Таямніцы «Дылетанта»

Ва ўрачыстай зале прыёму ганаровых гасцей Музея гісторыі Магілёва (гарадская ратуша) адбылася сустрэча з вядомым беларускім акторам і вядучым Юрыем Жыгамонтам, больш вядомым як «дылетант» з тэлевізійнай перадачы «Новыя падарожжы дылетанта» на тэлеканале СТБ. Вядомы падарожнік адказаў на шматлікія пытанні слухачоў, расказаў пра свой жыццёвы шлях і аб тым як Чарнобыльская катастрофа адбілася на яго жыцці.

ПРА ПРОЗВІШЧА

Маё прозвішча правільна Жыгамонт, мой прадзед пісаўся яшчэ Жыгімонт, але ўжо на дзеду літара І змянілася на А. На ўсіх сустрэчах мне задаюць адно і тое ж пытанне: “Ці гэта ваш псеўданім?”. Адразу адкажу што гэта маё сапраўднае прозвішча.

ПРА СЯМ’Ю І РОДНУЮ ВЁСКУ

Нарадзіўся і вырас я на Палессе ў вёсцы Дзямідаў Нараўлянскага раёна. Там не было дзіцячага садка, таму калі бацькі ішлі на працу, то і мяне бралі. Першай маёй цацкай, расказвала маці, была проста жабка. Капалі бульбу, жабку выкопвалі, садзілі ў банку, я на яе націскаў, жабка прыгала, я смяяўся. Калі я быў у сёмым класе, мы з бацькам паехалі сена касіць. Тады ў калгасе давалі надзелы. Цягнуў нумарок, глядзел дзе гэты надзел і ехаў касіць. Мы прыехалі туды, бацька стаў с касой, глядзіць на ўсё гэта і кажа: «Вось сынок, а калісьці гэта ўсё было твайго дзеда. Калісь гэта была нашая зямля, нашыя пакосы». У бацькі сляза пацякла і ён пайшоў касіць, а за ім я пайшоў. Дзеда майго ў 1937 годзе растралялі. Ён быў багаты чалавек, шмат зямлі было. Пра род Жыгамонтаў бацька мне так і не распавёў, таму што дзед ягоны памёр, бацька яго не застаў, самога бацьку растралялі, таму пра гэты род я нават і не ведаю добра, як ён трапіў на Беларусь.

ПРА БЕЛАРУСЬ І БЕЛАРУСКАЮ МОВУ

Школа ў мяне была беларускамоўная, таму па-беларуску я размаўляю з самага дзяцінства На вялікі жаль у нас ёсць такое пытанне, што беларуская мова забіваецца ў нейкія такія куточкі. Калі я прыязжаю ў сваю вёску і ужо няма той мовы ў дзяцей якая была калі я рос.

ПРА ЖЫЦЦЁ

Дзед мой быў ляснік, я з ім на паляванне заўсёды хадзіў, слухаў ягоны казкі. Аднойчы, помню малым быў, ішоў я лясь-лясь сякеркай і зрубіў хвойку маленькую, а баба ішла там нейкая і сказала: «О, я дзеду раскажу, ён ляснік». Я плакаць пачаў. ….. У нас тэлевізар быў адзін з першых, бацькі купілі, і па вечарах збіраліся дзеці, бабулі. Усе сабралісь, я плачу ўжо, а дзед мой кажа: «Ніколі нічога ў жыцці не рабі проста так. Дрэўца расце ў лесе для таго, каб выкарыстаў яго чалавек. Вось табе трэба перайсці рэчку — вырубі дрэва пакладзі, перайдзі, яно для гэтага расце. Трэба прайсці па балоце — палку вырубі, перайдзі. Трэба табе дубец, кароў гнаць — вырубі, гані. А проста так зрубаць і кінуць — так рабіць нельга». І так вось па жыцці, калі проста так нешта робіцца, то проста так бывае і атрымліваецца. У нас у школе была сустрэча з ветэранамі і да нас прывезлі дзеда «Сінічку», у яго прозвішча было Сініцкі, але яго ўсе звалі Сінічка. Мы думалі ён прыйдзе да нас раскажа, як яны немцам морду білі. Ён прыходзе да нас у клас і кажа: «Я немца ніводнага не забіў. Мы ў плен папалі. А калі патрапіш у плен, то адзін аднаму памагаць трэба, таму што ты паможыш і табе дапамогуць. Ты з кім-небудзь падзелішся і з табой падзеляцца. А будзеш адзін — прападзеш. Памагайце дзеці адзін аднаму!».

ПРА ВУЧОБУ

Вучыўся, ну як вам казаць, ну не ўсім жа вучыцца добра. Некаторыя рвуцца ў фізікі, а хтосьці ідзе ў артысты. Вось так атрымалася, што не давалася мне ніколі ні фізіка, ні хімія. Літаратуру вельмі любіў, захапляўся гісторыяй. У школу я хадзіў у сваёй вёсцы, а ў дзясяты клас у суседняю, за дзесяць кіламетраў. На ровары мы ездзілі ў школу, але самі ведаеце як яно, бывае дзень у школу, а дзень у лесе. У нас была настаўніца па беларускай літаратуры, якая не вельмі да нас ставілася. У нас экзамен, цягну білет, паказваю хлопцам нумар, мне кідаюць шпаргалку, а яна «хоп» — забрала. Я нават не паспеў прачытаць пра што там. Чытаю білет — «Тарас на Парнасе». А вось ведаеце: ёсць такія рэчы, якія табе падабаюцца і вось запамінаюцца проста так. Я «Тарас на Парнасе» ведаў нават на памяць. І я кажу: «А можна мне без падрыхтоўкі?». Выходжу, пачынаю: «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса…» І чытаю ёй амаль увесь твор. Яна сядзіць, глядзіць на мяне, а перад ёй двоечнік, які чытае ёй усяго «Тараса на Парнасе» на памяць. Скончыў і яна мне кажа: «Ну, я не магу паставіць табе пяць, бо ў цябе такія адзнакі там стаяць, ну чатыры пастаўлю». Я гавару: «Пастаўце мне троечку і я пабягу да хаты».

ПРА ЧАРНОБЫЛЬ І СВОЙ ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ ПАСЛЯ ЯГО

Я нікуды не збіраўся ехаць і нават паступаць. Мае два старэйшыя браты раз’ехаліся. Думаў застануся з бацькамі, стану трактарыстам. Увогуле не было ў мяне мэты кудысьці выязджаць. Скончыў школу, пайшоў працаваць у калгас. І вось тут такая вялікая трагедыя — Чарнобыль. А наша вёска знаходзілася ад яго ў 60 кіламетраў. Некаторыя вяскоўцы працавалі на ім. Яны рыехалі, а што адбылося ніхто не ведае. Мы жывем сабе жывем. Потым паніка, радыяцыя (пра яе мы першы раз пачулі). Усе адразу пачалі бяжаць. Я паехаў у Мінск, а там правяраюць на радыяцыю машыны. Усе кругом плачуць, галосяць. Мяне праверылі — радыяцыя, у шпіталь завезлі. Там я сустрэў людзей з вёскі сваёй, з суседніх вёсак. Там мы проста сядзелі і гулялі ў карты, і аскарбінкі нам давалі тры разы на дзень. Потым туды мне прыходзе позва ў войска. Адслужыў два гады ва Украіне і прыехаў зноў у Мінск да радні. Працаваў на будоўлі, на вежавых кранах. І вось там я пазнаёміўся з хлопцам, які вучыўся ў Тэатральна-мастацкім інстытуце. Пачаў размаўляць з ім, і мяне гэта ўсё так захапіла, мне гэта ўсё стала цікава. Схадзіў у тэатр і вырашыў паступаць туды. Паступіў на беларускомоўны курс да Валерыя Мазынскага. Пасля і нстытута пачаў працаваць у тэатры «Вольная сцэна» і чатырнаццаць гадоў таму патрапіў на кастынг праграмы «Падарожжы дылетанта».

Добавить комментарий