Мая родная мова

Гамзюкова Вераніка

Інстытут журналістыкі БДУ

«Кажуць, мова мая аджывае/ Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. /Для мяне ж яна вечна жывая…» Так казаў пра беларускую мову Пімен Панчанка. Рэдакцыі «ЖурФактаў» стала цікава, як ставяцца студэнты нашай ВНУ да беларускай мовы і ці змаглі б яны размаўляць  выключна на ёй, калі ў гэтым была б неабходнасць. А што з гэтага выйшла, чытайце самі.

Марыя Шна, 1 курс, Аўдыёвізуальныя СМІ — Я б не змагла зрабіць рэзкі пераход, таму што мне не хапае моўнай практыкі. Калі б у мяне быў прыкладна месяц падрыхтоўкі, тады, верагодна, так.

 

 

 

 

Дзмітрый Ціханаў, 2 курс, Друкаваныя СМІ: — Я ў дзяцінстве размаўляў толькі на рускай мове, мае бацькі размаўляюць на ёй, а таксама ўсе сябры і аднагодкі. Таму мне вельмі цяжка пераключыцца адразу на іншую мову. Але, калі была неабходнасць, думаю, атрымалася б.

 

 

Юлія Януковіч, 1 курс, Аўдыёвізуальныя СМІ: — Так. Мне заўсёды падабалася беларуская мова. Вядома, былі б памылкі ў вымаўленні, таму што звыклася на рускай размаўляць. З часам я б ўдасканальвалася ў гэтым. І ўсё  атрымалася б. Зараз на беларускай размаўляю толькі па неабходнасці. Напрыклад, з людзьмі, якія размаўляюць па-беларуску.

 

 

 Кацярына Герасіменка, 4 курс, Менеджмент СМІ: — Не. Калі б сказалі абавязкова, то гэта была б суцэльная трасянка. Я не валодаю добра беларускай, хоць мне вельмі падабаецца гэтая мова. Калісьці спрабавала, але ў мяне не атрымліваецца размаўляць на ёй.

 

 

Шурбіна Юлія Шурбина, 4 курс, Инфармацыя і камунікацыя: — Беларуская мова вельмі прыгожая. Я  люблю яе і магу ў любы час размаўляць на ёй. Але лічу, што чалавек павінен выбіраць, якую мову яму выкарыстаць. Думаю, калі б увялі такое правіла, гэта выклікала б дысананс ў большай часткі насельніцтва.

 

 

7J99r9ZH2mo Дар’я Шупенька, 1 курс, Вэб-журналістыка: — Канечне, з лёгкасцю. Сама даўно думаю пра гэта: ёсць шмат знаёмых, якія гавораць па-беларуску. Лічу, што беларуская мова павінна існаваць. І размаўляць на ей можна і нават трэба. Яна мілагучная. Да таго ж я згодна з тым правілам, што ніякая нацыя без мовы не існуе.

 

P.S.: А вы змаглі б размаўляць выключна на беларускай мове, напрыклад, з заўтрашняга дня? Прапаную і вам адказаць на гэтае пытанне.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by