Назад у Сярэднявечча

Ганна Варонка

Інстытут журналістыкі

Прывітанне, шаноўнае панства-спадарства, паважаныя рыцары і іх дамы!.. Так і хочацца звярнуцца ў такой форме да вас, любыя чытачы. Калі вы думаеце, што я жартую, то менавіта так віталіся на фестывалі гістарычнай рэканструкцыі “Эпоха рыцарства”, які пачаўся 27 мая і будзе доўжыцца яшчэ цэлы дзень у Музеі народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, 4 км ад МКАД).

Маё падарожжа ў мінулае пачалося яшчэ да такого, як я дабралася да месца разгортвання дзеянняў: насустрач мне па дарозе ішлі ажыўшыя героі навэл Бакачча ў сапраўдных касцюмах Сярэднявечча, імправізаваныя рыцары запрашалі прымерыць латы, а хуткія тракціршчыкі ўжо прапанавалі паспрабаваць светлага ці цёмнага элю (эль сапраўдны). Далей было больш: я трапіла на рыцарскі пешы турнір. Сэр Конвэй каментаваў і расказвай пра традыцыі Заходнееўрапескіх рыцараў, а пан Юрый – пра звычаі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Так, і на нашых землях існавалі мужныя воіны ў даспехах. А калі вы гэтага не ведалі, то, мабыць, і не чулі пра рыцара Солтана Аляксандравіча, які ў 15 ст. стварыў тур па Еўропе і стаў вельмі знакамітым: быў пры двары Фердынанта Арагонскага і Эдуарда IV, бачыўся з Папам Рымскім, а бургундскі герцаг Карл Смелы нават прызначыў яго сваім шамбялянам. Рэстаўрацыю баёў праводзіў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт”. Беларускія рыцары спаборнічалі з гасцямі з Масквы  (ваенна-гістарычны клуб “Армэ”). Пешы турнір выўграў пан Ярамір, вольны рыцар з Мінску. Пешымі бойкамі баі не скончыліся. Потым гледачам давялося ўбачыць майстэрства лучнікаў і так званыя бугурты (масавыя спаборніцтвы рыцараў), там вартыя мужы дзеляцца на два варагуючыя бакі і ваююць, каб захапіць караля ці сцяг. Таксама былі і рыцары на канях, мусіць, самы відовішчны і эмацыянальны турнір. Здаецца, што ўсё гэта не на самой справе, што ты апыныўся ў фільмах “Рыцар Камелоту” з Вупі Голдберг у галоўнай ролі, ці ў “Гісторыі рыцара”. Дарэчы, даволі смешна бачыць, як плячо ў плячо змагаюцца крыжак і наш воін.

Якое ж Сярэднявечча без тэатру? Ансамбль старажытнага танцу “Стэла” паказалі навэлу 15 ст. “Жанаты чорт”. Як адзначылі самі ўдзельнікі гурту, магчымасць пакласці навэлы на музыку з’явілася не так даўно – пасля плённага вывучэння сярэднявечных нотаў. А пераклад навэлы ў вершаваную форму здзейсніла сама апавядальніца Ірына.  “Стэла” таксама правёў майстар-клас па старажытнаму танцу.

Увесь час на тэрыторыіі музея працавала ярмарка. Чаго тут толькі ні было! Калі апусціць тыповыя саламяныя і драўляныя сувеніры, вышыванкі, рэчы з беларускай сімволікай, то тут можна было купіць кнігі твораў эпохі Сярэднявечча і Адраджэння ( студэнтам журфаку прысвячаецца). Тут вам і “Песня пра Небялунгаў”, і “Песня пра Раланда”, і “Пахвала глупствам”, і розныя кнігі пра гісторыю Беларусі і рыцараў. Кавалі прапанавалі выкаваць сваю асабістую манетку на шчасце, старажытны кат зазываў сфатаграфавацца ў калодках, базар быў багаты на ўпрыгожванні, драўляныя мячы і шчыты, можна было і кальян заказаць. Нават калі б вы захацелі, вы б не засталіся галоднымі: працавала выязное кафэ, увесь час спрытныя гандляры раілі набыць вараную кукурузы, самаробленыя чыпсы, марозева, салодкую вату, попкорн, каву, чай, ну і, канечне, эль… Беларуская карчма, якая выглядала, як і некалькі стагоддзяў таму, відавочна, больш чысцейшая, таксама прапанавала гасцям паснедаць.

Музей народнай архітэктуры і побыту знакаміты драўлянымі помнікамі старажытнасці як і заўсёды адчыніў усе дзверы. Вы можаце паглядзець, як жылі беларусы сотні гадоў таму. Завітаць ў народнае вучылішча, там прыгожая дзяўчына ў народным касцюме раскажа вам, чаму ў старажытнаў школе дзяўчынкі не сядзелі з хлопчыкамі, вокны рабіліся па ўсяму перыметру збудовы, а печку тапілі самі дзеці. Далеў па вуліцы ў простаў беларускай хаце сустрэне гаспадыня і пакажа планіроўку жытла і паведаміць, як клалі страху, каб туды не прабраўся злодзей. Прыветны хлопец з беларускай дудой каля кузні раскрые таямніцы свайго інструмента, а млыняр раскажа пра месца сваёй працы. Усе дамы, хлявы, пуні, адрыны, вазоўні, майстэрні і нават царква адкрыты для гледачоў.

Увечары ўсіх чакаў цудоўны канцэрт. Пачаў яго гурт HardWood: фолк-кампазіцыі з ўсяго свету віталі ў паветры. Сюды завітаў і легендарны беларускі калектыў “Стары Ольса”. Дарэчы, не так даўно яны вярнуліся з амерыканскіх гастроляў, дзе мелі вялікі поспех. Публіка літаральна зачаравалася “Старым Ольсам”, заўзята танчыла, асабліва пад “Highway to Hell”, а потым ніяк не жадала адпускаць. Але наперадзе нас чакаў фолк-метал расіqскага гурта “Butterfly Temple”. Вось уж чаго не чакаеш на рэканструкцыі эпохі рыцарства.

Сяргей Тапчэўскі,, гурт «Стары Ольса»

З надвор’ем пашанцавала, таму людзей прыехала шмат. Дзеці былі ў поўным захапленні, асабліва хлопчыкі. Паўсюль бегалі маленькія рыцары з драўлянымі мячамі і шчытамі з радасным бляскам ў вачах. Можна было пачуць і замежныя гаворкі. Так я сустрэла сям’ю з Кітая. Яны расказалі, што на такім мерапрыемствы ўпершыню і ім дужа падабаецца. Але і ў беларусаў уражанняў было не менш: некаторыя ніколі не былі ў музеі , а некаторыя зведалі культурную асалоды, дакрануўшыся да ажыўшай гісторыі.

Усё змяшалася ў нейкі цудоўны карагод: ваяры б’юцца пад класіку сусветнага року, на шлеме ў рыцара красуецца надпіс «Star Wars» (не толькі іншаземныя, але і міжгалактычныя госці прыйшлі на рэканструкцыю), млыняр, пакуль нікога няма, правярае пошту… Штосьці неверагоднае, вар’яцкае і вельмі прывабнае было ва ўсім гэтым свяце казкі і рэальнасці.

Свята будзе доўжыцца яшчэ на працягу ўсёй нядзелі (28 мая). Не прапусціце магчымасць ахінуцца ў любімы кінафільм ці кнігу. Сядайце ў машыну часу (напрыклад, на аўтобус 203Э) і спяшайцеся на “Эпоху рыцарства”.

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Студент онлайн © 2017 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ