Сэкс па-беларуску. Хто зойме прывабнае месца?

Зьміцер Копаць

Друкаваныя СМІ

Першы літаратурны зборнік пра эротыку і сэкс. Так громка ў прадмове да кнігі “12 актаў” выказаўся Ўладзіслаў Ахроменка.

Нарэшце прачытаў “12 актаў”. Зборнік апавяданняў беларускай эратычнай прозы выйшаў у 2015 годзе, дзякуючы краўдфандынгу. Аўтар яе смелай ідэі спадар Ахроменка з жалобай у сэрцы скардзіцца, што немагчыма ўявіць, каб галоўныя героі  “Людзі на балоце” Васіль і Ганна раптам пасярод тэксту заняліся добрым звычайным петынгам… Амаль тое ж самае можна сказаць пра ўсіх галоўных персанажаў беларускай класікі. Аўтарам увесь час замінала  цэнзура і самацэнзура, што зрабіла беларускую літаратуру занадта ружовай цнатліўкай з ідэальна прыгожым светам, але  разам з тым пазбаўленай адной з галоўных частак нашага жыцця – сэксу. У той час, калі ў  гісторыі любой нацыянальнай літаратуры з’яўляецца сэкс – яна  нарэшце становіцца  паўнавартаснай і можа зацяжарыць рознымі арыгінальнымі талентамі і з’явамі… Дык вось – ніхто пакуль сапраўднага беларускага эратычнага знакамітага раману так і не напісаў. Усе больш душэўнасць, як у Горвата ці нон-фікшн, як у Алексеевіч і Бартосіка. Таму “12 актаў”, як літаратура сама па сабе – рэч даволі цікавая.

Чытаецца кніга літаральна за некалькі дзён і складзена з кароткіх апавяданняў знакамітых пісьменнікаў.  Цэлае сузор’е культавых імён: Макс Шчур, Алена Брава, Людміла Рублеўская…  У розны час аўтары атрымлівалі самыя прэстыжныя беларускія літаратурныя прэміі. У кожным з апавяданняў шмат гумару, а даволі закручаныя сюжэты не даюць здагадацца куды нарэшце завядзе сэксуальныя фантазіі ці ўласны досвед аўтара.

Занадта адкрытых сцэн вы тут не знойдзеце, але…. Можна вылучыць, напрыклад, аповяд Някляева “ Піянерскі салют” , які прапаную прачытаць проста, калі не наважыцеся на ўсю кнігу. Някляеў, які  з’явіўся на свет у самую сапраўднаю савецкую эпоху прадстае тут зусім не тыповым савецкім пісьменнікам. У якога творчая сэксуальнасць  і прага да жыцця зусім не была прыгнечана – ані камуністычнымі  лозунгамі, ані піянерскім гальштукам. Апавяданьне напісана абсалютна без “купюр” і насычана якасным гумарам. Смяяцца будзеце ўголас, таму не раю чытаць  на ноч, каля ўжо заснулага суседа. Што ж тычыцца  іншых апавяданняў зборніку – яны таксама цікавыя…  Ёсць і пра журналістку, якая спаталяля  пыху мастурбацыяй, робячы пры гэтым жывы радыёэфір, пра сельскага педафіла і пра хлопца, які быў нявіннікам і пасля свайго першага разу дарэмна гатаваўся стаць бацькай… Карацей, сапраўдная літаратура павінна быць разняволенай, чаго і хацеў сказаць нам Ахроменка, калі складаў свой маленечкі сборнік. Дык вось – менавіта маленечкі… Сапраўдны ж эратычны раман на масавага чытача, які б нарабіў шуму – па-беларуску яшчэ не створаны і гэтая паліца абсалютна свабодная. Цікава, хто ў беларускай літаратуры стане яе першым гарачым  каханкам?

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by