Прыгажосць скрозь час

Ціхановіч Ганна

Вэб-журналістыка

Няма нічога больш непастаяннага, чым мода. Стандарты жаночай прыгажосці таксама змяняюць адзін аднаго з зайздроснай рэгулярнасцю. На працягу дваццатага стагоддзя змены адбываліся кожнае дзесяцігоддзе, а сення ўжо ледзь ці не кожны год ад жанчын чакаюць чаго-то новага. Як шмат змянілася ў сэнсе словы «прыгажосць» за мінулыя сто гадоў?

У наш час усе дзяўчаты прэтэндуюць на індывідуальнасць. І яна, безумоўна, у кожнай з нас ёсць. Аднак ва ўсе часы ў знешнім абліччы жанчын былі рысы, якія ўвасаблялі каноны прыгажосці той ці іншай эпохі. Напрыклад, у дагістарычны перыяд ідэальным лічыўся вобраз дзяўчыны невысокага росту, з вялікімі грудзьмі, не менш вялікім жыватом, шырокімі сцегнамі і поўнымі нагамі. У сучасным свеце такая жанчына не трапляе ў прыдуманыя глянцавымі часопісамі рамкі «90-60-90».

Доўгія сукенкі з турнюрами і шматпластовымі рукавамі былі модай 19 стагоддзя. Таксама хочацца згадаць гарсэты, якія не толькі надавалі далікатнасць і жаноцкасць сілуэту, але і нярэдка былі прычынай хвароб. Пазней рэвалюцыя ў корані змяніла паняцце аб прыгажосці.

Дзяўчаты пачатку мінулага стагоддзя хутка забыліся пра нязручныя гарсэты, арыстакратычную бледнасць і пышныя сукенкі, характэрныя для дзевятнаццатага стагоддзя. На змену ім прыйшоў хлапечы лад: кароткая стрыжка, штаны і вуглаватасць фігуры.

Зрэшты, гэтая звычка прыбірацца пад хлопчыка таксама ў хуткім часе састарэла. Модніцы дваццатых гадоў сталі падкрэсліваць сваю жаноцкасць. У іх гардэробах з’явіліся пышныя спадніцы, на парадак карацей, чым раней, а талію сцягвалі вузкімі паясамі. Вярнуліся высокія прычоскі, у продажы ў зніклі капелюшы з шырокімі палямі. На рубяжы трыццатых гадоў усе імкліва пачалі худнець. Прыгожымі лічыліся высокія худыя дзяўчыны – складнасць дэманстравала здароўе.

Пасля вайны ўяўленні пра ідэал жаночай фігуры зноў змяніліся. Залішняя тонкасць сілуэту ўспрымалася як хваравітасць або недаяданне. Эталонамі прыгажосці сталі галівудскія актрысы, у якіх былі пышныя грудзі і круглявыя сцягны. А іх вялікія выразныя вочы зачароўвалі навакольных. Для стварэння асінай таліі нярэдка выкарыстоўваліся гарсэты, якія, здавалася б, даўно сышлі ў нябыт. Ідэаламі пяцідзесятых гадоў былі даволі вядомыя нам Мэрылін Манро, Брыджыт Бардо і Элізабэт Тэйлар.

Усяго праз дзесяцігоддзе мода зноў робіць рэзкі разварот – з’яўляюцца атвязныя хіпі. У моду ўвайшлі міні-спадніцы, паліто яркіх кветак, боты і геаметрычныя стрыжкі. А ў сямідзесятыя гады гэтая мода атрымала яшчэ большае распаўсюджванне. Моладзь стала прыхільнікам вобраза падлетка-падшыванца. Худзізна зноў стала ўзорам прыгажосці.

Новае 21 стагоддзе таксама пачалось з прызнання прыгажосці анамальна худых лэдзі, нягледзячы на тое, што ўсяго за пятнаццаць гадоў да 2000-х ўлюбенкай грамадства з’яўляліся высокія, падцягнутыя жанчыны, якія займаюцца фітнесом. Такія, напрыклад, як Сіндзі Кроуфорт, Настасся Кінскі або Мілен Фармер.

Жаночая прыгажосць – пытанне спрэчнае заўседы і для ўсіх. У наш час няма якіх-небудзь межаў у самавыяўленні. Мы можам насіць як парваныя джынсы, так і рамантычныя сукенкі, пастрыгчыся пад хлопчыка ці адгадаваць доўгія косы. Тым не менш, сення цэніцца натуральнасць, здаровы знешні выгляд і спартыўная фігура. Не забывайце аб гэтым, і вы абавязкова будзеце ў ліку тых лэдзі, прыгажосць якіх прымушае захапляцца.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by