AKUTE прэзентуюць новы альбом 4 лістапада ў Мінску

studlive.by

4 лістапада адбудзецца прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта AKUTE «Płastyka».

Новую студыйную працу дыска-дэкаданс  трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта: “Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах” – 34mag.net

Запіс альбому доўжыўся 2 гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях “МОСТ”, “Рок за Бобров”, “Басовішча”, Atlas Weekend, Respublica і інш. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам 2 месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by

a4r1o4dtjps

Прэзентацыя новага альбому адбудзецца 4 лістапада ў мінскім пабе “Брюгге”, пачатак 19:00. Квіткі:  танцпол – 18 р. папярэдне, 20 р. у дзень канцэрту; столікі – 22 р. – папярэдне, 25 р. у дзень канцэрту. Квіткі можна купіць на bezkassira.by Інфармацыя: +375 25 913-3876

AKUTE (Магілёў, Беларусь). У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fatez. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Мова тэкстаў – беларуская.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ