Шагал, рэстаран і васілёк

Анастасия Мелехова

Институт журналистики БГУ

Тыдзень назад адбылося закрыццё юбілейнага фестываля “Славянскі базар у Віцебску”. Пра тое, як ён з’явіўся, ці звязана назва са знакамітым у той час рэстаранам у Маскве і эмблему фестывалю распавёў заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, стваральнік канцэпцыі фестывалю “Славянскі базар”, яго першы галоўны рэжысёр і генеральны прадзюсер Сяргей Віннікаў.

Ідэя

Гісторыя пачалася ў 1990 годзе на II Фестывалі польскай песні (праходзіў у летнім амфітэатры ў Віцебску), куды мяне Міністэрства культуры СССР накіравала працаваць у якасці галоўнага рэжысёра. У гэты момант нашы адносіны з Польшчай ўжо трашчалі па швах і было зразумела, што Фестываль гэты апошні. Пасля яго заканчэння, дарэчы, нягледзячы ні на што, ён прайшоў з велізарным поспехам, у паветры павісла пытанне: што далей рабіць з амфітэатрам. Бо ён быў зусім залішні для Віцебска і будаваўся менавіта з улікам правядзення мерапрыемства міжнароднага фармата. У момант закрыцця да мяне падышлі тагачасны Міністр культуры Беларусі Яўген Вайтовіч і яго намеснік Валодзя Рылатка. Вось тады ўпершыню з іх вуснаў я і пачуў ідэю аб стварэнні Фестывалю “Новая Еўропа” з прапановай падумаць пра яго канцэпцыю і падрыхтоўку. Тады я адразу сказаў аб тым, што ён будзе “стопяцьдзесятчацвёртым” па ліку пасля “Еўрабачання”, “Сан-Рэма”, “Сопата”, “Гластанбэры” і іншых. Сказаў, што трэба прыдумляць нешта сваё, арыгінальнае. На пытанне: «Што?», – адказаў, што трэба думаць, можа быць што-небудзь «славянскае» і папрасіў для абдумвання праекта месяцы тры.

Менавіта за гэтыя месяцы і была прыдумана ідэя аб правядзенні славянскага фестывалю. Галоўная думка яга – “Усе сцягі ў госці да нас, але толькі спяваць на славянскіх мовах”. Натуральна, у аснове ляжала ідэя конкурсу маладых прафесійных выканаўцаў, якія спяваюць у суправаджэнні аркестра. Адразу ж была ўстаноўлена галоўная ўмова: адну песню выканаўца павінен быў спяваць на любой славянскай мове, другую — на сваёй роднай.

 Ад рэстарана ці не?

Назва «Славянскі базар» у мяне ўзнікла адразу ж, як устоянае словазлучэнне, абсалютна дакладна падыходзячае па сэнсе. Калі ідэя ў агульных рысах ужо аформілася, у Маскву прыехаў Радзівон Міхайлавіч Бас, які ў той час быў дырэктарам “Цэнтра культуры Віцебск” і прадстаўляў праект фестывалю маладых выканаўцаў “Новая Еўропа”. Абмяркоўвалі амаль год. Валодзя Рылатка быў катэгарычна супраць слова “базар”. Цюркскае слова і лепш назваць “ярмарка” ці ўвогуле па-беларуску “кірмаш”. Трэба сказаць, што тады ледзь не пасварыліся з-за гэтага.

мелехова2

Радзівон Міхайлавіч кажа, што мы пару разоў абедалі ў рэстаране «Славянскі базар», але я гэтага не памятаю. Адзінае, што захавалася ў памяці, гэта тое, што ў спрэчцы я казаў: “Калі ўсё правільна зробім, то я абяцаю, што з дапамогай тэлебачання назву «Славянскі базар» раскруцім так, што ўсе забудуць, што гэта рэстаран, дзе Станіслаўскі і Неміровіч …”. Уласна, так і здарылася ўжо на трэці год фестывалю.

Марк Шагал і васілёк

Ідэя васілька ў якасці эмблемы паўстала, калі мне не змяняе памяць, ў Волі Сальнікавай. Ход думкі быў наступны: Ігар Лучанок вельмі хваляваўся з нагоды свайго гімна польскага фэсту “Усе кветкі ліпеня” і вельмі моцна лабіраваў, каб ён застаўся і на новы фестываль. Адсюль – кветкі. Міжнародны брэнд Віцебска – Марк Шагал, а яго любімая кветка – васілёк. Зусім “славянскі” сімвал. Да таго ж кветка па сутнасці сваёй – суквецце вакол асяродку – вось табе і яднанне. Мне ідэя вельмі спадабалася.

Аляксандр Грымм

Я папрасіў мастака Сашу Грымма прыдумаць графічны малюнак. Ён зрабіў васілёк ў выглядзе ноты на пяці лінейках і надпіс стараславянскім шрыфтам “Славянскі базар”. З ім я пазнаёміўся ў 1987 годзе, калі прыйшоў працаваць у Дзяржаўную цэнтральную залу «Расія». І першую сваю пастаноўку – эстрадны спектакль “Хай музыка гучыць на танцпляцоўцы” я рабіў менавіта з ім.

мелехова1

Мы сябравалі каля 30 гадоў. Працавалі разам над конкурсамі прыгажосці, міжнароднымі праектамі, праграмамі вядомых артыстаў і калектываў. Аляксандр Сяргеевіч шмат гадоў быў галоўным мастаком міжнароднага кінафестывалю імя Андрэя Тарковского ў Іванава. А на “Славянскім базары” ён быў мастаком-пастаноўшчыкам да 1995 года. Апошнім яго праектам, дзе ён выступаў ужо і прадзюсарам, стаў чэмпіянат свету па шахматах у Ханты-Мансійску. У 2010 годзе Сашы зрабілі аперацыю на сэрцы. А 26 сакавіка 2013 г., пры падрыхтоўцы фестывалю ў Ханты-Мансійску, ён памёр ад інфаркту.

Віннікаў Сяргей Уладзіміравіч – кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры Рэжысуры шоу праграм і Мэнэджменту Інстытута Сучаснага Мастацтва. Паралельна з выкладаннем займаецца практычнай дзейнасцю: галоўны рэжысёр і генеральны прадзюсер Міжнароднага фестывалю патрыятычны песні “Красная гвоздика”, рэжысёр-пастаноўшчык праграм у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы. На фестывалі “Славянскі базар” працаваў да 1997 года.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ