Lepšy kvas-Лепшы квас

Татьяна Шелег

Институт журналистики

22 июля, в Каретном дворике по адресу ул. Кирилла и Мефодия 8 прошел электрический концерт белорусской группы «Лепшы квас» в рамках фестиваля «Пешеходка.бел». Прямо перед сценой стояла куча народу, которая купалась в бешеной энергетике, исходящей от четырёх играющих и поющих парней. Девушки и парни танцевали под знакомые мелодии, выкрикивали слова песен, выученные наизусть, радовались теплу и солнцу все вместе.

Успех группы вызвал мой личный интерес, ведь она была создана в 2015 году и уже так популярна. Я успела остановить солиста группы Владислава Лепешинского после концерта, чтобы расспросить его о группе, проектах и будущем развитии.

Владислав — молодой человек, приехавший в Минск из Орши. Его группа отличается тем, что музыканты исполняют песни исключительно на белорусском языке. Стиль музыки — поп-рок, поп-панк.

-Уладзіслаў, калі з’явілася ідэя стварыць гурт?

-Пасля таго, як я скончыў школу, прыйшлося з’зязджаць з роднага гораду ў Мінск на вучобу і пакінуць былы гурт. Так і з’явілася ідэя стварыць новы.

-Назва гурта — »Лепшы квас». Што яна азначае? Калі яна з’явілася?

-Гралі паўгады, і толькі потым з’явілася назва. Адразу гэта быў дуэт, таму назва атрымалася ад зліцця прозвішчаў заснавальнікаў — Лепяшынскі і Наквас. Даўно хочам ад яе пазбавіцца. »Смяецца»

— Назва гурта выбітная, але не дае глядзець на вас, як на сур’ёзны гурт.

— Так, назва ў нечым пужае і адштурхоўвае людзей, думаюць, што мы спяваем нейкі алка-панк. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час гурт правядзе рэбрэндынг. А як прыйдзе час і з’явіцца магчымасць, запішам альбом.

-Я чула, што вы рабілі праект »бітком». Раскажы пра яго, калі ласка. Чаму вырашыў яго рэалізаваць, ці атрымалася тое, што загадваў, ці будзе працяг?

— Праект быў разлічаны на тое, каб прыцягнуць больш слухачоў. Галоўнай мэтай было сабраць на наш сольны канэцрт залю бітком(200 чалавек), атрымалася крыху менш, але ўсё прайшло крута, людзі задаволеныя, а гэта самае галоўнае. Не ведаю на конт працягу, бо ўсё аказалася не так проста, як нам падавалася адразу. Такія праекты патрабуюць шмат вольнага часу, якога заўсёды не хапае.

-Зараз праходзіць вулічны фестывалі »Пешаходка.бай». Колькі разоў і чаму вы ўжо бралі ўдзел у ім?

— Два разы ўдзельнічалі ў гэтым годзе і два разы ў мінулым. Выступы на вуліцы — вельмі добрая магчымасць захапіць новых слухачоў. Шмат людзей выпадкова гуляюць і спыняюцца паслухаць тваю творчасць, гэта вельмі прыемна. У мінулым годзе ўдзельнічалі, каб сабраныя грошы аддаць на дабрачыннасць.

-Чаго гурт чакае ад будучыні? Як вы бачыце яго развіццё?

-Сыходзіць са сцэны пакуль не збіраемся, яшчэ ўсё наперадзе. Не бачу я наш гурт на сцэне «Мінск-Арэны», але спадзяюся, што будзем збіраць вялікія пляцоўкі, даваць канцэрты за мяжой, усё гэта будзе, залежыць толькі ад нашай актыўнасці. Бо, калі гурт не нагадвае сваім слухачам пра сваё існаванне хаця б месяц, вялікую частку фанатаў можна лічыць згубленай.

-Абсалютна з табой згодна! Дзякуй за шчырыя адказы. Жадаю, каб усё, чаго ты чакаеш для гурта ў будучым, атрымалася!

Ближайший концерт этой группы состоится 20 августа в городе Лепель. Организаторы обещают зарядить всех гостей приятными эмоциями и морем позитива. Познакомиться с творчеством коллектива можно по ссылке: vk.com/lepshykvas.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by