Павел Міхаленя : “Паэзія яшчэ жыве!”

Оля Семёнова

Институт журналистики БГУ

Для аматараў паэзіі на нашым факультэце не будзе ў навіну тое, што ў Інстытуце журналістыкі праводзіцца вельмі шмат літаратурных вечарын. На гэтым атмасферным і ўтульным мерапрыемстве збіраюцца маладыя паэты і паэткі, і проста зацікаўленыя хлопцы і дзяўчаты. Галоўным іх арганізатарам і ініцыятарам з’яўляецца такі ж зацікаўлены малады паэт-студэнт – трэцякурснік Павел Міхаленя. Акрамя таго, што Паша добры чытач, ён яшчэ і таленавіты аўтар. Пакуль што малады паэт не выдае свае зборнікі вялікімі тыражамі, але на тое свой час. Паша распавёў мне пра сваю першую спробу ў творчасці і пра сучасную паэзію.

-Паша, як даўно ты пішаш вершы?

-Неяк я падлічыў і атрымалася, што першы верш напісаў недзе ў класе пятым або шостым. С таго перыяду і пішацца нешта час ад часу.

-А на якую тэму быў твой першы верш і што стала нагодай да  яго напісання?

-Пачалося ўсё з кахання, канешне. Дакладна памятаю, што пісаў да дзяўчынкі. Першы радок верша ўзяў з “Каламбуру”, а потым сам крыху дадаваў. Так і атрымаўся верш (усміхаецца).

ScreenHunter_339 Dec. 18 06.40

-Скажы, калі ласка, напэўна з тваіх твораў ёсць адзін, які самы блізкі табе. Прыгадаеш некалькі радкоў? 

-Самых-самых такіх няма… Ёсць, хутчэй, найбольш удалыя, мне так здаецца. Напрыклад, адзін з апошніх. Ён для мяне вельмі незвычайны, нават стыль там адрозніваецца ад астатніх. І сэнс мне падаецца больш дарослым. Прывяду радкі з яго, якія вельмі мяне цешаць:

«В чём секрет Кастро?

Он никогда не заканчивался на -ция.

Не то, что наша милиция».

Мне заўсёды здавалася, што прымяняць моўную гульню такім чынам вельмі крута. А, увогуле, гэты верш сур’ёзны.

-А якая ў гэтага верша прадгісторыя? Як ты яго пісаў?

-Пісаў па частках: пачаў некалі даўно ў нататках на тэлефоне, калі ехаў дадому. Потым працягнуў, каб адаслаць сяброўцы як падарунак. Толькі тады там фінал быў жартоўны. А на наступны дзень, дарэчы, за дзень да свайго 20-годдзя, ужо скончыў працу над гэтым вершам.

-Не плануеш выдаць свой зборнік вершаў?

-Пакуль што не. Як толькі будзе добрая колькасць годных твораў, тады пачну думаць і пра выпуск.

ScreenHunter_340 Dec. 18 06.40

-Не было ў цябе думак наконт майстар-класаў? Скажам, літаратурных вечарын, але ў нейкай іншай форме?

 -Канешне, не. Няма чаму ў мяне вучыцца (смяецца). Я лічу, што нельга навучыцца пісаць. У кожнага пісьменніка свая гісторыя.

 -Паша, скажы, калі ласка, ці ёсць у цябе нейкі ідэал у паэзіі, або аўтар, чыя творчасць з’яўляецца для цябе арыенцірам?

-Раней ім быў Ясенін, але зараз я ўпэўнены ў тым, што адзіны арыенцір і праціўнік — гэта ты сам. А калі проста казаць пра тых аўтараў, якія мне падабаюцца, то гэта, напрыклад, Андрэй Хадановіч, Дзіма Вецер. Увогуле, не так даўно я для сябе адкрыў шмат годных сучасных паэтаў. Таму паэзія яшчэ жыве, гэта дакладна!

Прачытаць вершы Паўла Міхалені можна ў асабістай суполцы “Вконтакте”.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by