Выбар на ўсё жыццё: якiм павiнен быць сапраўдны журналiст?

Ревекка Ахременко

Ревекка Ахраменко

Размова на гэту тэму адбылася памiж будучымі журналістамі, што займаюцца ў дзіцяча-юнацкай тэлестудыі МГДДіМі вядомымі беларускімі журналістамі-прафесiяналамi: галоўным дырэктарам міжнароднага  радыё “Беларусь” Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам і галоўным рэдактарам часопіса “Гаспадыня” Зiновiем Кiрылавiчам Прыгодзiчам.

Мне пашчасціла быць на гэтай сустрэчы. Карыстаючыся выпадкам, я ўзяла інтэрвью ў мэтраў беларускай журналістыкі.

– Як на вашу думку, якiя тры галоўныя рысы павіненмець журналіст?

З.К.: Самая галоўная рыса – гэта  дапытлівасць. Калі няма гэтай дапытлівасци, цікаўнасці да жыцця, то няма аб чым вясці гутарку, таму што журналістыка –  прафесія не простая, гэта паездкі, увесь час сустрэчы з  людзьмі, камандзіроўкі.( Праўда зараз меньш камандзіровак,таму што журналістыка становіцца больш інтэрнэтнай, але ўсё ж такі без паездак і сустрэч з людзьмі няма сапраўднай журналістыкі). Калі ёсць у вас цікаўнасць нешта пабачыць , пачуць, напісаць,бегчы, то вы напалову журналіст.

Другая рыса – адукаванасць. Без падрыхтаванасці і адукацыі чалавеку  ў журналістыцы таксама няма чаго рабіць.  А трэцяя  – гэта, канечне, здольнасць і талент.

Калі ў спалучэнні ёсць ўсе тры якасці, то вам застаецца,толькі падвучыцца ў вну – і з Богам ісці ў прафесію.

Н.Я.: Я цалкам згодныз Зіновіям Кірылавічам, але крыху дадам. Журналіст – гэта не прафесія , а дыягназ, бо ён не можа рабіць з 9.00 да 18.00…

Па-першае,журналіст – гэта чалавек, які заўсёды цікавіцца тым, што адбываецца,не гледзячы на тое ці тычыцца гэта яго сённяшней працы.

Яшчэ вельмі важна для журналіста – адукацыя. У Пушкіна ёсць такі выраз: “Мы ўсе вычуліся патроху , чаму-небудзь і як-небудзь”.Журналіст патроху павінен ведаць пра ўсе, пра ўсё мець ўяўленне.  “Хачу ўсё ведаць!” – восьлозунг для ўсіх , хто працуе ў гэтай прафесіі. Але ні ў якім разе не трэба станавіцца ў позу, што вы ўсе ведаеце . Напрыклад, калі вы бярэце интэрв’ю , то вам трэба ведаць, пра што будзе вам гаварыць ваш суразмоўца.  Тады і гутарка будзе цікавей и суразмоўцу таксама будзе прыемна.

На маю думку, журналісту трэба быць вельмі справядлівым. Вы павінны ўважліва выслухаць чалавека і пастарацца выбраць справядлівую кропку гледжання, нягледзячы на тое, падабаецца гэта вам альбо не.

– Зіновій Кірілавіч , вы казалі , што патрэбна мець талент. А як зразумець, ці ёсць талент?

З.К.: Адказаць на гэтае пытанне дапаможа практыка.Калiвы напішыцематэрыял, у рэдакцыі вам могуць сказаць, што напiсана добра, а могуць сказаць , што напiсана суха, гэта нікуды не варта. Аднак ёсць моманты , калі з першага погляду талент не бачны, але яго можна развiць! Гэта даецца працай.

Калi я працаваў у “Звяздзе”,  да нас пiсаў адзін чалавек, якi на тот момант працаваў ў раённай газеце. Кожны раз ён прысылаў па 10 інфармацый і бывала, што я выбiраў з іх толькi адну.  Год за годам гэты журналіст прысылаў у нашу рэдакцыю свае допісы i я бачыў, як, будучы такiм учэпістым, ён развiваўся ў лепшы бок.

Каб развіваць свой талент , трэба чытаць лепшыя артыкулы выдатных публіцыстаў, якіх засталося, на жаль, мала ў наш час.Таксама трэба шукаць свой стыль. І ў гэтым вам вельмі дапамогуць творы Янкі Брыля. У яго цудоўная, сакавітая мова і выдатны літаратурны стыль.

– А якiх сучасных беларускіхпубліцыстаў вы раіце чытаць для развіцця журналістскіх павыкаў?

З.К.: Чалавек, якому я зайздросціў і зайздрошчу зараз –  гэта галоўны рэдактар “СБ. Беларусь сёння”  Павел Iзотавіч Якубовiч. У яго такая фенаменальная памяць. Вось зараз ёсць інтэрнэт і можна ўсё знайсці, а тады, калі яго не было, Павел Якубовіч заўсёды вельмі да месца прыводзіў спасылкі на нейкія факты або імёны. Яго публіцыстычныя матэрыялы заўсёды з захапленнем чыталіся і чытаюцца.

Н.Я.: Я лічу выдатнымі беларускімі журналістамі-публіцыстамі Зіновія Прыгодзіча, Людмілу Рублеўскую, Уладзіміра Сцяпана… А калі гаварыць пра тэлебачанне і радыё, то гэта Максім Угляніца, Павел Лазовік.

– Навум Якаўлевіч, як вы лічыце, журналістамі нараджаюцца альбо становяцца?

Н.Я.: Мы ўсе нараджаемся добрымі і таленавітымі. Але ўсё ж такі прафесіяналамі становяцца.

Трэба многа і ўпарта вучыцца. У тым ліку,“чароўнасці”, таму што журналіст заўсёды крыху акцёр. Калі мы гаворым пра радыёжурналістаў, то яны павінны вучыцца дыкцыі, працаваць над артыкуляцыяй, знаць мову і  прыгожа гаварыць. Таксама трэба шмат слухаць радыё, на якім яны працуюць і цікавіцца, як  працуюць калегі.  Тое ж самае тычыцца і ўсіх журналістаў.

А калі мы гаворым пра тэлежурналістаў, то ім трэба вучыцца быць натуральнымі і арганічнымі. Яны павінны быць заўсёды “у форме”, каб пры з’яўленні на экране выклікаць цікавасць і сімпатыю гледачоў. А гэтага магчыма дасягнуць, дзякуючы прафесіяналізму і асабліва таленту. Яшчэ патрэбны нацыянальны каларыт і добрае валоданне роднай мовай. Нажаль, зараз мы рэдка чуем прыгожую, сакавітую беларускую мову з нашых экранаў. Яшчэ беларускі экран павінен мець свой твар,сваю самабытнасць.

Як удалы прыклад, я ўспамінаю тэлевізійны цыкл “Падарожжа дылетанта”. Гэта было сапраўднае спалучэнне прафесіяналізма, таленту і  арыгінальнасці.

– Спадзяемся, што маладыя журналісты будуць ствараць менавіта такія праекты. А якія яшчэпарады вы б хацелі даць пачынаючым журналістам ?

З.К.: Трэба ведаць, што журналістыцы магчыма навучыцца толькі дзякуючы практыцы. Таму больш пішыце і зразумееце : ваша гэта або не. Добра падумайце над тым, ці упэўнены вы, што сапраўды жадаеце быць журналістам. Гэта зусім нялёгкая прафесія, але якое здавальненне вы атрымаеце, калі будзеце атрымліваць пазітыўныя каментарыі і падзякі за вашу працу.

Таксама ёсць важная рэч:  вызначце для сябе тэму, пра якую вам хацелася б напісаць. Вызначайце ўжо сёння тэмы, якія цікавяць вас, а значыць зацікавяць і чытача, слухача, гледача.Чым раней вы вызначыце свае творчыя перавагі, тым больш у вас будзе часупаглыбіцца ў  тэму.

Кожны дзень  вучыцеся,  развівайцеся і абавязкова чытайце кнігі. Будзьце зацікаўленымі, дапытлівымі і адукаванымі. І ведайце , што чалавек , які любіць журналістыку, будзе любіць яе ўсё жыццё. Гэта цудоўна!

Н.Я.: Шукайце чаму вучыцца у кожнага чалавека, таму што кожны чалавек– гэта космас, які можна пазнаваць бясконца. Чэрпайце натхненне з гутарак з людзьмі, з уражанняў і з самога працэса працы. Ніколі не хлусіце і будзьце справядлівымі. Гаварыце пазытыўную праўду і ганарыцеся сваёй краінай. Вучыцеся прафесіяналізму.

Калі вы жадаеце працаваць на радыё, то працуйце над сваім голасам і артыкуляцыяй, калі жадаеце быць на тэлебачанні, то не будзьце падстаўкай да мікрафона, а будзьце яркімі, цікавымі і непаўторнымі.  І на прыканцы скажу,што журналістыка – гэта не прафесія, а стан жыцця!

…Уражанні, атрыманыя на гэтай сустрэчы, я не магу забыць  і па сённяшні дзень. Калі сустракаеш такіх сапраўдных майстроў, яшчэ больш натхняешся, хочацца працаваць як мага больш, каб стаць годным журналістам. Я упэўнена, што не толькі я, але і кожны з маіх сяброў ў той дзень атрымаў творчы зарад і жаданне спасцігнуць гэту захапляльную прафесію.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ