Цудоўнае заўсёды побач

Таццяна Бусел

абiтурыентка Iнстытута журналiстыкi

Мы жывем у свеце, дзе з цягам часу ўсё змяняецца. Заўсёды з’яўляецца штось новае, цікавейшае. Таксама ж і з беларускай літаратурай. У гэтай плыні нараджаюца новыя творцы, не менш таленавітыя, чым папярэднія мастакі слова. Яны ж працягваюць развіццё беларускай культуры. У нашым родным куточку таксама ёсць тыя, хто дастойны ўвагі і пашаны. Зусім нядаўна я атрымала такі шанец – пазнаёміцца з цудоўнай і незвычайнай жанчынай, што мае месца ў развіцці беларускай літаратуры. Тамар Кірылаўна Станкевіч (на здымку) – таленавітая паэтка, вершы якой напоўнены вялікім і, што не менш важна, глыбокім сэнсам.

poetessa

Тамара Кірылаўна Станкевіч — карэнная бабруйчанка. Скончыла СШ № 18, затым Бабруйскі лесатэхнічны тэхнікум, атрымаўшы прафесію тэхніка-тэхнолага мэблевай вытворчасці. З 1994 гады Тамара Станкевіч публікуе свае вершы ў гарадскіх і раённых газетах.  Сваё пакліканне яна знайшла ў дзецях, выхаванню якіх прысвяціла 25 гадоў сваёй працоўнай дзейнасці, працуючы ў дзіцячым садзе дашкольным педагогам, паралельна скончыўшы Магілёўскі педагагічны каледж у 1996 годзе. У 2000 годзее Тамара становіцца членам Бабруйскага гарадскога літаратурнага аб’яднання «Душа».

Наша зямлячка-паэтка лічыць, што пачала пісаць вершы з лёгкай рукі свайго першага настаўніка — бацькі, Кірылы Дарафеевіча Станкевіча, які з дзяцінства прывіваў ёй духоўнае ўспрыманне да выдатнага, бо сам любіў пісаць вершы і маляваць прыроду. Другім яе настаўнікам становіцца заслужаны журналіст Беларусі — Алесь Гарэлік, «хросны бацька» пачатку друку яе творчасці ў гарадскіх газетах, і трэцім яе настаўнікам з’яўляецца Ўладзімір Іванавіч Лявонцьеў (Багдан Лема), старшыня Бабруйскага аддзялення Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна», па прапанове якога яна ў 2000 годзе становіцца членам гэтай прафесійнай творчай арганізацыі.

У 2001 годзе выдаецца яе першы паэтычны зборнік «Восеньскія акварэлі», у які ўвайшло каля 50 вершаў. З 2001 па 2003 год Тамара працуе ў гарадской Выставачнай зале імя Поплаўскага метадыстам-экскурсаводам і лічыць, што творчы рост яе вершаў звязаны быў з яе цікавай, любімай працай, дзякуючы якой яна ўдасканальвалася. З 2003 па 2010 год працуе ў дзіцячым садку  № 59 кіраўніком дашкольнага фізвыхавання  і паралельна афармляе інтэр’ер гэтай дзіцячай установы манументальнымі казачнымі малюнкамі на сценах.

Творы Тамары Станкевіч на рускай і беларускай мовах. Яна схільная да лягчэйшай і празрыстай пісьменнасці, дзе адказы на шматлікія загадкі і жыццёва важныя пытанні варта шукаць не ў каламутнай вадзе паэтычнай філасофіі, а ў глыбокай капелі вясны ці ружовай смузе восені. Вершы яе лёгкія і ні да чаго непрымушальныя, яны адлюстроўваюць непасрэдны нораў паэткі, яе акрыленасць і вясновы настрой, захапляюць чытача ў краіну юрлівых жаданняў і таямнічых міражоў. Аўтара гэтай кнігі можна назваць юнай улюбёнкай муз, параўнальнай хіба што з лёгка парылым матыльком у самай вяршыні неспасціжнага Парнаса. Яе «Міражы» — гэта паэтызаваная рэальнасць, у якой кожны можа адкрыць для сябе лепшыя бакі атачальных нас рэчаіснасці. Тамара ўдзельнічала ў калектыўным зборніку «Вясна». Друкуецца ў рэспубліканскім часопісе «Заходняя Дзвіна» і газеце «Веснік культуры». Яна з’яўляецца дыпламантам рэспубліканскага конкурсу «Турнір паэтаў» (2009 год). Яе вершы занесены ў рэспубліканскую калектыўную кнігу паэтаў «Анталогія Беларусі». У снежні 2012 года выдаецца яшчэ адна яе аўтарская кніга з дзіцячымі вершамі «Цуды ў нябёсах»., для дашкольнага ці малодшага школьнага ўзросту. Свае дзіцячыя зборнікі яна падарыла дзецям сацыяльнага прытулку.

Са снежня 2010 года яна працуе ў паліклініцы № 3 памагатым інструктара-велеолога (чытае радыё-лекцыі наведвальнікам паліклінікі), яшчэ выдатная паэтка ўдзельнічае ў выпуску газеты, што ствараецца ўнутры паліклінікі, а таксама піша туды свае артыкулы).

Знаёмства з гэтай незвычайна цікавай жанчынай пакінула шмат свежых, яркіх і прыемных пачуццяў. Сідзячы з ёю на зручнай канапе і слухаючы, як яна прыгожа чытае свае вершы, у маіх думках мімаволі праплывалі вобразы яе дачкі Светачкі з русымі валасамі, сінія вочкі сына Аляксея, тая прырода, што так дзіўна чаруе нас. Сядзела б так бясконца… і слухала… і слухала…

Сябру

Вышэй усяго я сяброўства цаню,
Узношу каханне, душу, як вясну.
І быццам бы восень куплеты складае
Пра шчырыя сэрцы, ружовыя далі.

Апалае лісце шамшыць пад нагою
Пра тое, што ўдумках я разам з табою.
І дожджык блакітны спявае куплеты
Пра нашы пачуцці — “спякотнае лета”.

 

Бродит Август

Бродит Август по лесным дорожкам —
Всюду ягод ярких колорит,
Красный гриб на белой толстой ножке,
Как хозяин у тропы стоит,

На полях снопы сидят, как деды,
Васильки роятся между льна,
Пчелы мед снимают до рассвета,
И пестреют от цветов луга.

Над рекой туманы легкой шалью
Разбросали сети над водой.
Провожаю лето я с печалью.
Скоро осень закружит листвой…

 

Перед грозой

Завывает ветер волком-одиночкой,
И роняет слезы туча темной ночкой,
Молния метает огненные стрелы,
И шумит ветвями лес, как очумелый.

Испугались птицы грома-хулигана,
Спрятались в деревьях в гнезда от буяна.
И сова-кликуша громко прокричала,
Улетели чайки вихрем от причала.

 

Посвящение маме

Хочется уехать мне в деревню,
В тихий домик около реки.
Чтоб шептались надо мной деревья
И кричали утром петухи.

Над рекой хочу увидеть иву,
Жаворонка слышать голосок
И как конь в реке полощет гриву,
И на поле спелый колосок.

Домик над водой, у леса, с краю,
На дорогу окнами глядит.
Матушка с порога нас встречает,
Смахивает слёзы и молчит.

Почему так редко ездим к маме?
Вспомним мы попозже, не сейчас.
Скоро наши дети станут сами
Ездить в гости, чтоб увидеть нас!

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by