Смяяцца скрозь цемру

Ганна Варонка

журналістыкі

Свет, у якім мы жывём, не падобны да казкі. Спрэчкі, звадкі, здрады, глупства і неверагодны кактэйль усяго гэтага разам у асобных людзях. Заўсёды існаваў свет, а разам з ім абавязкова цемра. І ўсё, што застаецца рабіць у цёмныя моманты жыцця, смяяцца. Смяяцца з таго, што страшна; з таго, як нявартыя людзі становяцца магутнымі; з таго, што робіць жыццё часам зусім невыносным. Так смяяўся Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў у сваёй вечнай камедыі “Гора ад розуму”. У Нацыянальным драматычным тэатры імя М. Горкага гэты спектакль ідзе ўжо шэсць гадоў, але зала не пусцее – мінчане ходзяць на яго з задавальненнем і называюць адной з лепшых пастановак тэатра.

Ёсць кнігі, якія трэба прачытаць у жыцці. “Гора ад розуму” адна з такіх. Яна напісана дзвесце гадоў таму, але актуальнасці сваёй не згубіла. Людзі сёняшнія – такія ж, як і былі раней, толькі, мабыць, фатаграфуюцца больш.

У пастаноўцы Сяргея Кавальчыка традыцыйны тэкст сумяшчаецца з наватарскім поглядам на твор, які амаль увесь разышоўся на цытаты. Спектакль трымаецца на філасофіях трох герояў – Фамусава (Валерый Шушкевіч), Малчаліна (Руслан Чарнецкі) і Чацкага (Іван Стральцоў). Усе яны, такія розныя і далёкія ад нас па часе, – адлюстраванне характараў сучаснасці. Мы ўсе з імі сустракаліся, мы самі адны з іх. Фамусаў у бліскучай апрацоўцы Валерыя Шушкевіча прапаноўвае жыццё павярхоўнае – выгадны шлюб для дачкі, імя ў свеце. Яго не хвалююць цяжкія пытанні быцця, не бянтэжыць, якім чынам дамагаюцца ўлады людзі (галоўнае, каб яны яе мелі). Чацкі ж чалавек зусім другі. Ён разумее глупства людзей. Дасціпны, свядомы, Аляксандр Андрэевіч дарма спрабуе данесці да герояў сваю праўду. Што зрабіць, але бабулі на бале, Малчаліны, Скалазубы не могуць прыняць гаворак Чацкага.

Пастаноўка Русскага тэатра вылучаецца тым, што сацыяльная праблематыка тут адсоўваецца на другі план, тэма ж кахання прыцягвае больш увагі, чым у арыгінальным творы. Каго кахае Сафія? Мабыць, яна і сама не ведае. Цікавай рэжысёрскай задумкай сталі дзіцячыя ўспаміны дачкі Фамусава: то яна з Чацкім гуляе ў салкі, то яны катаюцца разам на санках. Гэты прыём дазволіў раскрыцца гераіні камедыі на сцэне, зрабіў яе больш рэальнай. Кампазітар Павел Якубчонах сваімі пранізлівымі мелодыямі перадаў усю палітру няпростых пачуццяў паміж героямі. Музыка зрабіла эмоцыі Чацкага і Сафіі выпуклымі, асязальнымі.

Кніга пераносіць у другія краіны і часы, але толькі тэатр дае магчымасць адчуць сябе часткай гісторыіі, амаль дакрануцца да яе. Касцюмы, дэкарацыі, ігра акцёрай – усё было цудоўна на падмостках тэатра імя Горкага ў пастаноўцы бессмяротнай камедыі (але такой самотнай) Аляксандра Сяргеевіча Грыбаедава. Часы ідуць, людзі не змяняюцца…

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by