куткоў далятаюць размовы ўдзельнікаў, якія будуць прадстаўляць кнігі ў пачатку мерапрыемства. З аднаго  гучыць  “кашулю  якога колеру мне апрануць? ”, з другога далятае “… человек – вот в чём правда!”, у трэцім нехта даводзіць да ладу гук – падрыхтоўка не спыняецца нават у апошнія хвіліны. У самой медыятэцы чуеш  гоман тых, хто ужо прыйшоў. Нягледзячы на даволі-такі позні час, наведвальнікаў сабралася нямала. Усе,  зацікаўленыя і ўзбуджаныя, чакаюць пачатку. І вось ён, доўгачаканы момант.

Пачалі мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі Інстытута журналістыкі. Яны выканалі песню, поўную пазітыву і жадання дапамагчы ў пошуках патрэбнай інфармацыі кожнаму студэнту, які прыходзіць у чытальную залу. Але ж якая падзея адбываецца без пераразання стужкі? Пачалі свята  выкладчык кафедры замежнай журналістыкі і літарутры Т.І. Прановіч і супрацоўнікі бібліятэкі Інстытута журналістыкі БДУ В.А. Бальнова і К. Ю. Дзядовіч, якія выконвалі ролю журы.  Следам адбылося прадстаўленне ўдзельнікаў з іх кнігамі. Гледачам былі прэзентаваны  творы М. Горкага “На дне”,  Л.Ф. Баума “Чараўнік краіны ОЗ”,  першая частка “Гары Потэра”,зборнік вершаў С. Ясеніна, казка “Чырвоны капялюшык”,раман Томаса Харрыса “Маўчанне ягнятаў” і інш.

Кожны канкурсант падышоў да прэзентацыі з крэатывам: адзін абыграў сваё дэкламаванне верша, другі паказаў відэа, трэці спяваў.  Аднолькавых выступленняў не магло і быць. Намінацыі  таксама былі розныя: “За веру ў будучыню”, “За выключны артыстызм”. Засталіся давольнымі як удзельнікі, так і прысутныя. Як адзначыла адзін з членаў журы, Вольга Аляксандраўна: “Гэта проста трэш!”.

Але гэтым усё толькі пачыналася. Далей гасцям прапаноўваліся розныя квэсты, настольныя гульні, у тым ліку “Мафія” , “Казіно” і “Манаполія”. Кожны жадаючы мог папоўніць свае сілы кубачкам чаю і печывам. Пасля невялікай паўзы пачалася другая   частка “Ночы ў бібліятэцы” – паэтычны паядынак.

У гэтым спаборніцтве прымалі удзел тры каманды: “Паэт і музы” (каманда складалася з аднаго хлопца і пецярых дзяўчат), “Інонія” –  каманда першакурснікаў спецыяльнасці “Літаратурная работа”, і “4Д” – чацвёра хлапцоў і дзяўчат з трэцяга курса. Вядучымі “паэтычнага паядынку” былі  Канстанцін Касцецкі і Марыя Бурцава. Яны прапанавалі ўдзельнікам пяць заданняў, прайсці праз якія можна было толькі пры наяўнасці асаблівага артыстызму, таленту і, канешне ж, харызмы. А пакуль суддзі падводзілі вынікі, удзельнікі ўчынілі паэтычны батл: выходзілі па аднаму прадстаўніку ад кожнай каманды і чыталі па чатырохрадкоўю з творчасці любімых паэтаў. Таццяна Іванаўна Прановіч адзначыла: “Каманды вельмі парадавалі. Прыемна, што галовы моладзі забіты не лухтой, а вялікай колькасцю прыемных для ўспрымання вершаў”. Такім чынам, гэты батл стаў, можна сказаць, важкім аргументам у барацьбе за перамогу. Першым у гэтым спаборніцтве стала каманда  “Паэт і музы” – зборная, якая ўключала ў сябе прадстаўнікоў розных курсаў і факультэтатаў – журфака і ФФСН. Журы адзначыла, што больш крэатыўна ўдзельнікі паказалі сябе ў чацвёртым заданні: непрыкметна для саміх сябе студэнты стваралі гумарыстычныя сітуацыі, выкарыстоўваючы рыфмы, прапанаваныя ім вядучымі. Кожны атрымаў прыз на памяць.

Дадому разыходзіліся ў добрым настроі, стомленыя, але давольныя. Зарада пазітыву  ад “Ночы ў бібліятэцы”хопіць яшчэ на доўгі час. Кожны госць, які прыйшоў у той вечар у медыятэку, не застаўся абыякавым і цяпер з нецярпеннем чакае новых праектаў, у якіх у будучым абавязкова прыме ўдзел.

Іріна Івашка, 1 курс

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by