Яшчэ адзін паспяховы “Шпіталь”: 4 лістапада Аkute прэзентавалі новы альбом у Мінску

Юлія Маціеўская

Інстытут журналістыкі БДУ

Адзін з самых вядомых беларускіх рок-гуртаў Аkute прадставіў свой чацвёрты студыйны альбом Płastyka у пабе «Бруге» на мінулым тыдні. Новыя трэкі, старыя хіты, а таксама акустычныя версіі некаторых з песен парадавалі слухачоў.

gfm1ozg3w08

Эмацыйнасць удзельнікаў гурта, непаўторны голас Стаса Мытніка зрабілі сваю справу. Аўдыторыя сустрэла новы альбом добрымі водгукамі, а веданне тэкстаў даўнейшых песен яшчэ раз даказала, што трэкі не страчваюць сваю папулярнасць.

Дарожкі з альбома Płastyka вызначыліся сваёй меладычнасцю і рамантызмам. Увогуле, усе трэкі напоўнены пазітыўнымі ноткамі, бо музыканты застаюцца вернымі свайму стылю. Яны называюць яго «дыска-дэнс».

Акрамя новых песен, выканаўцы падрыхтавалі прыемны сюрпрыз для сваіх прыхільнікаў: у сярэдзіне канцэрта прагучалі некалькі старэйшых трэкаў у акустычнай версіі. А падчас выканання «Зоркі» зала напоўнілася светам тэлефонных ліхтарыкаў, нагадаўшы сапраўднае неба. Многія трэкі з Płastykі ўжо паспелі стаць хітамі. Нягледзячы на тое, што пабачылі свет яны зусім нядаўна, фанаты ведалі амаль усе тэксты песен. З такіх момантаў і склалася цудоўнейшая атмасфера канцэрта.

img_3836

У чацвёрты альбом увайшлі не толькі новыя песніь — сярод новых запісаў знайшоў сабе месца «Яшчэ адзін шпіталь». Песня была напісана ў далёкім 2008 годзе, калі ўсё пачыналася, але ў альбом яна ўвайшла толькі зараз, і трэба адзначыць, што вельмі паспяхова: аўдыторыя ацаніла адначасовую энергічнасць і медадычнасць гэтага трэка.

Натхненая публіка не адпускала музыкантаў са сцэны. Аkute вярталіся, каб яшчэ раз парадаваць сваіх фанатаў. Перад выкананнем песні «Калі б я застаўся з табой» удзельнікі гурту адзначылі, што яна прысвечана іх сябрам-украінцам.

img_3686

Akute працягваюць прэзентаваць свой альбом у іншых гарадах Беларусі, але зусім скора Мінск яшчэ раз сустрэнецца з імі на «Жывым Фэсце», які адбудзецца 26 лістапада таксама ў пабе «Бруге».

Фота: Павел Аксіновіч

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ